Старонка 313
◀ / 330 ▶
Ціхі, прм. (пам. ціхенькі)—тихий, спокойный. Сягоньня ціхая надвор'я. Ціхянькі дзянёк удоўся,— добра сеяць. В. Старына. Цішаць, дзс.—утихать. Вецяр стоў цішаць. В. Старына Цішком, прс.—тихо, незаметно. Цішком узёў, ніхто й ня бачыў. В. Старына. Цішэй, прс. в. ст.—тише. Цішэй гаварыця! В. Старына. Цмакаць, дзс.—особо чмокать губами и языком при удивлении. У яго такая прывычка: абы-што, дык ўсё цмакая губамі. В. Старына. Цмокаць, дзс.—(зак. цмокнуць— 1) целовать. Цмокая яму ў руку. Цмокнаў у вадну руку да ў другую!—2) чмокать губами и языком. Цмокні на каня! В. Старына. Цмыгаць, дзс.—таскать, гонять лошадь в работе. Цмыгая дзень пры дні сваю каняку то ў лес, то ў Мінск. В. Старына. Цмык, а, м.—смычок. Музыка аж цмык свой парвоў, іграючы! В. Старына. (Пр. Смык ). Цок! выкл.—чмок. Падышоў ды цок дзядзьку ў руку! В. Старына. Цокаць,-цца, дзс.—(зак. цокнуць)—целовать,-ться. Даволяй табе ўжо цокаць ета дзіця! Ня люблю ні с п'янымі, ні с цьвярозамі цокацца. Цокнаў бабя ў руку. В. Старына. Цот, у, м.—чот, чотное число. Ікраз папоў у цот. Угадай: цот ці лішка? В. Старына. Цуглі, яў, мн. (пам. цугелькі, польск. cugle)—удила. Каня ўзёў на цуглі. Дай жарабку ў рот цуглі. Маленькія цугялькі. В. Старына. Цугляць, дзс.—брать лошадь на удила. Конь ня даецца цугляць. В. Старына. Цуда, а, н,—чудо. Гэтакага цуда яшчэ ніхто й ня бачыў! В. Слопішча, Шацк. р. Цудавацца, дзс., з каго—удивляться. Чаго ты цудуясься з мяне?! В. Слопішча, Шацк. р. Цудоўны, прм.—чудной, удивительный. Цудоўны с цябе чалавек! В. Слопішча, Шацк. р. Цугерак, рка, м., цукерка, і, ж.— конфета. Купі мне хоць адзін цугерак. В. Крамяні, Пух. р. Ня еж, а йсьсі цукерку! В. Старына. Цукар, цукру, м. (польск. cukier, ням. Zucker)—сахар. Каб драбок дзе цукру дастаць дзіцяці. В. Старына. Цукаць, дзс.—травить собаками. Цукай-жа, сынок, на парасяткі! В. Слапішча, Шацк. р. Цукровы, прм.—сахарный. Мы завялі цукровых буракоў. В. Старына. Цукроўка, і, ж.—1) сладкая яблоня. С цукроўкі атрэсьлі асьміны дзьве яблыкаў.—2) сорт картофеля. Цукроўка наша ўрадзіла: бочак з восім накапалі. В. Старына. Цура, ы, ж.—тюря. Постам толька ету цуру й сёрбаюць. В. Старына. Цурачка, і, ж.—ничтожное количество. Каровы ўсё паелі да'днае цурачкі. В. Старына. Дай мне хоць цурачку малака! В. Клятное, Пух. р. Цух! выкл.—выкрик для призыва свиней. Цух, цух, цух! сьвінка чорная! цух, цух! В. Старына. Цухмоліць,-цца, дзс.—мылить,-ться. Ня цухмоль вельма рук, ато мыла ня хваціць! Ік станя мыцца, дык цухмоліцца ды цухмоліцца. В. Старына. Цушка, і, ж.—ласкательное название сьвиньи. Цушка мая, цушка! В. Старына. Цыбаты, прм.—длинноногий. Ахрэм цыбаты, ік бусял. В. Старына. Цыбук, а, м. (польск. cybuk)—чубук. У дзедавуй люльца крывы цыбук. В. Старына. Цыбульлё, я, н. зб.—длинные сухие травы, а также зелень картофеля. Карова ўсё сена паела, толька адно цыбульлё асталося. Цыбульлё парасло вялікая, а картопля саўсім малая. В. Старына. Цыбуля, і, ж. (пам. цыбулька)— лук обыкнов. (Allium Cepa L). Цыбуля парасла вялізная, ік рэпа. Сялядца прыстрой с цыбулькаю. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 330 ▶