Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Бегчы Барматаць 30 Барматаць, дзс.—бормотать. Б армоча сабе пад нос, ік дзед. В. Старина, Бародаўка, i, ж.—бородавка. У Зьмітры на руках адны бародаўкі. В. Старина. Барсаць, варсаць, дзс.—втаскивать „аборуа в ушки лаптя. Ня умея ашчэ лапця барсаць. В. Белае, Пух. р. Л апці паправіў, буду варсаць аборы ды абувацца. В. Старина. Барсукоу, прм.—барсучий. Знашлі борсукову нору. В. Жораўкі, Сьміл. р. Бартаваць, дзс.—вынимать паз в бревне. Бартую ць бярвёньня на хату. В Старина. Барукацца, барокацца, дзс.—бороться. Хлопцы барукаюцца. В. Слоттяа, Шацк.р. Уж о згадзіну барокаюцца, нявядома, хто каго паваліць. В. Старина. Барынь, я, м. (русізм)— барин. Ж ыве сабе, ік барынь які. В. Старина. Барыня, i. ж.— 1) барыня. Ня вялікая барыня: можаш i сама схадзіць вады.—2) народны танец. Дзеўкі скачуць барыню. В. Старина. Барыш, у, м.—могарыч пры куплепродаже и при сватаньи невесты. Давай за каня сто рублей i барыш твой. Сватэ прыехалі барыш піць. В Старина. Басота, ы, ж. зб.—босяки, голь. Басота ты! Усякая басота да галота хоча камандаваць. В. Старина. Басзтля, i, ж.—контрабас. Іграя на басэтлю— аж раве. В. Старина. Басьщ,щ/ся, дзс.— 1) бодать,-ться. Карова бадзецца й блізка к сабе нікога ня падпуская.— 2) колоться крапивой. Узёў ды крапіваю бадзецца. В. Старина. Басяк, ё, м.—босяк. Еты басяк ужо прыупяўся.В.Вострава, Сьміл.р. Баталя, ж. {літ. баталія)—свалка, драка, крик в большом споре. Бабы баталю паднялі на ўсё сяло. В. Старина. Батрак, а, м.—батрак, наемный рабочий. Хоць у батракё йдзі, німа дзе дзецца. Служыў за батрака. В. Старина. Баўтун, а, м.—испорченное, болтающееся яйцо. Яйца—адны баўтунё. Глядз!, у яешню ня разьбі баўтуна. В. Старина. Бацьв/ньне, я, н.—ботва. Ідзі, дачушка, у вагарод, назьбірай сьвіньням бацьвіньня. В. Старина. Бацька, i, ж.—отец. Бацька ужо стары на работу. Як хто хоча, так па свайму бацьку плача./7/?ык. В. Старина. Бацькаў, прм— принадлежащий отцу. Надзеў бацькаў кажух. В. Старина. Бацькаўскі, прм.—отцовский (о наследстве). Сын жыве ў бацькаўскуй хаця. В. Старина. Бацькаўшчына, ы, ж.—наследство после отца. Братэ судзяцца за бацькаўшчыну. В. Старина. Бацька, оў, мл.—родители. Памерлі бацькё, дык i ўсё памерла. В. Старина, Бацюшка, i, м.—священник- Бацюшка наказваў, каб прыходзілі ў цэркву. В. Старина. Бачонак, нка, м.—бочёнок. Выгнаў бачонак самагонкі. В. Старина. Бачыць, дзс.—видеть. Бачыш, што робіцца на дварэ?! Бачыш, які ты добры! В. Старина. Башлык, й, м.—башлык. На дварэ мароз: трэба абвязацца башлыком. В. Старина. Башмак, ё, л*.—башмак. Парвоўся башмак, што аж нага відаць. В. Старина. Баязьлівы, прм.—боязливый. Які-ж ты баязьлівы, баісься адзін на двор выйц!! В. Старина. Баярынь, я. м.—боярин. Надзеўся, ік баярынь. В. Старина. Баяцца, дзс.—бояться. Баяцца тут німа чаго. Баючыся воўка, i ў лес ня хадзіць. Прик. В. Старина. Баяць, дзс.—го во р и ть неправду, в ы дум анное. Слухай, што табе ўсякі бая. В. Старина. Багаць, дзс.—бегать. Бегая баба бяз толку. Куды вы бяжыцё? Бяжыма туды. В. Старина. Багчы, дзс.—бежать. Трэба хутчэй бегчы да хаты, а то ня пасьпею
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

барб, бацьвіньне, щіся
6 👁
 ◀  / 330  ▶