Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Асьдюкаваты 23 Аўстрыяка Асьцюкавдты, прм.— с шелухою от зерен. Хлеб нейкі асьщокаваты. Пярапечка смашная, але асьцюкаватая. В. Старина, Асьцярога, i, ж.—осторожность. У такой справя трэба асьцярога. Асьцярога ня пашкодзіць. В. Старина. Асьцярожны, прм. (пре. асьцярожна)—осторожный. Асьцярожна, сынку, йдзі па кладца. Асьцярожны чалавек i слова лішняга ня скажа. В. Старина. Асыкацца, дзс. (зак. асыкнуцца)— отговариваться, бурчать. Дак ета ты ашчэ мне будзяш асыкацца, я-ж табе пакажу! Асыкнуўся раз, другі дый толькі таго. В.Востраваг Съмы. р. Асыпацца, дзс. (зак. ашпацца)— осыпаться. Асыпаяцца лісьця. Асыпаліся йгрушы. В. Старина. Асядаць, дзс. (зак. асусьці)- осаживаться. Ня хадзі па хаця, хай асядзя пыл. Рой асеў на ліпя. В. Старина. Асянша, ы, м.—сбор по осени платы натурою для кузнеца. Сяло згадзіла сабе каваля на'сяніну. В. Старина. Асянчук, ў, м.—плохо удавшееся сено. Гэтым летам было кепская надвор'я, i мы шмат нарабілі асянчуку. С. Амельна, Пух. р. Асяродак, дку, м. — сердцевина. У яблыні ўвесь асяродак выгніў. В. Жораўкіу Сьміл. р. Ат, викл.—эх, эх-ма, выражающие досаду, неудовольствие. Ат, ё тут што слухаць! Ат, толька што робіць! Ат, добра й так будзя! В. Старина. Атава, ы, ж. (пом. атаўка)—отава. Друг! раз скасілі атаву. В. Старина. Атаўка—сену лрыбаука, да ня ўмеў скасіць яе Саўка. Прик. В. Дукарка, Сьміл. р. Атварог, у, м.—творог. Наеўся атварогу с пірагом. В. Старина. Ато, ато-б,злуч.—то, а так. Маўчы, / ато бяда будзя. Ня ведаў, ато-б i я прышоў. Ато-ж, викл.—вот, вот какой. Ато-ж дурны хлапец! В. Старина. Ато (ўжо), пре.—вот уж. Ато ўжо думаў, што бяда будзя. В. Старина. Ато-ж як, пре.—а то как-же. Ато-ж як ты хацеў? В. Старина. Атопак, пка, л*. — стоптанный лапоть. Пастаянна цягаяцца ў ватопках. Выкінь атопкі на сьметнік. В. Старина. Атос, а, м,—тяж из веревочек или железных прутьев для натягивания оглобли к концу оси. Такі цяжкі воз наклоў, аж атосы парваліся. В. Старина Атрапаць, дзс. (прм. атрэпаны)— отрепать. Атрапала дзьве куклы лёну. Мой атрэпаны ўвесь лён. В. Старина. Атрапонець, дзс. (ад польск. utrapienie)—взбеситься. Чаго ты атрапеняў, крычыш вельма?! В. Старина. Атрута, ы, ж.— 1) отрава. Атруты яму патсыпалі, дык атразу й кончыўся.—2) плохое кушанье. Ну й квас—атрута нейкая!—3) в бранном смысле. Атрута ты мая, што ты міне губіш! В. Старина. Атрутнік, а, м.—побранка на лентяя, на сварливого и вообще на надоедливого. Атрутнік ты, што ты ўсё ляжыш, чаму нічога ня робіш! Атрутн!к еты ўжо ўсіх пазагрызоў у хаця.—В. Старина. Атруцщь,-цца, дзс. (прм. атручаНЫ)—отравить,*ться. Ня выцерпяў чалавек такога жыцьця ды атруціўся. Жонка атруціла мужыка. Дзеўка памерла атруціўшыся, Сабака, мусіць, атручаны. В. Старина. Атрэпь'е, п(я, н. зб,—1) негодные остатки при трепаньи льна. 3 лёну шмат вышла атрэп'я.—2) полотно худшего качества. Хадосься выткала дзьве губкі атрэп*я. В. Старина. А ўжо-ж, викл.—разумеется, ну да. А ўжо-ж так. А ўжо-ж, хай будзя так. В. Старина. Аўстрыяка, I, л*.—австриец. Пагіоўся ў плен к аўстрыякам. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ас^сьці, атрэпье, атрэпя, надворя, насяніну
6 👁
 ◀  / 330  ▶