ПО´СКУДЗЬ брыда. Станк [787]: тс', KSL: łajanka; параўн. летув. paskaũdinti 'выклікаць боль' skaudùs 'балючы; пакутлівы; хворы'. ЭСБМ сьледам за Фасмэрам лічыць прэфіксальным утварэньнем ад скудны, але ж сам Фасмэр сумняецца, прыводзячы балцкія паралелі, праўда, адрозныя ад нашых. Сумненьні ва ўтварэньні з прэфіксам повыклікае варыянт вакалізму (расейск. паскудный, польск. paskudny). Беларускае ж з о націскным магло разьвіцца як 1) славянскі адпаведнік балцкага а (боўш–baužas); 2) вынік аналёгіі, зьвязанай з аканьнем (дарыць–дораны). Ускосна сьведчыць пра балцкасьць" лексэмы й чаргаваньне с||ш, характэрнае для балтызмаў (паскудзтва–пашкудзтва, як склют–шклют). ПО´ШАР корм для жывёлы. Станк [788]: фураж'; параўн. летув. pãšaras тс'. Гл. таксама ПЗБ, СБ. ПРЫВЕН ганак, вэранда. Станк [938]: прымен сени'; параўн. летув. priemenė̃ 'сенi; вiтальня', летув. дыял. pryvenė̃ тс'. Гл. таксама ПЗБ, СБ. ПУЦГА´Н пузаты *[-дзг-]. Параўн. зэльв. ладзган 'пра малое, якое соваецца, лазіць куды не трэба' [Сцяцко]. Зважаючы на фанэтыку й геаграфію апошняга слова, Ю. Лаўчутэ бачыць у ім балтызм. Мы ж лічым абодва прыклады – кантамінантамі, пабудаванымі па адным словаўтваральным тыпе: лазiць – ладзган, пузаты – пудзган. Магчыма, на ўтварэньне апошняга паўплываў пуцаты мардаты', пуцы шчокi' [ПЗБ], тым больш, што існуе пуздра 'таўстун, таўстуха' [Юрч-66], да якога Ю. Лаўчутэ прыводзіць летув. pūzra 'маленький, пузатый человек, ребенок; соня', pūzdrà 'кто надувшийся'; да таго ж у Станк [955]: пуздэрак, пуздрэлак флакон', пуздро 'мочевая мошна у лошади' (апошняе – са спасылкаю на Нас). Такiм чынам, -дз- магло разьвіцца шляхам мэтатэзы з -zd-. Зрэшты, улічыўшы форму пузган (ПЗБ; побач з пузан), можна дапусьціць узьнікненьне пудзган пузган пузан праз разьвіцьцё ўстаўнога г, характэрнага для ўсходнябалцкіх дыялектаў. ПЯ´ЛЦА (здробн.) прылада да нацягвання малых скурак пры сушцы. Адсутнасьць мяккасьці л – фанэтычны балтызм [Glinka]. РА´ГI зацёкi. Параўн. летув. regė̃ti бачыць' [СБ]. Прыведзеная этымалёгія ўяўляецца непераканаўчай. Аднак фанэтыка – наяўнасьць выбухнога г i дыялектнай формы [PV] зь цвёрдым р: rag(i) бачыць/бачаць' (3 ас. цяп. ч.) – і геаграфія (шырокая паласа беларуска-балцкага памежжа) схіляюць да тлумачэньня з балцкага. РАЎГЕ´НЯ яшчэ няўкіслы жытні квас. Станк (997): кулага'; параўн. летув. raugienė̃ 'жытні квас; саладуха', raugìnti 'квасіць, саліць; дубіць'. Гл. таксама ПЗБ, СБ. РЫ´ЛЦА шыйка ў малой пляшцы. Фанэтычны балтызм (гл. пялца). РЫ´НДА нядбалы. Станк [1010]: 'неряха; лень, беспечность, неряшество'; параўн. летув. rindà 'неўваротны (пра чалавека)'. У ПЗБ (рында 'хто
Дадатковыя словы
бачыцьібачаць, ладзґан
13 👁