Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Устрэчыць Урода Урода, ы, ж.— природа, характер. Яго ўрода такая, каб сьцягнуць, калі што ёмка ляжыць. В. Старина. Урок, у, м. — недомогание от плохого глаза; лечат заговорами. Баба Марыся лечыць ат усякага ўроку. Дзіця баіцца ўрокаў. В. Старина. Урунсць, дзс.— зазелениться. Жыта добра ўрунела. В. Старина Уручкі, пре. — вровень с верхними краями телеги. Сена наброў усяго уручкі. Снапоў там было ўручкі. В. Старина. Урыжавоцца, дзс. — об огне: сильно разгореться. Страшэнны ггажар быў: агонь ік урыжавоўся, дык чуць рады далі. В. Старина. Урззаць, дзс.— 1) обрезать Доўгая дошка, трэба троха яе ўрэзаць. — 2) отрезать. Урэж мне хлеба В. Старина. Урзпіцца, дзс. — пристать к чемулибо одному. Урэпіўся ў вадно места ды пазірая. Ня знойдзя ён сабе лепшаі дзеўкі — урэпіўся ў нейкаю падлу. В. Старина. Уссрдзіць,-цца, дзс. — рассердить, -ться. Усердзілі прадсядацяля— ціпер i ня патыкайся к яму! 1к усердзіўся ён, дык чуць ня йзьзеў міне! В. Старина. Усссьціся, дзс.— усесться. Каб як добра тут усесьціся. Усеўся й ані скранецца з места. В. Старина. Уск/нуць, дзс. — 1) взоросить. Ускінь ета палена на воз. Клёпкі ўскінаў на тару (на чердак). — 2) побить кого. Ускінаў яму чыстаколіны, ня шкадуючы. В. Старина. Ускладаць, дзс. (зон. ускласьці) — взводить напраслину, клевету. Нечага на міне ўскладаць бяды. Сам шкоду зрабіў, а на другога ўскладая. На міне ўсклоў сваю віну. В. Старина. Ускорасьці, пре.— вскоре. Ускорасьці й мы вярнуліся. В. Старина. Ускрасаць, дзс. (зон. ускрзснуць) — 1) воскресать. Ц1-ж ета проўда, што мяртвыя будуць ускрасаць?— 2) перен. подниматься, поправляться в материальном отношении. Ты там ня прападзеш, але й ня ўскрэсьняш. В. Старина. Ускруц/цца, дзс. — рано встать. Ускруцілася сягоньня мая гаспадыня ашча да пеўняў. В. Старина. Ускруцщь, дзс. безас. — рано поднять со сна. Ускруціла яго нячыстая да поўначы. Чаго цібе етак рана ускруціла! В. Старина. Усмакавацца, дзс. —войти во вкус. Хай усмакуяцца, дык будзя есьци В. Старина. УспамІнаць, дзс. (зак. уаюмніцьу— вспоминать. Нечага ўспамінаць пра леташні сьнег! В. Старина. Успаўзый, дзс. — всползти. Мурашка хоча ўспаўзьці на грудку. Малы ўспоўз на стол. В. Старина. Усплавіна, ы, ж.— мох и трава, плотно сросшиеся и окаймляющие озеро или берега реки, а также находящиеся среди болота. Ня лезь даляй — там усплавіна! Карова ўзьбілася на ўсплавіну— ашчэ ўтопіцца. В. Лядцо, Пух. р. Усплысьцг, дзс. — всплыть. 1 на верх усплысьці ня ўсплыве. В. Старина. Усрацца, дзс. — 1) внезапно испражниться. Бедны, с таго сполаху аж у штанэ ўсроўся! — 2) осрамиться. Узёўся за работу — ды ўсроўся. В. Старина. Устадоліцца, дзс. — успокоиться. Прадсядацяль нічога ня гаварыў, пакуль народ ня ўстадоліўся. В. Клятное, Пух. р. У ста нова, ы, ж.—установленный, заведенный порядок, обычай. Дурная ўстанова етыя хрэзьбіны: толька патрата адна. В. Старина. Устаўляць, дзс. (зак. уставщь) — вставлять. Шкляр устаўляя нам новыя вокна. Уставілі падвойныя рамы. В. Старина. Устрымацца, дзс.—удержаться. Ня мог ты ўстрымацца, узёў ды ляпнаў. В. Старина. Устрэнчыць, дзс.—угодить капризам. Ліха яму ўстрэнчыць,—такоя благоя дзіцянё! В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

взбросить, ускруціцца, ускінуць
4 👁
 ◀  / 330  ▶