Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

 ◀  / 9  ▶ 
тлумачэньня. ГIРСА (бат.) пустазельле ў жыце. KSL: тс', Станк [253]: гірса 'костер мягкий'; параўн. летув. dìrsė, дыял. gìrsa (у тым лiку PV), gìrsė, латыск. dzirši тс'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. ДЫЛДА аболтус, балдзень. Параўн. летув. dìlda 'неўваротны (пра чалавека); напiльнiк', латыск. dilda неўваротны'. Гл. падрабязна СБ, а таксама Фасм, ЭСБМ. КАЛБЭ´ЦIЦЬ муцiць, напр[ыклад] муцiць ваду. Параўн. летув. kalbė´ti гаварыць', kalbėtis 'гутарыць, размаўляць, перамаўляцца'. У ЭСБМ (гл. калбатаць) памылкова цьвердзіцца, што «слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці», супраць чаго сьведчыць прынамся дадзеная фiксацыя. (?) КАЛЯ´НЫ цьвярды, пругкi. Станк [529, 530]: 'твердый (не каменный, не металлический), прямостоящий предмет [...], твердо-упругий', каля´нець 'становиться твердым, жестким; коченеть, твердеть', каля´нiць 'доводить до твердости, закаливать', KSL: 'ćviardy, niahnutki'; параўн. летув. kalenti 'шчоўкаць, ляскаць; стукаць, дзяўосьці; клекатаць'. Верагодна, разьвіцьцё сэмантыкі адбылося мэтанімічным шляхам: «дзеяньне, зьвязанае з узьнікненьнем гуку» – «прадмет, на які неабходна пэўным чынам узьдзейнічаць, каб выклікаць адпаведны гук». КАМЛЮКАВАТЫ моцна збудаваны чалавек. Лексэма мае балцкi суфiкс -'uk- са значэннем дымiнутыва: параўн. летув. arklỹs конь' – arkl-iùk-as конiк' [СБ, 107: дурнук, 109: жудюк, 134: циплюк]. Паводле гэтага ж тыпу з тоесным значэньнем: камлюк 'тонкае паленца дроў' [НC]; 'похожий на камель" (нижняя часть ствола у пня, толстый конец; нижняя часть снопа, куля и т. п.], приземистый, здоровый мужчина, женщина' [Станк]; 'pieršy cielaž [kavałak kruhłaha taŭstoha dreva] ad pnia' [KSL] (тут жа ёсць і kamlukavaty 'niavysoki, prysiadzisty [pra čałavieka]). КЕШКАЦЦА рабiць штосьцi паволi, жыць у цеснаце. Станк [557]: 'копошиться; воротиться с чем-л.; делать что-л. слишком медленно', кешкала 'медленно работающий или медленно собирающийся в путь; медлительный, непроворный, копотливый', KSL: kieškacca 'varušycca, krucicca ŭ ciecnym miescy'; параўн. летув. teškentis 'плёскацца, забаўляцца, пэцкацца ў лужыне' [ПЗБ], латыск. ķęskât 'прагна есьці; пэцкацца; марудзіць', ķęska неахайнік' [СБ]. Фанэтыка слова, несумненна, балцкая, аднак сэмантычная раскіданасьць указвае на вытворнасьць большасьці значэньняў. Што ж да пытаньня адпаведнасьці пачатных t-/d- i ķ-/ģ- у летувіскай і латыскай адпаведна, то яно зьяўляецца заканамерным і рэалізуецца ў беларускіх гаворках: дзірса– гірса (гл. гірса). КI´РПА (вульг.) клiчка для асобы, якая мае кароткi i задзёрты нос. Станк [563]: кiрпáты курносый'; параўн. летув. kir̃pti 'рэзаць, стрыгчы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзяўбсьці, ґірса
23 👁
 ◀  / 9  ▶