Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

 ◀  / 9  ▶ 
СБ Ю. А. Лаучюте. Словарь балтизмов в славянских языках. Ленинград, 1982. Станк Др. Янка Станкевіч. Беларуска(вялікалітоўска)-расійскі слоўнік. NY., [1990]. Сцяцко П. Сцяцко. Дыялектны слоўнік (з гаворак Зэльвеншчыны). Мн., 1970. ТС Тураўскі слоўнік. У 5 т. Мн., 1982–1987. ТСБМ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. 6 кн. Мн., 1977– 1986. Фасм М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. В 4 т. 2 изд. Москва, 1986–1987. ЭСБМ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн., 1978–. Юрч-66 Г. Ф. Юрчанка. Дыялектны слоўнік (з гаворак Мсціслаўшчыны). Мн., 1966. Янк-ІІ Ф. Янкоўскі. Дыялектны слоўнік. ІІ. Мн., 1960. Glinka Stanisław Glinka. Lituanizmy fonetyczne w gwarach białoruskich i polskich Białostocczyzny // Bałto-słowiańskie związki językowe. Wrocław etc., 1989. S. 117–126. KSL Adam Varłyha. Krajovy słoŭnik Łahojščyny. NY., 1970. PV J. Petrauskas, A. Vidugiris. Lazūnų tarmės žodynas. Vilnius, 1985. (Слоўнік летувіскай гаворкі Івейскага раёну Гарадзенскае вобласьці.) АЖЫРГА´ЦЬ пераступаць, АЖЫРГНУ´ЦЬ пераскочыць (закрэсьлена й выпраўлена на пераступiць)3. KSL: ažyrgnuć 'pierastupić praz niešta', ad'žyrgnuć '[pierastupić nazad]', параўн. летув. apžer̃gti 'ахопліваць/ахапіць нагамі, сядзець/сесьці вершкі', žìrgčioti 'крочыць вялікімі крокамі, шыбаваць', žìrgės 'лыгі (пра ногі)', žìrgas конь', латыск. zirgs тс'. Гл. таксама ПЗБ: ажаргаць, абжэргаць, СБ: жэргаць, ЭСБМ: ажыргаць. АЗЯРОД прыстасаваньне з слупоў i жэрдак для дасушваньня збажыны, травы i пад[обнага]; пярэплат, ЎЗЯРЭ´ДЖВАЦЬ4 пасадзiць ў азярод (пярэплаты). KSL: aziarody 'pabudova dla sušeńnia zbožža', aziaredzić 'падаваць на азяроды збажыну, а там замацоўваць' параўн. летув. žárdas, латыск. zards, прус. sardis (верагодна, [zardis]) тс', летув. žardãkartė 'жардзіна, азярэдзіна (жэрдка ў азяродзе)', žárdyti 'класьці ў азярод', 3 Пасьля тытульнага слова падаецца дэфініцыя аўтара слоўніка тлустым курсівам. 4 Усюды захаваная артаграфія й пунктуацыя ісьніка. В. Стома ў дачыненьні да ў стасуе прынцып, сфармуляваны Вацлавам Ластоўскiм: ў падаецца на месцы этымалягічнага в
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

adžyrgnuć, абжэрґаць, ажарґаць, ахоплівацьіахапіць, сядзецьісесьці
35 👁
 ◀  / 9  ▶