žárdiena, žar̃dis 'абгароджанае месца для цялят, жарабят; загон'. Улічваючы сьвісьцячы характар пачатнага гука, можна дапусьціць заходнябалцкую крыніцу запазычаньня. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. АПІРУДАВАЦЬ піраваць, есьці са смакам. Верагодна, кантамінант: балцк. *api- 'аб-, вакол' і слав. *orędovati. Ва ўсталяваньні сэмантыкі магла адыграць ролю народная этымалёгія. АПУНДЫРЫЦЦА (вульг.) памерці ад яды, інакш[:] зьеўшы зашмат. Параўн. летув. puñtaroti 'прагна, пахопліва есьці; жэрці'. KSL: apundyryć 'raźdźmuć, stać toŭstym'. Ёсьць падставы пабачыць блізкасьць з апрындзіцца 'здохнуць', апрудзіцца 'цяжка захварэць, акалець', апруда 'гультай, абжора', апруда 'сьмерць', якія А. Супрун у ЭСБМ параўноўвае з летув. aprūdýti 'ржавець', aprìmti 'супакоіцца', латыск. aprèmdêt, aprèmdinat, aprindinât 'супакоіць, ахаладзіць'. У ПЗБ: пунда 'невялікая рыбіна' [...] Пунды – [...] грубенькія [...] рыбкі [...]. Параўн. летув. puñdis 'джгір'. АРУД засек, загародка ў сьвірне на збожа. Параўн. летув. arúodas 'тс', аднак латыск. arods [aruots] 'рамяство, сталы занятак'. Гл. таксама СБ, ЭСБМ. АСВА мн. лік восвы рас[ейск]. або польск. оса. Станк [65]: 'тс', KSL: asva 'кусьлівая казурка'. Балта-славянскі кантамінант (летув. vapsvà 'тс' + аса). Гл. таксама СБ: восапа. АЦЮ зробленае за дзякуй. Станк [72, 73]: ацець, аціць 'благодарить', аці, ацькі дет. 'спасибо', аця дет. 'благодарность', параўн. летув. ãčiū 'дзякуй', ačiúoti 'дзякаваць'. Лексэма мае вялікую колькасьць дэрыватаў і дастаткова шырокую геаграфію ў беларускіх гаворках. Цяжка згадзіцца зь меркаваньнем Э. Фрэнкеля, які бачыў у летувіскай мове запазычаньне зь беларускай [ЭСБМ: аці] з прычыны фанэтычнае неадпаведнасьці. Рэч у тым, што беларускія формы з [ц'] – рэгулярны дзукійскі рэфлекс летув. [č']: ãčiū [PV, 17]. Калі дапусьціць слушнасьць думкі Фрэнкеля, то на месцы беларускага [ц'] трэба было б чакаць у летувіскай не [č'], а [t']: atiu. Ю. Лаўчутэ ж пярэчыць Э. Фрэнкелю з геаграфічных меркаваньняў [СБ]. Г. Цыхун бачыць тут «спецыфічнае ўтварэнне дзіцячай мовы, паходжанне якога, як і іншых т.зв. дзіцячых слоў, застаецца няясным» [ЭСБМ]. АЦЯЛЯГАВАЦЦА рабіць штосьці вельмі памалу, АЦЯЛЯКАВАЦЦА марудзіць. Станк [73]: ацялягавацца 'мешкать, медлить', KSL: acilahavacca 'marudzić pry pracy', параўн. летув. atsilìkti 'адставаць/адстаць, адбівацца/адбіцца (ад грамады)'. Гл. таксама ЭСБМ: ацілякавацца. БАДЗЯЦЦА–ЗАБАДЗЯЦЬ бэсьціцца, забрудзіцца паваліўшыся на зямлю, БАСЬЦЯЦЦА (арх) бадзяцца бяз выразнай мэты або карысьці, БАСЬЦЯЛЫ тыя, што басьцяюцца. Станк [87]: бадзяцца, басьцяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁