Вехаць, -хця, м.—пучок соломы для мойки посуды. Хіба вехцям трэба атшараваць гаршчок. В. Старына.
Вецьце, я, н. зб. — ветви. Нарэзалі на венік вецьця. В. Старына.
Вечарына, ы, ж. — предвечернее время до солнечного заката. Во вячарыною і скаціна лепяй ходзіць. В. Старына.
Вечарэць, дзс.—вечереть. На дварэ вячарэя. В. Старына.
Веялка, і, ж. — совок для веяния зерна рукой. Лёгінькая веялка: ёмка веяць. Наброў веялку ячменю. В. Старына.
Веяць, дзс. (прм. веяны) — провеивать. Бацька на таку вея жыта. Веяны авёс насыпайця ў мяшкё. В. Старына.
Вёрткі, прм. — подвижной. Такая-ж вёрткая баба! В. Старына. Вёрткі, як уюн. В. Белае, Пух. р.
Від, у, м. — 1) видное место. Хай тапор стаіць на віду.—2) обшее выражение лица. Свайго віду німа на ём. В. Старына.
Віда, прс. — как взвидеть, быстро. Віда, віда, растае сьнег. В. Старына.
Відавочны, прм. — находящийся на виду, вблизи. Тут поля відавочная. В. Слопішча. Шацк. р.
Відана — видено (кем). Дзе ета відана, каб яйца курыцу вучылі. В. Старына.
Відаць — видно. Відаць, дык нічога, мусіць, ня будзя. Ці відаць што праз етыя акуляры? В. Старына.
Віднець, дзс. безас.—светлеть, светать. Устоў, чуць стала віднець. На дварэ ўжо віднея. В. Старына.
Відны, прм. — светлый. Відная ноч. Відна стала сярод ночы, хоць ты йголкі зьбірай. В. Старына.
Відочны, прм. — известный в околотке человек. Дзядзька быў вельмі відочны. В. Забалоцьце, Сьміл. р.
Відук, ў, м.—мак самосейка. (Papaver Rhoeas L). На градах шмат відуку. В. Старына.
Відэлкі, -льцы, аў, мн.—вилки столовые. Падай мне, Галена, відэлкі! С. Новасёлкі, Пух. р. Мы ўмеям есьці й бязь відэльцаў. В. Старына.
Віка, і, ж.—вика или горошек кормовый. (Vicia sativa L). Урадзіла добрая віка. В. Старына.
Вікоўе, я. н.—1) стебли вымолоченной вики. Кабыля на нач доў вікоўя.—2) поле, бывшее под викой. Узаралі вікоўя пад жыта. В. Старына.
Вілачкі, чак, мн.—рогатка с зубцами для поддерживания нитки в самопрялке. Пабіліся вілачкі ў самапрадца. В. Харавічы, Сьміл. р.
Вілачнік, вільнік, а, м. — палка в „вілах“, ухвате. Згарэў вілачнік. В. Старына. У вілкі трэба новы вільнік. В. Забалоцьце, Сьміл. р.
Вілкі, лак, мн. — 1) вилы. Падавай сена вілкамі.—2) ухват. Вілкі ня бяруць гаршка. В. Старына.
Вільгаць, і, ж. (польск. wilgoć)—сырость. У каморы ўся адзежа папсавалася ат вільгаці. В. Старына.
Вільготны, прм. (польск. wilgotny) — сырой, пронизывающий (воздух на дворе). Сягоньня нейкая вільготная надвор'я. В. Старына.
Віляць, дзс. — 1) вилять хвостом. Сабака ат радасьці аж хвастом віляя.—2) уклоняться от прямого ответа. Ня віляй: кажы проўду. В. Старына.
Вінавайца, ы, м. — виновный, обвиняемый. На дапрос узялі самых вінавайцаў. В. Старына.
Вінаваты, прм.—1) боязанный. Людзі нам шмат чаго вінаваты.—2) виновный. Я-ж ня вінават, што ты ня ўмеяш рабіць. В. Старына. Ня плаціць багаты, а плаціць вінаваты. Прык. С. Новасёлкі, Пух. р.
Вінаваціць, дзс. — винить. Німа за што яго вінаваціць. В. Старына.
Вінда, ы, ж. — рычаг, употребляемый для вытаскивания воды и поднятия тяжестей. Ашчэ віндаю цягаям ваду. Калодку на ставэ паднялі віндаю. В. Старына.
76 👁