Аржаны, прм. — ржаной. Вышла аржаная мука. Аржаны хлеб. В. Старына.
Аркуш, а, м. 1) лист (бумаги). На прашэньня пашло аркуш паперы. В. Старына;—2) артос, раздаваемый в Фомино воскресенье— на „праводную нядзелю". Прынёс с цэрквы аркуша. В. Старына.
Арлянё, няці, н.—орлёнок. Малоя, а б'ецца, ік арлянё. В. Старына.
Арол, арла, м. (мн. арлэ)—орёл. Арлэ ў нас ня вядуцца. В. Старына.
Арудаваць, дзс.—командовать, заправлять. Нечага мною арудаваць! Ого, Яўсей багатыр: арудая цэлаю валокаю зямлі! В. Старына.
Арх(п)а, ы, ж.—веялка. Авёс прапусьцілі праз арху. В. Старына. Купілі сабе новаю арпу. В. Скобраўка, Пух. р.
Арх(п)аваць, дзс. — очищать зерно веялкою Архуям пшаніцу. В. Старына. Ня добра арпуя іх арпа. В. Скобраўка, Пух. р.
Аршоўскі, прм.—варшавский. Баба купіла сабе аршоўскаю хусту. В. Старына.
Арыхмеціка, і, ж.—арифметика. Здатны хлопяц: арыхмеціку й то добра вучыць. Па'рыхмеціца ён першы вучальнік. В. Старына.
Арышт, у, м.—арест. Уцёк с-пад арышту. Коні ўзялі пад арышт. В. Старына.
Арыштаваць, дзс. (прм. арыштованы)—арестовать. Маўчы лепяй, ато ік мілянькага, арыштуюць. Сядзіць нейдзя арыштованы трэйція суткі. В. Старына.
Арыштанскі, прм. — арестантский. Саслалі мазурыка етага ў варыштанскія роты. В. Старына.
Арыштант, а, м.—1) арестант, узник. Задарма папоўся чалавек у варыштанты.—2) в бранном смысле: злодей, преступник. Пачакай-жа, арыштант ты, больш ты ня будзяш майго дабра травіць! В. Старына.
Арыштанцюга, і, м.—презрительно арыштант. Арыштанцюга еты на ўсё табе пойдзя. В. Старына.
Арэх, а, м.—орех лесной, лещина обыкновенная (Corylus Avellana L.). Хлапцэ пабеглі ў варэхі. Доў масла с арэх. В. Старына.
Арэшневы, прм.—ореховый. Пагнулі арэшнявыя абручэ. Выразаў арэшнявы кій. В. Старына.
Арэшына, ы, ж.—орешина. С аднае арэшыны вышла два абручэ. В. Старына.
Асадка, і, ж.—оправа. Вот добрая ў стрэльбя асадка! Дастоў патрэт з асадкаю. В. Старына.
Асадзіць, дзс.—оправить—дать черенки к ножу, рамки на картину и проч. Панясу нож к кавалю асадзіць. Асадзіўшы патрэцік дык лепяй. В. Старына.
Асака, і, ж.—осока, преимуществ. обыкнов. (Carex vulgaris L.) и лисья (Carex vulpina L.). У етым годзя парасла вялікая асака. В. Жораўкі, Сьміл. р.
Асалавець, дзс.—осоловеть. Саўсім асалавеў Цімох і ня чуя, што гаворяць мужчыны. Сядзіць асалавеўшы. В. Старына.
Асвойчыць, -цца, дзс. приручить, -ться. Чужы кот асвойчыўся ды жыве ў нас. Асвойчыў сабаку, дык ён і ня кусаяцца. В. Старына.
Асёлак, лка, м.—лужайка на усадебных участках, между огородами. Коні ходзяць у васёлку. Асёлак будам касіць. В. Старына.
Асілак, лка м. — богатырь, силач. Асілак у вадной руцэ паднімая пяць пудоў. Дужы, ік асілак. В. Старына.
Асіна, ж.—осина (Populus tremula L.). Парэзалі асіну на ночвы. В. Старына.
Асінавы, прм.—осиновый. Асінавамі дрывамі ня нагрэяш печы. В. Старына.
Асіпці, дзс. (прм. асіпшы). Нашто п'еш сьцюдзёнаю ваду—хочаш асіпці? Асёпла ў горля. Я ціпер асіпшы. В. Старына.
Аскаболак, аскабалак, лка, м.—отколотый кусок дерева, полена. Аскаболкам так-жа добра доў сабаку! Аскаболкам жарні яму па нагах. В. Старына.
80 👁