Даходзіць, -цца, дзс. (зак. дайці, -ціся) — доискиваться. Дайду свайго, ня думайця! Аж калі ён уздумаў даходзіцца сваіх грошай. В. Старына.
Дацца дзіву — сильно удивиться. Такоя ўбачыў багацьця, што аж дзіву доўся! В. Старына.
Дацца ў знакі,—сильно надоесть. Доўся ты мне ў знакі добра! В. Старына.
Дацыбаць, дзс. — дошагать, добрести. Ледзь дацыбаў да хаты. В. Старына.
Даць, дзс. — дать трепку, побить. Ну й доў-жа я Максіму: будзя ведаць, як чапацца! Доў яму кія й мяла, і таго ашчэ мала. Прык. В. Старына.
Даць драпака (наўцякача) — дать тягу. Такога доў драпака, што й канём ня ўгоніш. Ік доў наўцякача, — толька й бачылі яго! В. Старына.
Даць жару — дать нагоняй. Ну й далі-ж хлопцу жару! В. Старына.
Дацягнуць, - цца, дзс. — дотащить, -ться. Каб як дацягнуць да вясны с хлебам. Чуць дацягнуўся з возам. В. Старына.
Дацямна, прс. — до тёмного. Жалі аж дацямна. В. Старына.
Дачакаць, -цца, дзс. — дождаться. Ня дачакаяш ты яго. Чуць дачакаліся цібе. В. Старына.
Дачка, і, ж.—дочь. Адна дачка замужам. а другая дома. Дочак поўна хата. В. Старына.
Дачуцца, дзс. — прослышать. Дачуўся, што ў другом сяле можна дастаць сена. В. Старына.
Дачушка, і, ж. — доченька. Была адна дачушка, але й тую бог заброў. В. Старына.
Дачыненьне, я, н.—дело до другого лица. Вярніся: ё к табе дачыненьня. В. Старына.
Дашуквацца, дзс. (зак. дашукацца) — доискиваться. Позна ты стоў дашуквацца свайго. У міне ён дашукуяцца — у другіх папытайся, дзе твая піла. В. Старына.
Дашчанка, і, ж. — мера зерна—¹/₂ „асьміны", или 24 кг. ржи. Намералі дзевяць дашчанак жыта. В. Дукарка, Сьміл. р. (Пр. Шаснастка).
Дашчурка, і, ж.—дощечка. Німа ніякаі дашчуркі, на чом пакрышыць сала. В. Старына.
Дбаць, дзс. (польск. dbać) — заботиться, хлопотать. Як дбаяш, так і маяш. Прык. С. Дукора, Сьміл. р. Хто дбая, той і мая. Прык. В. Старына. Хто ўсяго шмат мая, той ні аб чым ня дбая. Прык. С. Навасёлкі, Пух. р.
Дваіць, дзс. — второй раз пахать. Бацька пашоў дваіць папар на жыта. В. Старына.
Двайня, і, ж.—близнецы. У Хадосьсі радзілася двайня. В. Старына.
Двайнята, аў, мн.—близнецы, двойни. Марголя радзіла двайнятаў. В. Старына.
Двананцацяра, ліч. зб.—двенадцать. Забралі ў шкодзя аж двананцацяра каней. В. Старына.
Дваюрадны, прм. — двоюродный. Мяльлян — мой дваюрадны брат, а Кацярына—дваюрадная сястра. В. Старына.
Двойчы, прс.—дважды. Двойчы хадзіў па бацьку. В. Старына.
Двор, двара, м.— 1) двор. Сьвіньня ходзіць на дварэ— 2) имение. Дзеўкі пашлі на заработкі ў двор. В. Старына.
Двоя, ліч. зб. (пам. двоячка)—два, пара. У нас усяго двоя парасятак. Двоячка ягнятак. В. Старына.
Двузлотка, і, ж.—30 копеек. Прапіў адну двузлотку. В. Старына.
Двухлетак, тка, м. (ж. двухлетка)—двулеток телёнок. Бычок двухлетак. Прадоў цялушачку двухлетку. В. Старына.
Джвыр, у, м.=літ. жвір—гравий. Цэлы валяк джвыру ў качкі. В Лядцо, Пух. р. (Пр. Чвыр).
Джвыроўка, і, ж.—ружье со стволом из витой стали. Дастоў добрую джвыроўку. В. Лядцо, Пух. р.
Джгаць, дзс. — быстро итти, ехать. Проста сюды й джгая! В. Старына.
108 👁