'іржышча' і да т. п. Такім чынам, форма з -е- – вынік фанэтычнай балтаславянскай кантамінацыі. ВАРАЦАЦЬ (мэд.) (рас[ейск].) рвота. Станк [1193]: 'тс', варацáкі 'блевота', KSL: varacać 'kazły drać, vanitavać', varacaki 'vyvaracanaja nazad byłaja ježa'; параўн. летув. veršti 'ванітаваць; перавярняць; валіць; куляць'. У ЭСБМ: нароўні з варцаць 'тс'. Абедзьве беларускія формы з чаргаваньнем поўнагалосьсе/ няпоўнагалосьсе – кантамінацыйнай прыроды: вараціць (ц' = т + с') + veršti [v'ær̃š't'i] 'ванітаваць' пры мэтатэзе s't'>t's'>c', а ў іншых формах (verčia, verčė) узаемапералік c'/č' не выклікае складанасьці (ПЗБ: цілта 'кісель, аўсяная каша' – čilčiēnė 'бульбяная каша', цінцель 'камяк кашы і інш., сьціснуты рукой', čilčiēlius 'тс'), тым больш што ў дзукійскіх гаворках беларуска-летувіскага моўнага памежжа на месцы летувіскага літаратурнага č' – дзукійскае c' (verčia–vercia) [PV, 285], тоеснае беларускаму. Падлягае тлумачэньню й мена va-–v'æ- (да прыкладу, варты–vertas 'тс'). Зрэшты, сваю ролю магла адыграць і генэтычная тоеснасьць вараціць/вяртаць/вярнуць і versti. Да таго ж гутарк. вярнуць 'цягнуць на ваніты' (Мяне аж верне); параўн. расейск. воротить 'тс'. ВУРЗГАЦЬ вурчэць, ЗАВУРЗГАЦЦА вурчэць. Параўн. летув. ur̃gzti, ùrgztelėti, ur̃kšti, burzgėti 'тс', urgzlùs 'бурклівы'. Гл. таксама СБ. ГІГЕЛЬ (бат.) гугаль. Параўн. летув. gegė̃lis, gigė̃lis, gigẽlis 'тс'. У гэтай пары першая лексэма добра вядомая, з багатай літаратурай [ПЗБ, СБ, ЭСБМ]. Аднак большую цікавасьць выклікае другое слова – дэфініцыя. Не падлягае сумненьню, што гэтая пара супрацьпастаўленая выключна фанэтычна. Такім чынам, можна разгледзець тры варыянты вырашэньня: а) форма гугаль – кантамінант гігель+кукаль (гэтая гіпотэза знайшла шырокую падтрымку); б) форма гугаль – кантамінант гігель+гуга 'агульная назва для прадмета сфэрычнай формы', што падмацоўваецца адным са значэньняў лексэмы: 'шышачка гігеля'; в) зыходзячы з таго, што гугаль мае варыянт гугуль, Ю. Лаўчутэ дапускае паходжаньне гэтае лексэмы з gùgulas 'ком, клубок' [СБ]. ГІЛЯВАЦЬ гізаваць. KSL: 'zygavać'; параўн. летув. gyliúoti 'тс', gyliavà 'гіз, гізаванне', gylỹs 'джала; авадзень'. Гл. таксама ПЗБ, СБ, ЭСБМ. ГІРОС (бат.) зёлкі вельмі кіслага смаку. Параўн. летув. girà 'квас'. Верагодна, запазычваньне адбылося ў форме множнага ліку, што характэрна для рэчыўных. Што ж да захаваньня канчатка, то такія выпадкі зафіксаваныя, найчасьцей у зоне беспасярэдняга балцка-беларускага кантактаваньня: біздрыс, ванагас, вейкаліс, дубас, квятліс, пужліс, пукас, рудзімас; у тым ліку ў форме мн. л.: ванчас. Прапанаванае А. Непакупным тлумачэньне (ад жамойцк. girõsas 'піўная барылка; квас' – паводле СБ) здаецца сумненным з прычыны геаграфіі. Аднак мы не адмаўляемся ад гіпатэтычнае магчымасьці такога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁