Хмурнець, дзс.—пасмурнеть. Начало хмурнець, хутчэй трэба згрэбці сена. В. Старына.
Хмурны, прм.—1) пасмурный. Хмурны сягоньня дзень. Хмурная раніца.—2) печальный. Сядзіць ён хмурны ды жалкуя. В. Старына.
Хмурыцца, дзс.— о небе: покрываться тучами. Нешта хмурыцца,— ці ня пойдзя с паўдня дождж? В. Старына.
Хмыліцца, дзс.—о лошади: заворачивать назад уши. Хмыліцца кабыла, ашчэ ўбрыкне. В. Старына.
Ходацца, дзс. — бороться. Хлопцы ходаюцца, а дзяўчата радуюцца. Прык. В. Белае, Пух. р.
Ходу (даць),—дать тяги, дать стрекача. А ён барджэй ходу с хаты! Вырваўся ды ходу! В. Старына.
Хопаць, дзс. — гл. Хапаць. Нечага надта хопаць! В. Старына.
Хораша, прс. — 1) красиво. Хораша зроблян тапчан.—2) осторожно. Хораша лезь с печы, ня кінься. В. Клятное, Пух. р.
Хорма, ы, ж.—1) форма—внешний вид, очертание. Хормы ня мая твой сундук.—2) установленный порядок, образец. Прашэньня па хормя напісоў. — 3) платье официального образца. Ета ў іх такая хорма — шапкі бяз казыркоў. 4) гнездо для отливки. Жуковіну выліў на хорму. В. Старына.
Хоць, злуч. — хоть. Бяда: хоць ты лажыся ды памірай! Хоць ты жывы ў яму лезь! В. Старына.
Хоцькі-ня-хоцькі, прс.—хочешь— не хочешь. Хоцькі-ня-хоцькі, а трэба йці. В. Старына.
Храбрасьць, і, ж. — храбрость. Чалавек ат воўка бароніцца ня сілаю, а храбрасьцю. Прык. В. Белае, Пух. р.
Храбры, прм. — храбрый. Храбры ён ваяка. В. Старына. У сярэдзіня хоць д'ябал, абы на верся храбяр. Прык. В. Загай, Пух. р.
Храбустаць, храпастаць, дзс.— жрать, что, раскалывая зубами. Сабака храбушча косьці. В. Слопішча, Шацк. р. Сьвіньня храпошча жалудэ. В. Старына.
Храплівы, прм. — храпящий. Купіў ты сабе нейкага храплівага каня, В. Слопішча, Шацк. р.
Храпці, дзс. —храпеть. Кінаўся на ложак ды давай храпці, ік пшаніцу прадоўшы. В. Старына.
Хрупцець, дзс.—хрустеть. Вот есьць моркву, аж хрупціць у роця! В. Слопішча, Шацк. р.
Хрустаць, дзс. — хрустеть кушая. Ён толькі хрушчыкі любіць хрустаць. Хрустая сухары. В. Слопішча, Шацк. р.
Хрусткі, прм. — хрустящий. Хрусткія вашы хрушчыкі. В. Старына.
Хрушчык, а, м. хрустик, хворост, (печенье). К хрэзьбінам напяклі хрушчыкаў. В. Слопішча, Шацк. р.
Хрысьціны, ін, хрэзьбіны, ін, мн.— крестины. Пайду к куму на хрысьціны. На хрэзьбінах у Сідара ўсе папіліса, аж ног пад сабою ня чулі. В. Старына.
Хрысьціць, -цца, дзс. — крестить, -ться. Хай сабе сердзіцца, я ня бядую: хрысьціць дзяцей у яго ня буду! Ён даўно ўжо ў царкву ня ходзіць і хрысьціцца, мусіць, забыўся—во як ціпер! В. Старына.
Хрышчоны бацька, (хрышчоная маці) — крестный. Хрышчонага бацькі трэба паслухаць, памагчы яму. Хрышчэнік прышоў у госьці да хрышчонаі маткі (мацяры). В. Старына.
Хрышчэнік, а, м. (ж. хрышчэніца) — крестник, Хрышчэніку доў пару яец на вяліканьня. Мая хрышчэніца ўжо вялікая: гасьцінцы ёй ня трэба. В. Старына.
Хрэст, храста (хрыста) м. (пам. хрэсьцік)—1) крест. Бацюшка с храстом пашоў ваду сьвяньціць. Бацюшка расьсердзіўся на яго ды ня доў храста пацалаваць. У яго німа на шыі хрэсьціка.—2) крещение. Дзіця ўжо павезьлі да хрыста. В. Старына.
Хрэсты, аў, мн. — трефы, масть карт. Хадзі хрэсты! В. Старына.
Хрэсцы, аў, мн. — среда на „крестопоклонной неделе“. Трэба маку ў каго дастаць да сьпячы хрэшчыкаў к хрэсцам. В. Старына.
102 👁