Аскома, ы, ж.—оскомина. Ашчэ яблыкі зялёныя: адна толька аскома ат іх. В. Старына. Аслабаняць,-цца, дзс. (зак. аслабаніць,-цца)—освобождать,-ться. Усю бяднату аслабанілі ат прыдналогу. Чуць аслабаніўся ат вастрога. Ат штрапу аслабаняць ня будуць. В. Старына. Аслабець, дзс.—ослабеть. Саўсім мая баба аслабела. В. Старына. Аслупеньне, я, н.—столбняк. Найшло на яго нейкая аслупеньня: маўчыць дый годзя. В. Старына. Аслупець, дзс.—остолбенеть. Чаго ты маўчыш: хіба аслупеў?! В. Старына. Аслухаць, дзс.—услышать. Я аслухаў: у вадном сяле прадаюць новы зруб на сенцы. В. Слопішчы, Шацк. р. Асмакавацца, дзс.—войти во вкус. Бачыш, як конь асмакавоўся: лезя ды лезя ў вавёс. В. Старына. Асмаліць,-цца, дзс.—опалить,-ться; ожечь,-чься. Чуць ня'смаліў сабе валасоў лучынаю. Асмалілі сьвіньню. Увесь асмаліўся ў пажары ды чуць ня памёр. В. Старына. Асмолак, лка, м.—смоляное полено. Асмолкі будуць добра на патпалку. В. Старына. Аснаваць, дзс. (прм. аснованы)—приготовить основу для тканья. Хоўра ўчора аснавала кросна. В. Вострава, Сьміл. р. Кросна аснованы ў дзесяць пасам. В. Старына. Аснова, ы, ж.—основа в тканье. Толька на'снову хваціла нітак. У сукне парцяная аснова. В. Старына. Асноўніцы, ніц, мн.—приспособление для снованья тканья: две пластинки с колышками, прибитые к стене по углам. Згінунулі асноўніцы—німа як снаваць кроснаў. В. Турэц, Сьміл. р. Асоба, ы, ж.—личность. Ціпер Юрка стоў вялікая асоба. В. Старына. Асобенна, прс.—отдельно. Братэ ўжо падзяліліся й жывуць асобянна. В. Старына. Асосак, ска, м. — телячья кожа Аддоў татарыну асосак на выраб. В. Старына. Асот, у, м.—осот огородный (Sonchus oleraceus L) и полевой (Sonchus arvensis L.). Уеўся асот у грады—усё паглушыў. У картоплі чоршта асоту. В. Старына. Асочлівы, прм.—сочный. Гэта трава асочлівая. В. Слопішчы, Шацк. р. Аставацца, дзс. (зак. астацца)—оставаться. Аставайцяся здаровы—пайду ўжо дамоў. Астоўся ззаду на вярсту. В. Старына. Асталоп, а, м. (пав. асталопіна)—остолоп. Асталоп еты табе робіць што! Чаго-ж ты пазіроў, асталопіна ты?! В. Старына. Асталявацца, дзс.—устроиться, обосноваться. Бусял асталявоўся жыць на бярозя. В. Старына. Астаньні, прм. (=літ. астатні)—последний. Астаньні раз я табе. кажу: паслухай міне. В. Старына. Астача, ы, ж. — остаток. Астачу таксама падзялілі на ўсіх. В. Старына. Астоіцца, дзс.—отстояться. Хай вада астоіцца, дык мут сам сойдзя. В. Старына. Асудзіць, дзс.—гл. Абсудзіць. Асушак, шка м. — сухой кусок хлеба. Каб хаця які асушак хлеба папасьці да з вадою йзесьці. В. Старына. Асьлепці, дзс.—ослепнуть. Калі етак рабіць, дык можна будзя й асьлепці. Пад старасьць саўсім чалавек асьлёп. В. Старына. Асьмеліцца, дзс.—осмелиться. Як ты асьмеліўся так казаць на міне? В. Старына. Асьмеркціся, дзс. безас. — смеркнуться. Добра ўжо асьмерклася, пакуль дамоў прышлі. В. Старына. Асьміна, ы, ж.—мера=¹/₈ бочкі, =3 п. ржи,=48 кг. Прадоў на стрыхоўку асьміну жыта. В. Старына. Асьцюк, а, м. (мн. асьцюке)—шелуха от зерен в хлебе. Хлеб с аднымі асьцюкамі. В. Старына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁