Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

 ◀  / 9  ▶ 
тс', бадзяць 'таскать, бросать, крайне небрежно относиться', бастысь 'шляющийся, здоровый, но ни к чему неспособный парень', KSL: baściáka 'amaralny čałaviek, što pa śviecie baściajecca', параўн. летув. bastýtis тс', PV: badžiótis (фактычна: badziócis) тс'. Гл. таксама ПЗБ: басцяка, басцяла, басцялы; СБ: бадзяцца, басцяцца; ЭСБМ: басцяцца. БАСЛАЙ (арх) непакорны. Параўн. летув. baslỹs кол'. Аднак можна бачыць агульнасьць з расейск. валагодск. басалáй 'грубиян, нахал', у У. Даля – щеголь'. (?)5 БОЎТКА паўдурак, рыбацкая прылада для загону рыбы ў бродзень. Станк [80]: боўт, боўтала, боўтка, боўцiк, боўцiла '[розныя кшталты рыбацкай прылады]', KSL: boŭt 'rybackaja pryłada boūtać vadu', параўн. летув. beldìmas 'стук, стукат', béltelėti стукаць', bélsti, -džia, -dė тс', bélstis, -džiasi, -dėsi 'стукацца; дурэць, гарэзьнічаць', bildėti 'стукаць, грымець, шумець'. Паводле ЭСБМ, боўтаць «лічыцца гукапераймальным словам». Аднак сынанімія лексэмы (паўдурак) сэмантычна золіжае яе з дурэць' (bélstis), што схіляе нас бачыць тут прынамся сэмантычны балтызм. БРАЖДЖЭЦЬ бразгаць, званiць, БРАЗГУН самаробны званок для жывёлы, БРАЗГУНЫ гатунак яблыкаў, а таксама гарэхаў. Станк [143, 144]: бражджолка, бразгаўка, бразготка, бразгалка побрякушка', бражджоўнiца 'гремучая змея', бражджатлíвы 'бренчащий, дребезжащий', бражджэць, бражчэць дребезжать', бразголiць, бразгатаць, бразгацець, бразгаць, бразкаць i г. д. тс', KSL: brázgać, brazgatáć 'bić zialeza ab zialeza', braždžéć 'hłuchoje brazgańnie'; параўн. летув. brazdėti 'бразгаць, ляскаць; шкрабаць, шкрабацца', brazdénti 'пастукваць; пашкрабваць', brazdínti/brazgínti бразгаць', brazgė´ti 'трашчаць, храбусьцець; бразгаць, ляскаць', PV: brėzgoti (фактычна: brė ´zgoc) тс'. У ЭСБМ мы бачым супярэчнасьць: для лексэмы бразгаць прызнаецца толькі «супольны» – балта-славянскi – статус лексэмы, у той час як для несумненна аднакаранёвага бразгуль 'драўляны гузік' прызнаецца балцкае паходжаньне. Асабліва пераканаўча сьведчыць на карысьць балцкага паходжаньня кораня фанэтычная дуплетнасьць у балцкім (d–g) i беларускім (дж–г: бражджэць–бразгаць). Гл. таксама Фасм [I, 225]. БУЛЬБЕЎНIК [нароўні з бульбоўнiк] націньне ад бульбы. Станк [159]: бульбенішча тс', KSL: bulbieńnik bulboŭnik', ЛАБНГ-1 [карта №223]: бульбенішча бульбянішча' (у тым ліку, пункт 28: в. Беразiно Докшыцкага раёну Вiцебскае вобласьці – за 50 км ад м. Лужкі); параўн. летув. bulvienójas 'бульбяная націна', bulvíena бульбянішча', PV: bulbienà тс'. Той жа словаўтваральны тып у словах kopūstíena 'гарод/поле па капусьце', morkíena 'гарод/поле па моркве', rugíena 5 Знак (?) абазначае ненадзейнасьць прапанаванае этымалёгіі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

brazdíntiіbrazgínti, бражджэць–бразґаць, гародіполе, дж–ґ, збліжае
19 👁
 ◀  / 9  ▶