Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

 ◀  / 9  ▶ 
žárdiena, žar̃dis 'абгароджанае месца для цялят, жарабят; загон'. Улічваючы сьвісьцячы характар пачатнага гука, можна дапусьціць заходнябалцкую крыніцу запазычаньня. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. АПIРУДАВАЦЬ пiраваць, есьцi са смакам. Верагодна, кантамінант: балцк. *api- 'аб-, вакол' і слав. *orędovati. Ва ўсталяваньні сэмантыкі магла адыграць ролю народная этымалёгія. АПУНДЫ´РЫЦЦА (вульг.) памерцi ад яды, iнакш[:] зьеўшы зашмат. Параўн. летув. puñtaroti 'прагна, пахопліва есьці; жэрці'. KSL: apundyryć 'raźdźmuć, stać toǔstym'. Ёсьць падставы пабачыць блізкасьць з апрындзiцца здохнуць', апрудзiцца 'цяжка захварэць, акалець', апруда1 'гультай, абжора', апруда2 сьмерць', якiя А. Супрун у ЭСБМ параўноўвае з летув. aprūdýti ржавець', aprìmti супакоіцца', латыск. aprèmdêt, aprèmdinat, aprindinât 'супакоіць, ахаладзіць'. У ПЗБ: пунда 'невялікая рыбіна' [...] Пунды – [...] грубенькія [...] рыбкі [...]. Параўн. летув. puñdis джгір'. АРУД засек, загародка ў сьвiрне на збожа. Параўн. летув. arúodas тс', аднак латыск. arods [aruots] 'рамяство, сталы занятак'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. АСВА мн. лiк восвы рас[ейск]. або польск. оса. Станк [65]: тс', KSL: asva 'кусьлівая казурка'. Балта-славянскi кантамінант (летув. vapsvà тс' + аса). Гл. таксама СБ: восапа. А´ЦЮ зробленае за дзякуй. Станк [72, 73]: áцець, áцiць благодарить', áцi, áцькi дет. спасибо', áця дет. благодарность', параўн. летув. ãčiū дзякуй', ačiúoti дзякаваць'. Лексэма мае вялікую колькасьць дэрыватаў і дастаткова шырокую геаграфію ў беларускіх гаворках. Цяжка згадзiцца зь меркаваньнем Э. Фрэнкеля, які бачыў у летувіскай мове запазычаньне зь беларускай [ЭСБМ: ацi] з прычыны фанэтычнае неадпаведнасьці. Рэч у тым, што беларускія формы з [ц'] – рэгулярны дзукійскі рэфлекс летув. [č']: ãciū [PV, 17]. Калi дапусьціць слушнасьць думкі Фрэнкеля, то на месцы беларускага [ц'] трэба было б чакаць у летувіскай не [č'], а [t']: atiu. Ю. Лаўчутэ ж пярэчыць Э. Фрэнкелю з геаграфічных меркаваньняў [СБ]. Г. Цыхун бачыць тут «спецыфічнае ўтварэнне дзіцячай мовы, паходжанне якога, як і іншых т.зв. дзіцячых слоў, застаецца няясным» [ЭСБМ]. АЦЯЛЯГАВАЦЦА рабiць штосьцi вельмi памалу, АЦЯЛЯКАВАЦЦА марудзiць. Станк [73]: ацялягавацца 'мешкать, медлить', KSL: acilahavacca 'marudzić pry pracy', параўн. летув. atsilìkti 'адставаць/адстаць, адбiвацца/адбiцца (ад грамады)'. Гл. таксама ЭСБМ: ацiлякавацца. БАДЗЯЦЦА–ЗАБАДЗЯЦЬ бэсьцiцца, забрудзiцца павалiўшыся на зямлю, БАСЬЦЯЦЦА (арх) бадзяцца бяз выразнай мэты або карысьцi, БАСЬЦЯЛЫ тыя, што басьцяюцца. Станк [87]: бадзяцца, басьцяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбiваццаіадбiцца, адставацьіадстаць
26 👁
 ◀  / 9  ▶