Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» (2017). З. Саўка

/ 9  ▶ 
Старонка 1
/ 9  ▶ 
Балтызмы ў слоўнічку Васіля Стомы «Дыялект Дзісеншчыны» ЗЬМІЦЕР САЎКА Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва У архіве БІНІМу захоўваецца рукапісная спадчына Васіля Стомы1, сярод якой – невялікі збор дыялектнай лексыкі мястэчка Лужкі былога Дзісьненскага павету (цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскае вобласьці). Праца складаецца з 24 старонак машынапіснага тэксту, у яе ўключана каля 680 адзінак. У гэтым артыкуле аналізуецца найбольш, як нам здаецца, цікавая група лексыкі, зафіксаванай у слоўнічку, – балтызмы. У камэнтарах да лексэмаў мы скарысталі найперш абагульняльныя працы, што выйшлі ў СССР (ПЗБ, СБ, ЭСБМ2), а таксама два найбольш грунтоўныя лексыкаграфічныя выданьні, створаныя на эміграцыі: Станк і KSL. Асобая ўвага да матэрыялу слоўнікаў, выдадзеных дыяспарай, тлумачыцца тым, што першы зь іх (Станк) ня быў улічаны ў згаданых вышэй працах, да таго ж ён таксама характарызуецца высокай ступеньню абагульненьня. Другі слоўнік (KSL), хоць і быў рэпрэзэнтаваны ў ЭСБМ, займае там пэрыфэрыйнае становішча. У нашым жа выпадку ён зьяўляецца асабліва каштоўнаю крыніцай, бо сабраны ў ім матэрыял – арэальна блізкі да аналізаванага намі лексыкаграфічнага збору. Прынятыя скароты БP-26 М. Байкоў, С. Некрашэвіч. Беларуска-расійскі слоўнік. Мн., 1926. ЛАБНГ-1 Лексічны атлас беларускай мовы. У 5 т. Т. 1: Раслінны і жывёльны свет. Мн., 1993. Нас И. Носовичъ. Словарь белорусскаго наречія. СПб., 1870. НС Народнае слова. Мн., 1976. ПЗБ Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. У 5 т. Мн., 1979–1986. 1 Васіль Стома (псэўданім Сініца) [4 сакавіка 1911 – 31 траўня 1992] –дзеяч беларускага замежжа, журналіст (падрабязьней гл.: Сьв. пам. Васіль Стома: [нэкралёг] // Беларус (Нью Ёрк). №392. 1992. Ліпень–жнівень; Зьм. Саўка, Л. Юрэвіч. Кульгавы хлопчык з гарэзнымі вачыма // Полымя. 1998. №9. С. 179–181.). Летась у часапісе «Полымя» быў апублікаваны мэмуарны твор В. Стомы-Сініцы, машынапіс якога таксама захоўваецца ў архіве БІНІМу, – «Маё мястэчка» (1998. №9–12). 2 Расшыфроўку скаротаў гл. ніжэй.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
42 👁
/ 9  ▶