іржышча' i да т. п. Такiм чынам, форма з -е- – вынік фанэтычнай балтаславянскай кантамінацыі. ВАРАЦА´ЦЬ (мэд.) (рас[ейск].) рвота. Станк [1193]: тс', варацáкi блевота', KSL: varacać 'kazły drać, vanitavać', varacaki 'vyvaracanaja nazad byłaja ježa'; параўн. летув. ver̃sti 'ванітаваць; перавярняць; валіць; куляць'. У ЭСБМ: нароўні з варцаць тс'. Абедзьве беларускія формы з чаргаваньнем поўнагалосьсе/ няпоўнагалосьсе – кантамінацыйнай прыроды: варацiць (ц' = т + с') + ver̃sti [vær̃st'i] ванiтаваць' пры мэтатэзе sttsc', а ў іншых формах (verčia, verčė) узаемапералiк c/č' не выклікае складанасьці (ПЗБ: цiлта 'кісель, аўсяная каша' – čilčiẽnė 'бульбяная каша', цiнцель 'камяк кашы і інш., сьціснуты рукой', čilčiẽlius тс'), тым больш што ў дзукiйскiх гаворках беларуска-летувiскага моўнага памежжа на месцы летувiскага літаратурнага č' – дзукійскае с' (verčia–vercia) [PV, 285], тоеснае беларускаму. Падлягае тлумачэньню й мена va-–v'æ- (да прыкладу, варты–ver̃tas тс'). Зрэшты, сваю ролю магла адыграць і генэтычная тоеснасьць варацiць/вяртаць/вярнуць i versti. Да таго ж гутарк. вярнуць 'цягнуць на ваніты' (Мяне аж верне); параўн. расейск. воротить тс'. ВУ´РЗГАЦЬ вурчэць, ЗАВУРЗГАЦЦА вурчэць. Параўн. летув. ur̃gzti, ùrgztelėti, ur̃kšti, burzgėti тс', urgzlùs бурклiвы'. Гл. таксама СБ. ГIГЕЛЬ (бат.) гугаль. Параўн. летув. gegė̃lis, gigė̃lis, gigẽlis тс'. У гэтай пары першая лексэма добра вядомая, з багатай літаратурай [ПЗБ, СБ, ЭСБМ]. Аднак большую цікавасьць выклікае другое слова – дэфініцыя. Не падлягае сумненьню, што гэтая пара супрацьпастаўленая выключна фанэтычна. Такім чынам, можна разгледзець тры варыянты вырашэньня: а) форма гугаль – кантамінант гiгель+кукаль (гэтая гіпотэза знайшла шырокую падтрымку); б) форма гугаль – кантамiнант гiгель+гуга 'агульная назва для прадмета сфэрычнай формы', што падмацоўваецца адным са значэньняў лексэмы: 'шышачка гiгеля'; в) зыходзячы з таго, што гугаль мае варыянт гугуль, Ю. Лаўчутэ дапускае паходжаньне гэтае лексэмы з gùgulas 'ком, клубок' [СБ]. ГIЛЯВАЦЬ гiзаваць. KSL: zygavać'; параўн. летув. gyliúoti тс', gyliavà 'гiз, гiзаванне', gylỹs 'джала; авадзень'. Гл. таксама ПЗБ, СБ, ЭСБМ. ГIРОС (бат.) зёлкi вельмi кiслага смаку. Параўн. летув. girà квас'. Верагодна, запазычваньне адбылося ў форме множнага ліку, што характэрна для рэчыўных. Што ж да захаваньня канчатка, то такія выпадкі зафіксаваныя, найчасьцей у зоне беспасярэдняга балцкабеларускага кантактаваньня: бiздрыс, ванагас, вейкалiс, дубас, квятлiс, пужлiс, пукас, рудзiмас; у тым ліку ў форме мн. л.: ванчас. Прапанаванае А. Непакупным тлумачэньне (ад жамойцк. girõsas 'піўная барылка; квас' – паводле СБ) здаецца сумненным з прычыны геаграфіі. Аднак мы не адмаўляемся ад гіпатэтычнае магчымасьці такога
Дадатковыя словы
cіč, st>ts>c, vær̃sti, варацiцьівяртацьівярнуць, поўнагалосьсеі
20 👁