Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Шкура 311 _____________________________Ш мыркаць Шкура, ы, ж. (пам.шкурка)—\) кожа. С аднаго вала двух шкур ня дзяруць. Прик. Прадоў зайцаву шкурку. На пальцы задралася шкурка.— 2) скупец. Отдзе шкура: чужому чалавеку й крошкі хлеба ня дасьць! В. Старина. Шкуралуп, а, м. — шкуродёр. Шкуралуп i той ня хацеў марацца з j яго кабылаю. — 2) насмешл. прозвание местных татар, как занимающихся выделкою кож. Шкуралупы етыя ціпер i сьвята ня глядзяць: усё цягаюць шкуры. — 3) тот, кто берет высокие про' центы, шкурник. Поп наш дык чысты шкуралуп: дзярэ, сколька сам хоча! В. Старина. Шкурат, у, м. (пам. шкурацік) — выделанная кожа. Купіў шкурату лапці падшываць. Каб дастаць дзе кавалачак шкураціку. В. Старина. Шкуратавы, прм. — кожаный. Пашыў шкуратавыя лапці. В. Старинег. Шкофа! викл. — окрик на овец. Шкыра ў хлеў! Ашкыра! В. Старина. Шлапавяты, прм. — слишком отлогий. Шлапаватая страха вышла —хутка згніе. В. Старина. Шлапакі, оў, мн. — опорки, котор. велики на ногу и шлёпают. Надзеў шлапаке ды шлэпая. В. Старина. Шлугаць, дзс. (зак. шлегануцьу — хлестать. Ня шлёгай пугаю кароўі Шлягануў яму па вушах пугаю. В. Слопііта* Шацк. р. Шліхота, ы, ж. — слякоть, снег с дождём. Ну й шліхота на дварэ! С. Амельна, Пух. р. Шлыкнуць, дзс. — моментально удрать. Як шлыкнуў, дык я ня ўвідзяў, дзе ён дзеўся! В. Слоnitma, Шацк. р. Шлэпаць, дзс. — шлёпать. Шлэпая па гразі, ік дзіця малоя. В. Старина. Шлюб, у, м. (польск. szlub) — венчание, слово употребл. редко. Маладыя паехалі да ш любу. 5. Старыка. Шляга, i. ж. — колодочка с ручкой в виде молота для выравнивания глиняного, пола, гумна и проч. Гумно трэба шлягаю параўніць, ато вельма сьвіньня зрылі. В. Старина. Шлях, а, м. — большая дорога, особ, столбовая. Нагараваліся па гразі, пакуль выяхалі на шлях. В. Старина. Щляхавая дарога,— большая столбовая дорога. А даляй будзяця ехаць шляхавою дарогаю. В. Старина. Шляхціц, а, м. — шляхтич. Шляхціц прыехаў у еяло найміткі шукаць. Надзеўся, ік той шляхціц! В. Старина. Шляхцюк, а, м. — презр. шляхціц. Бачыш шляхцюк які, думая, што шышка вялікая! В. Старина. Шляхцянка, i, ж. — шляхтянка. Вэнь шляхцянкі разгульваюць па месьця с парасонам. В. Старина. Шмараваць, дзс.— 1) пачкать. Шмару я рукавом па стале.—2) мазать. Шмаруя блінэ здорам. В. Старина. Шмаравоз, а, м.—1) замараха. Шмаравоз ты, нашто ты расквэцаў па ўсяму сталу кашу?!—2) никудышник. Шмаравоз еты зробіць табе што! В. Старина. Шмаргануць, дзс.—быстро побежать. Ік шмаргануў — i канём ня угоніш яго! В. Старина. Шмат, пре. — много. Шмат работы яшчэ засталося. Зарабіў шмат грашай. В. Старина. Щморгаць, дзс. (зак. шмаргануць— 1) гл. Шоргаць. Шморгая нагамі па падлозя, ік німа яму чаго рабіць. Ік шмаргануў нітку, дык яна й парвалася.—2) втягивать носом сопли. Шморгая сабе ў нос. Смаркачэ вылязьлі, а ён іх сабе й шмаргануў! В. Старина. Шмуляць, дзс. — тереть. Пабаке шмуляюць каню ногі. В. Старина. Шмырк! викл, — шмыг. Шмырк— i німа яго! В. Старина. Шмьфкаць, дзс. (зак. шмыркнуць)— шмыгать. Мыш выбягла з дзіркі ды шмыркая па хаця, а кот за ею! А яна назад ік шмыркня—-i прапала! В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шкбфа, шл^гаць
3 👁
 ◀  / 330  ▶