Бальшуха, і, ж.—старшая сестра в семье. Бальшуха ета адной сабе ўсё палатно пашыла. В. Старына.
Баля, і, ж. (дзіцячае) — баранка. Іванька, на балю. В. Старына.
Баляваць, дзс.—устраивать балы, вообще пировать. Панэ даўней толька тоя й рабілі, што балявалі. В. Старына.
Баляса, ы, ж.—обделанный столбик для невысокой изгороди; забор из досок. Балясаю абкружылі хату. В. Крамяні, Пух. р.
Баляска (ляска), і, ж.—пластинка в крестьянской телеге; из „балясак“ („лясак“) состоит боковое заграждение в телеге. Паўсаджваў у драбінку дубовыя баляскі. В. Дайнава, Пух. р. Выкінулася йз драбінак адна ляска. В. Старына.
Балясы тачыць—вести пустые разговоры. Толька балясы ўмея тачыць, а ня дзела рабіць. В. Старына.
Балячка, і, ж.—веред, чирей. На шыі ўсхвацілася нейкая балячка. Каб цібе балячкі елі! (кляцьба). В. Старына.
Банак, банку, м.—банк. Палажыў у банак сто рублей. Выняў із банку грошы. В. Старына.
Банбізіна, ы, м.—гл. Байбус. Вырас вялікі, ік банбізіна. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Бандарыць, дзс.—заниматься бондарством. Сам умея бандарыць, ня трэба прасіць людзей, каб набілі абруч. В. Старына.
Банкарт, а, м.—гл. Байструк. Дзеўка радзіла банкарта. В. Старына.
Баньдзіт, а, м.—бандит-разбойник. За Сьмілавічамі палавілі баньдзітаў. В. Старына.
Банька, і, ж.—1) широкое плоское кольцо для укрепления шейки косы на рукоятке. На касьсё нялезя банька. В. Старына.—2) гл. Балька. Саўсім крывая банька. В. Крамяні, Пух. р.
Баравік, а, м.—белый гриб, боровик. (Boletus edulis. Bull). Напэўна гняздо баравікоў, дык, ’к відзіш кошык наброў. В. Старына.
Баравіковы, прм.—принадлежащий боровику. Баравіковы і корань добры. В. Слопітча, Шацкага р.
Баравіна, ы, ж.—вереск с другими травами в хвойном лесу; служит пастбищем. Каровы пагналі на баравіну. В. Старына.
Баравы, прм.—растущий в бору. Сьсек баравую бярэзіну. В. Старына.
Баразна, ы, ж. (пам. баразёнка)—борозда. Ідзі ты баразною, ня тапчы град. Выжні пайдзі баразёнку. В. Старына.
Барана, ы, ж.—1) борона. От конь слабы—і бараны ня пацягне.—2) всякий громоздкий предмет, занимающий большое место в избе, напр., скамейка для сиденья, столярная скамейка и проч. Выкінь ты ету барану вон, хай тут ня заміная. В. Старына.
Баранавалок, а, м.—несущий работу по бороньбе. Падрос хлапчук—і ё баранавалок. В. Старына.
Баранаваньне, я, н. — бороньба. Якоя тваё баранаваньня—нічога, ня варта. В. Старына.
Баранаваць, дзс.—боронить. Паедам баранаваць грэчку. В. Старына.
Бараніць, -цца, дзс.—защищать,-ться. Барыся, сам бараніся. Прык. В. Старына.
Баранок, нка, м.—малый болотный бекас (Scolopax gallinago). Слухай: дзікі баранок мяркеча. В. Раўнапольле, Сьміл. р.
Бараноў, прм.—бараний. Бараноў хвост. Барановы рогі. В. Старына.
Барахло, а, н.—презр.,—рухлядь, постель, одежда. Наклалі воз усякага барахла. В. Старына.
Барджэй, прс. в. ст.—скорее. Барджэй ідзі сюды. Барджэй, але ня завіхайся. Прык. В. Старына.
Барлячы, аў, мн.—женские ботинки на пуговицах (устарелое слово). Ціснуць на назе барлячы. В. Дукарка, Сьміл. р.
75 👁