Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

 ◀  / 9  ▶ 
рабiць кароткiм'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. КРА´ТАЦЬ рухаць. Станк [578, 579]: 'шевелить, трогать', KSL: 'chistać, varušyć na baki'; параўн. летув. kratýti 'трэсьці, трусіць'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. КУМПЯ´К iнакш[:] шынка (польск.). KSL: kunpiak 'ścihniak; śvinoje miasa'; параўн. летув. kum̃pis тс'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. ЛА´ЙБА вялiкая лодка для перавозкi цяжараў. Станк [614]: 'баржа, большая ладья, барка', KSL: 'vialiki račny čovien'; параўн. летув. laĩvas, laĩvė карабель', латыск. laiva 'лодка, човен'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. ЛАКТА´ЦЬ (вульг.) пiць. Станк [614]: 'локать, хлебать; пить, как бы лакая, говориться укоризненно'; параўн. летув. làkti лакаць'. Магчыма, балтаславянскi кантамінант. ЛIПЕ´ЦЬ жыць у бядзе. Станк [638]: 'чуть держаться, еле жить, дышать', KSL: 'ledź trumacca'; параўн. летув. leipėti 'млець, страчваць прытомнасьць' (у ПЗБ: выжываць'), leĩpti 'млець; рабіцца млявым'. У ЭСБМ падаецца іншы балцкі адпаведнік: klibėti хістацца'. ЛУ´ПЫ (вульг.) губы, вусны, ЛУПА´Ч чалавек з тоўстымi губамi. Станк [647]: лупаты I 'с большими некрасивыми губами', лупазвон губошлёп', KSL: łupazvon 'biaździejny, razińkavaty padletak', łupiecha 'źniavažlivaje słova na žančynu z taŭstymi hubami'; параўн. летув. lūpa губа', латыск. lũpa тс'. Гл. таксама ЭСБМ: лупа1, лупы1, СБ: лупа. ЛЯ´ПА (вульг.) рот, або чалавек не задумваючыся штось гаворачы. Станк [632]: 'пасть (рот зверя, рыло); широкий рот, большой и некрасивый рот человека'. У ЭСБМ (ляпа1) прыводзяцца летувіскія адпаведнікі lepà, lẽpas 'морда, зяпа'. МIЛТА (летув.) талакно [страва з аўсянай мукі, спэцыяльна прыгатаванай]. Станк [697]: тс', KSL: 'ciesta z muki paranaha aūsa'; параўн. летув. mìltai мука'. Як відаць з пазначэньня летув., аўтар усьведамляў балцкае паходжаньне слова. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. НАВЭ´ЙЛА дурань. Параўн. летув. nẽvala, nevéiva 'неахайнік, неахайніца', nevalývas, nevalùs неахайны'. ПЗБ: нявала гультай'. ПI´РГАЦЦА шургацца, ПI´РГНУЦЬ штургануць. KSL: pirhnuć 'raptam pichnuć', pirhiel! 'raptam pirhnuć', Янк-II [161]: спiргнуць (сьпiргнуць) 'тс (?)'. У ЭСБМ (т. 1, які выйшаў у 1978 г. – да выданьня СБ ў 1982 г.) адпiргнуць адштурхнуць' падаецца як кантамiнант перцi+пiхаць, што ўяўляецца нам непераканаўчым, бо не тлумачыць узьнікненьня г. У СБ успiргнуць 'напіраць; накаліць' зьвязваецца з užspìrginti тс' spìrginti 'падсмажваць, паддаваць жару'. ПЛЯВУ´ЗГАЦЬ гаварыць няпраўду на кагосьцi, або наагул лухту. KSL: 'havaryć roznuju brydu'; параўн. летув. pliáuza болбатун', pliaũzaroti балбатаць'. У ПЗБ: (яшчэ) блявузгаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блявузґаць
20 👁
 ◀  / 9  ▶