Анталяжы, аў, мн.—тоже, что карункі—кружева. Хрысьціна зрабіла скацярсьць з анталяжамі. В. Старына.
Антробы, аў, мн.—гл. Вантробы.
Ануча, ы, ж. (пам. анучка)—тряпка вообще, а также для окручиванья ног. Вакно заткнулі анучамі. Глядзі, ато вось хвазану анучаю ў вочы. Анучы павылазілі з лапцей. Абуў белыя анучкі. В. Старына.
Анучнік, а, м.— скупшик тряпья. Анучнік езьдзіць па сялу—трэба йголак купіць. В. Старына.
Анцыхрыст, а, м.—1) антихрист. Пярад канцом сьвету прыдзя анцыхрыст. — 2) немилосердный. Анцыхрыст еты за капейку шкуру з жывога зьдзярэ. В. Старына.
Аньцілера, ы, ж.—артиллерия. Служыў у ваньцілеры. В. Стаыына.
Анегда, прс.—иногда.—Анэгда я хаджу ў госьці к мацяры. В. Бор. Сьміл. р.
Ападаць, дзс. (зак. апасьці)—опадать; оседать (о тесте). Лисьця ападая. Хай цеста ападзё, тады будам саджаць хлеб. В. Старына.
Ападкі, аў, мн.—падалица (о фруктах). Хадзім у садок зьбіраць ападкі. Купіў нейкіх горкіх ападкаў, што нельга й есьці. В. Старына.
Апал, у, м.—отопление. З апалам цяжка ў нас: лесу німа блізка. В. Старына.
Апаласкаць, дзс. (прм. апалосканы)—обмывать (чаще в смысле мойки белья). Работы ў сям'і шмат: трэба абшыць усіх, апаласкаць і ўсё...—Апалашчы ложку. Старая дагледжана акуратна: накормляна й апалоскана. В. Старына.
Апаліцца, дзс.—обжечься. Хведар у пажары дык увесь апаліўся. В. Старына.
Апаліць, дзс.—отопить. Каб апаліць ету хату, шмат трэба дроў. В. Старына.
Апалойка, і, ж.—половинка квашеной капустной головки. З нашаі капусты будуць добрыя апалойкі. В. Вострава. (Пр. Палуйка).
Апалонік, а, м.—1) разливальная ложка. Німа апалоніка, чым наліваць блінэ. Дзед есьць апалонікам.—2) головастик. На балоццы ўжо ё апалонікі. В. Старына.
Апанаваць, дзс.—овладеть, напасть, окружить. Ік апанавалі міне сабакі, дык чуць ня загрызьлі. Ночка ўжо й апанавала нас у полі. В. Старына.
Апантаны, прм.—одурелый, сумашедший. Бегая, ік апантаны. В. Старына.
Апанятаваць, дзс.—произвесть осмотр с понятыми потравы, вообще вреда. А як ты думаў: апанятую, ацаню, ды на суд падам. В. Старына.
Апарасіцца, дзс.—опороситься. Ці зараз ваша сьвіньня апаросіцца? Наша ўжо апарасіўшыся. В. Старына.
Апарацa, ы, ж.—операция. Будуць рабіць апарацу, дык атрэжуць нагу. В. Старына.
Апарыць,-цца, дзс. — облить,-ться кипятком. Уцякай, каб ня'парыць нагі. Апарыўся—ціпер насіся. В. Старына.
Апека, і, ж.—опека, забота. Німа над малымі апекі. В. Старына.
Апенька, і, ж.—опёнок (гриб—Agaricus melleus Vahl). Бабы пашлі ў вапенькі. В. Старына.
Апечак, чку, м. — фундамент печи. Мулярэ зрабілі камены апечак В. Дукарка, Сьміл. р.
Аплік, а, м.—крючок в платье. Пашыла гестку на'плікох. Высах, ік аплік. В. Старына.
Апліканка, і, ж.—курица африикаской породы. Завялі сабе апліканак—будуць несьці крэпкія яйцы. В. Старына.
Апліканскі, прм.—африканский (о курах). Выбраў апліканскага мацака. Крэпянькі, харошанькі канёк, ік апліканская яёчка. В. Старына.
Аплывуда, ы, аплыцька і, аг.—медлительный, неповоротливый и в то же время некрасивый. Цягнецца ззаду, як аплывуда В. Раўнапольле, Сьміл. р. Аплыцька ты! Куды ты варт?! В. Старына.
Аплявуха, і, ж.—затрещина. Пачаставоў яго аплявухаю добра. Дам аплявухі! В. Старына.
90 👁