нанёў сабе ат вяліканьня да дзядоў. В. Старына.
Дзяжа, ы, ж.—квашня. У дзяжы не падышоў хлеб. В. Старына.
Дзяжжа, а, н. зб. — лыко. Нарэзаў на лапці дзяжжа. В. Старына.
Дзяк, а, м.—дьячок. Адзін дзяк гукая ў царкве. Дзяк — вобзямлю пяк. Прыгав. В. Старына.
Дзякаваць, дзс. — благодарить. Ня ведаю, дзядзюшка, як вам і дзякаваць за вашу ласку! В. Старына.
Дзякоўства, а, н.— должность псаломщика. Васілёк займаяцца дзякоўствам. В. Старына.
Дзякуй—благодарю, спасибо. Дзякуй вам за полудзянь! В. Старына.
Дзяліць,-цца, дзс. — делить, -ться. Братэ дзеляцца. Німа чаго ім дзяліць. В. Старына.
Дзяльба, ы, ж.—делёж. У Баравікоў ціпер ідзе дзяльба. В. Старына.
Дзялянка, і, ж. — 1) доля, часть. Ужо йзьзеў сваю дзялянку.—2) участок леса, сенокоса или земли. С аднае дзялянкі накасіў вазоў пяць сена. У нашуй дзялянца благія дрова. В. Старына.
Дзярбан, а, м. [=дзярван—дерн]— заброшенное, заросшее сорными травами поле. Чуць узароў да паўдня дзярбан еты. В. Старына.
Дзяржаньне, я, н. — ручка ложки. У ложца кароткая дзяржаньня. В. Старына.
Дзяркач, а, м.—износившийся веник. Венік зьмёўся на дзяркач. В. Старына.
Дзяркун, а, м.—царпающийся. Дзяркун ты нейкі, вот што! В. Старына.
Дзярніна, ы, ж.—целина, заросшая дерном. Цяжка араць: адна дзярніна. В. Старына.
Дзяруга, і, ж.—одеяло из толстой грубой льняной ткани. Накрыўся дзяругаю, пасьцелкаю—і то холадна. В. Старына.
Дзяруза, ы, ж.— раст. плавун (Lycopodium clavatum L). Рану засыпалі дзярузою. В. Старына.
Дзясна, ы, ж.—десна. Успухла правая дзясна. В. Старына.
Дзятва, ы, ж. зб.—детвора. Дзятва ня ведая, як дурэць. В. Старына.
Дзяўбануць, дзс.— 1) клюнуть. Курыца дзяўбанула разы са два ды больш на хоча.—2) ударить чем острым. Ік дзяўбануў па галаве рыдлёўкаю, дык атразу й прабіў дзірку. В. Старына.
Дзяўбці, -ціся, дзс.—клевать, -ться. Курам пасыпця зяла дзяўбці. Дзяўбуцца пеўнікі. В. Старына.
Дзяўчына, ы, ж. (пам. дзяўчыначка) - девушка. Ладная ўжо вырасла ваша дзяўчына. В. Старына. Ня глядзі, дзяўчыначка, што галоўка гладка, а глядзі дзяўчыначка, ці мецяна хатка. Прык. С. Дукора, Сьміл. р.
Дзяцел, дзятла, м. (пам. дзятлік)— дятел. Дзяцял падзёўб бярозу. Злавіў дзятліка. В. Старына.
Дзяціна, ы, м.—детина. Глядзі, дзяціна, ня пападайся мне боляй! В. Старына.
Дзяцінець, дзс.—впадать в младенчество. Усе людзі на старасьці дзяціняюць. Прык. В. Старына.
Дзяцініцца, дзс. — вести себя по детски. Дзяцініцца, ік малы. В. Старына.
Дзяцюк, а, м.—парень. Мікіта—здаровы дзяцюк. В. Старына.
Дзяцяльнін(ц)а, ы, ж.—клевер белый ползучий (Trifolium repens L). Напасьвіў каня на дзяцяльніня. В. Старына. На нашум сянакося расьце дзяцяльніца. В. Вострава, Сьміл. р.
Длубацца, дзс.—копошиться. Чаго ён там длубаяцца цэлаю раньніцу? В. Старына.
Днець, дніць, дзс—светать. Надварэ стала днець. В. Слопітча. Здаецца ўсталі рана, а покуль сабраліся ехаць, стала дніць. С. Амельна, Пух. р.
Дно, а, н.—дно. Іс цэбра выскачыла дно. У ваўсёй пасудзя трэба новыя дны. В. Старына.
Днушка, ы ж.—донышко—небольшая круглая или четырехугольная дощечка для резки на ней
111 👁