Старонка 308
◀ / 330 ▶
Хіб, а, м. — хребет. На хібу ашчэ сала дарма. В. Старына. Хіба, злуч.—разве. Хіба-ж я ведаю, што табе трэба? В. Старына. Хібіць, дзс. — 1) делать ошибку, промах, выявлять недохват в чем. Роўна хунт—вага ня хібіць ані.—2) не уродить. Хібіў наш ячмень. Хібіла картопля. Жыта сяголята хібіўшы. В. Старына. Хікаць, дзс. — хихикать. Ужо пачалі хікаць. В. Старына. Хіліць,-цца, дзс. — наклонять, - ться; накренять,-ться. Елка сама ўжо хіліцца, ня падразайма боляй. Хілі шула ў еты бок ды абсыпай зямлею. В. Старына. Хінуць,-цца, дзс.—1) наклонять,-ться. Бяроза хінецца ат ветру, як ня зломіцца. — 2) питать к кому благорасположение. Ня хінецца ён к сваім—чуроўся ўжо. В. Старына. Хістаць,-цца, дзс. (зак. хіснуць,-цца) —качать,-ться в стороны. Ня хістай стала. Аж іці ня можа—хістаяцца. Ета ён хіснуў зуслон, дык вядро й скінулася. Ішоў, не'к хіснуўся ды паваліўся. В. Старына. Хітраваць, дзс. — хитрить. Вельмі стоў ты хітраваць! В. Старына. Хітры, прм. — хитрый. У Хідры людзі хітры. Прык. (Хідра — в. Пух. р.). Х. Самін, Пух. р. Хітрыкі, аў, мн. — обман, плутовство. Хітрыкамі ўвесь сьвет пройдзяш, ды назад ня вернясься. Прык. В. Старына. Хлапец, пца, м.—отрок, подросток. Які ён нягодны хлапец: ні за што ня паслухая. В. Старына. Хлапецкі, прм. — относящийся к парню. Ета хлапецкая гульня. Хлапецкая шапка. В. Старына. Хлапчанё, няці, н. мальчуган. Абрыдоная нейкая хлапчанё: усё лезя ды лезя, каб яму што даць. В. Старына. Хлапчук, а, м. — подросток. Ладны ён ужо хлапчук: сам арэ й троха косіць. В. Старына. Хлапчына, ы, м.—детина. Етакі вялікі хлапчына лезя к малым гуляць —ета-ж сорам! В. Старына. Хлеб у сваём пуся (паловы),— хлеб, приготовленный из муки, зерно для которой не провеивалось. Цiпер яны сталі лепяй жыць, а ўперад дык тлуміліся адною картопляю ды хлеб елі ў сваём пуся. В. Старына. Хлёбаць, дзс. — хлебать, есть жидкое. Хлёбая нішчымныя бураке. В. Старына. Хлёпаць, хлюпаць, дзс.—плескаться, идя по воде, по грязи. Ня падкасоў штаноў ды хлёпая па вадзе. Абыйдзі бокам, ня хлюпай па гразі. В. Старына. Хліпаць, дзс. — всхлипывать, плакать. Годзя табе ўжо там хліпаць, ідзі есьці! В. Старына. Хлістаць, дзс.—1) хлестать. Хлішчы яго пугаю. В. Слопішча, Шацк. р.— 2) есть что жидкое. Хлістая адну поліўку, а густышу ня хоча. В. Старына. (Пр. Сёрбаць). Хлопчык, а, м. (пам. хлопчычак)— мальчик. Ладны вырас ваш хлопчык. Стройны ваш хлопчычак. В. Старына. Хлопец, пца, м. — парень. Гарасіму лацьвей: яго хлопяц усюды йдзе ды йдзе. Сяголята буду жаніць свайго хлопца. В. Старына. Хлуд, а, м. — деревянные стенки колодца. У калодзіж упусьцілі дубовы хлуд. В. Старына. Хлусіць, дзс.—лгать. Што мне хлусіш, я сам ведаю. В. Старына. Хлыстак, а, м.—палка для перенимания катаемого круга (кацёлкі). Хлыстаком доў ня па кацёлца, а па нагах. В. Старына. Хлюндра, ы, аг. (польск. flondra, flundra) — неряха, нечистоплотный. Ну й хлюндра: увесь у гразь убырскаўся! В. Старына. Хлюст, а, м.—лгун и подлиза. З яго толька добры хлюст, а больш нічога. В. Старына. Хляпа, ы, ж. (ляпа) — широкий рот. Усё ўваброў-ба ў сваю хляпу! В. Старына. Хляўчук, а, м. — хлевок. Сьвіньней заганіця ў хляўчук. В. Старына. Хмара, ы, ж. — туча. Насунула вялікая хмара — будзя здаровы дождж! В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 330 ▶