Старонка 307
◀ / 330 ▶
Хвала, ы, ж. — хвала, слава. Адзін зьеш вала—усёроўна адна хвала. Прык. В. Загай, Пух. р. Хваліварак, рка, м. — фольварок, небольшое имение. Каля нас дык усе панскія хваліваркі па'ддавалі на пасёлкі, толька большыя дварэ пакінулі на саўхозы. В. Старына. Хваліць,-цца, дзс. — хвалить, -ться. Хоць за плот валіць, але сваё хваліць. Прык. С. Навасёлкі, Пух. р. Сябе ня хвалі і людзей ня гань. Прык. В. Капейна, Сьміл. р. Німа тут чым хваліцца. В. Старына. Хвальч, ы, ж.—фальш, порок. Конь бяз хвальчы, купляць можна сьмела. В. Старына. Хвальчывы, прм.—фальшивый. Нехта на месьця ўсунаў мне хвальчывага рубля. В. Старына. Хванар, а, м.—фонарь. Запалі хванар схадзіць у стопку. В. Старына. Хванда, ы, ж.—фалда. Даўней сьвіты насілі с хвандамі, а ціпер етак ня шыюць В. Старына. Хваравіты, прм.—болезненный. Нейкая хваравітая іх дзеўка. В. Старына. Хварба, ы, ж.—краска. Купіла сіняі хварбы на спадніцу. В. Старына. Хварбаваць, дзс. — красить, окрашивать. Мы свае вокна будам хварбаваць. Хварбуя яйца. В. Старына. Хвароба, ы, ж. — болезнь. Па людзях ходзіць усякая хвароба. В. Старына. Хварсіць, дзс. — форсить. Німа ўжо ў яго чым хварсіць. В. Старына. Хварсун, а, м. (ж. хварсуха)— франт. Нашоўся етакі хварсун, думая, яго ніхто ня ведая! Хварсуха наша дык ня ведая, якія прыборы сабе вымышляць. В. Старына. Хвартух, а, м. — передник. Набрала сабе на хвартух. В. Старына. Хварэць, дзс. — болеть. Дзеці хварэюць на прастуду. В. Старына. Хвастаць, дзс. — 1) хлестать кого. Хвошча яго трапкачом па чом папала. — 2) бить. І давай хвастаць яго чыстаколінаю. —3) разбивать что.. Уп'ецца ды хвошча пасуду. В. Старына. Хвасьліва, прс.— красиво, приятно. Хвасьліва слухаць, як ты кажаш, сынку! кажы, кажы етак на бацьку! В. Старына. Хвасьлівы, прм. — красивый, форсистый. Хвасьлівы вазок ён зрабіў. Хвасьлівыя драбінкі. В. Старына. Хватацца, дзс. — торопиться. Ня хватайся, да вечара ашчэ пасьпеяш кончыць сваю работу! В. Старына. Хвільгаваць, дзс. (польск. figlować)— плутовать, мошенничать. Ты яму ня'ддавай работы: ён такі чалавек, што ўмея й хвільгаваць. В. Старына. Хвіля, і, ж. — 1) буря. На дварэ ўзьнялася хвіля.—2) в бранном см. Куды цібё гоніць чортава хвіля? Хвіля якая ў яго ёсьцяка! В. Старына. Хвіранка, і, ж. (польск. firanka)— оконная занавеска. Зацягні на вакно хвіранку. В. Старына. Вокна пазавешвалі фіранкамі. В. Вострава, Сьміл. р. Хвойнік, а, м.—сосновый лес. Ваўке ў хвойніку парвалі кабылу. В. Старына. Хвортка, і, ж. (польск. furtka, з ням. Pforte) — калитка. Хвортку зачыняй, ато чужыя сьвіньня на двор налезуць. В. Старына. Хвортачка, і, ж.—пам. Хвортка,— оконная форточка. Заказоў сталяру новыя вокна рабіць і каб у вадном вакне была хвортачка. В. Старына. Хворы, прм. — больной. Ён ашчэ ляжыць хворы, мо' зараз паправіцца. В. Старына. Хвоя, і, ж. (пам. хвойка) — сосна обыкнов. (Pinus silvestris L). С аднае хвоі вышла тры бярвіне й вярхавіна. Араць пайду пад хвойку. В. Старына. Хвэйчар, а, хвэльчар, а, м.—фельдшер. Хвэйчар даў зельля. В. Клятное, Пух. р. К хвэльчару павезьлі дзіця лячыць. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 330 ▶