ПОСКУДЗЬ брыда. Станк [787]: 'тс', KSL: łajanka; параўн. летув. paskaũdinti 'выклікаць боль' < skaudùs 'балючы; пакутлівы; хворы'. ЭСБМ сьледам за Фасмэрам лічыць прэфіксальным утварэньнем ад скудны, але ж сам Фасмэр сумняецца, прыводзячы балцкія паралелі, праўда, адрозныя ад нашых. Сумненьні ва ўтварэньні з прэфіксам по- выклікае варыянт вакалізму (расейск. паскудный, польск. paskudny). Беларускае ж з о націскным магло разьвіцца як 1) славянскі адпаведнік балцкага а (боўш–baužas); 2) вынік аналёгіі, зьвязанай з аканьнем (дарыць–дораны). Ускосна сьведчыць пра “балцкасьць” лексэмы й чаргаваньне с||ш, характэрнае для балтызмаў (паскудзтва–пашкудзтва, як склют–шклют).
ПОШАР корм для жывёлы. Станк [788]: 'фураж'; параўн. летув. pãšaras 'тс'. Гл. таксама ПЗБ, СБ.
ПРЫВЕН ганак, вэранда. Станк [938]: прымен 'сени'; параўн. летув. priemenė̃ 'сені; вітальня', летув. дыял. pryvenė̃ 'тс'. Гл. таксама ПЗБ, СБ.
ПУЦГАН пузаты *[-дзг-]. Параўн. зэльв. ладзґан 'пра малое, якое соваецца, лазіць куды не трэба' [Сцяцко]. Зважаючы на фанэтыку й геаграфію апошняга слова, Ю. Лаўчутэ бачыць у ім балтызм. Мы ж лічым абодва прыклады – кантамінантамі, пабудаванымі па адным словаўтваральным тыпе: лазіць – ладзган, пузаты – пудзган. Магчыма, на ўтварэньне апошняга паўплываў пуцаты 'мардаты', пуцы 'шчокі' [ПЗБ], тым больш, што існуе пуздра 'таўстун, таўстуха' [Юрч-66], да якога Ю. Лаўчутэ прыводзіць летув. pūzra 'маленький, пузатый человек, ребенок; соня', pūzdrà 'кто надувшийся'; да таго ж у Станк [955]: пуздэрак, пуздрэлак 'флакон', пуздро 'мочевая мошна у лошади' (апошняе – са спасылкаю на Нас). Такім чынам, -дз- магло разьвіцца шляхам мэтатэзы з -zd-. Зрэшты, улічыўшы форму пузган (ПЗБ; побач з пузан), можна дапусьціць узьнікненьне пудзган < пузган < пузан праз разьвіцьцё ўстаўнога ґ, характэрнага для ўсходнябалцкіх дыялектаў.
ПЯЛЦА (здробн.) прылада да нацягвання малых скурак пры сушцы. Адсутнасьць мяккасьці л – фанэтычны балтызм [Glinka].
РАГІ зацёкі. Параўн. летув. regė́ti 'бачыць' [СБ]. Прыведзеная этымалёгія ўяўляецца непераканаўчай. Аднак фанэтыка – наяўнасьць выбухнога ґ і дыялектнай формы [PV] зь цвёрдым р: rag(i) 'бачыць/бачаць' (3 ас. цяп. ч.) – і геаграфія (шырокая паласа беларуска-балцкага памежжа) схіляюць да тлумачэньня з балцкага.
РАЎГЕНЯ яшчэ няўкіслы жытні квас. Станк (997): 'кулага'; параўн. летув. raugienė̃ 'жытні квас; саладуха', raugìnti 'квасіць, саліць; дубіць'. Гл. таксама ПЗБ, СБ.
РЫЛЦА шыйка ў малой пляшцы. Фанэтычны балтызм (гл. пялца).
РЫНДА нядбалы. Станк [1010]: 'неряха; лень, беспечность, неряшество'; параўн. летув. rindà 'неўваротны (пра чалавека)'. У ПЗБ (рында 'хто
92 👁