Старонка 9
 ◀  / 9
неахайны') прыводзіцца таксама параўнанне зь нямец. Rind 'бык, вол'. СКАБЫ рэбры. Станк [1037, 1038]: скаба, скабіна, скабка, скабачка 'ребро; заноза; клин', скабы 'ребра, реберная часть туши', скабіць занозить', KSL: skába, skábina 'kryvyja kostki, što złučajuć chrybt z hrudnoj kostkaj'; параўн. летув. skobà рабрына'. Гл. таксама СБ. СКАПЫРДЗIЦЦА (вульг.) памерці. У ПЗБ скапэрáтiсэ тс'; параўн. летув. nusikaparóti тс'. Верагодна, балта-славянскi кантамiнант на аснове скапыцiцца тс' [БР-26, Станк [540], ТС: скопуцiцца, KSL ды iнш.]. ТАЛАКА–ТАЛАКОЙ рабiць штосьцi супольнымi сiламi. Станк [1148]: 'тс; участники талакі"', KSL: 'hramadzkaja dapamoha adnamu čałavieku niešta pieravozić'; параўн. летув. talkà тс'. Падрабязна гл. СБ. ТАРПА можа быць н[а]пр[ыклад] сена, саломы, або бульбы. Станк [1152]: 'скирда; прясло (скирда) хлебного или сенного стога в гумне; навес на столбах без стен, где складывают сено', KSL: 'kuča snapoŭ złožanaja radkami pry adnym miescy, kamlami navonki, a kałasami ŭ siaredzinu'; параўн. летув. tar̃p 'між, паміж', tárpas прамежак', PV: tar̃pas, tarpùpėdis 'месца ў клуні складаць жыта; застаронак; сенавал'. Гл. таксама ПЗБ: тарпа I, СБ. ТУЗГАЦЬ цягаць, або цягнуць, ТУЗГАНУ´ЦЬ пацягнуць. Параўн. летув. tùzakoti тс'. У сувязь з фанэтыкаю слова гл. пуцган. Гл. таксама Фасм: тузить. ТУРАЯ здаровая, дзябёлая жанчына, або дзяўчына. Параўн. летув. tū̃ris абём', tūrìngas абёмны', tūrinìngas зьмястоўны' turėti мець'. УЗШАНУЦЦА зьвярнуцца раптам, хутка. Параўн. летув. šankùs 'спрытны, увiшны', šankùmas 'спрыт, увішнасьць', šankìnti 'змушаць скакаць', šankū̃nas (па)скакун', šankū̃nė (па)скакуха'. Лексэма таксама зафiксаваная ў ПЗБ: ушшануцца 'усхадзіцца, раз'юшыцца, раззлавацца' (Вялейшчына). Ёсьць верагоднасьць, што беларуская форма рэпрэзэнтуе пачатнае фанэтычнае аблічча кораня – без k, якi можа мець эпэнтычную прыроду. Гл. таксама СБ: адшунуць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
39 👁
 ◀  / 9