Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Упатрвбіць 288 Уробіць Упатрзбіць, дзс. (прм. упатрэблен ы)~ употребить. Усяе мукі на пірагё ня ўпатр§біла, ашчэ троха высталася. Усе цьвіхе ўпатрэбляны й ашчэ мала В. Старина. Упаўголаса, npc.— вполголоса. Упаўголаса прагаварыў, i ніхто ня чуў. В. Старина. Упачатку, npc. — вначале. Упачатку й нам трудна было, ік абзаводзіліся сваею гаспадаркаю. 23. Старина. Уперад, npc. — прежде, раньше. Мы ўперад прышлі, а вы посьля. В. Старина. Упікаць, дзс. (зак. упікнуць) — попрекать. Нашто усяк! раз упікаць тым самым? Во чым ён упікнуў — прыпомніў тоя, што нет ведама калі было. В. Старина. Упілнаваць,-цца, дзс. — устеречь, -чься. Хіба ня ўпілную злодзяя, ік злаўлю, дык будзя помніць! Ня ўпілнавацца ат курэй: усе грады пагрэблі. В. Старина. Упіраць (з ним), — испытывать в чем-либо крайнюю нужду. Ашчэ аддам табе грошы, ня вельма-ж табе ўпірая. Яму ўпірая с хлебам. В. Старина. Упіхаць, дзс. (зак. у(ва)пхнуць)— впихивать. Сілаю нечага ўпіхаць, калі ніхто ня хоча браць. Увапхнуў сена ў мех. Зараз я табе ложку ўпхну, ў горла! Маўчы лепяй! В. Старина. Уплесьці» озс. — 1) вплесть. Упляла ў касу істужку.— 2) обхватить руками. Уплёў яго аберуч ды трымая. В. Старина. Управа, ы, щ. — управа. Думаяш, я на цібе ўправы ня найду, ці што? В. Старина. Упраўка i, ж.—успех в работе. Аднаму ня ўпраўка ў рабоця. Ашчэ ў нас ня ўпраўка с сенам. В. Старина. Упраўны, л/ш. — скоро, с успехом справляющийся с делом. Які ты ўпраўны ў міне! В. Старина. Упроч, упрочкі, npc. — прочь, куда глаза глядят. Упроч зьбірайся, а жыта сей. Прик. В. Загай, Пух. р. ЦІ ня хочаш ты міне выправіць упрочкі, щто ясіся кажды дзень? В. Старина. Упылщца, дзс. (прм, упылены — запылиться. Увесь упыліўся ў муку. Ня бяры дзіцяці: ты ўвесь упыляны. В. Старина. Упдуніць,-цца, дзс. — уверить,-ться. Ён уперад быў упэўніў міне, што пазычыць грошай, а ціпер ня хоча. Трэба самому ўпэўніцца, ці так яно, як кажуць. В. Старина. Упоцкаць,-цца, дзс. (прм. упэцканы) — обпачкать,-ться. Сабака ўпэцкаў морду ў цеста. Упэцкаўся, ік той чорт. Рук! ўпэцканыя ў гной, а ён хлеб бярэ. В. Старина. Урабляць, дзс. (зак. урабщь, прм. уроблены)—обрабаты вать землю, тщательно ее разрыхляя и достаточно удобряя. Адным канём урабляям сваю палавінку, няўзаметку. Во, калі добра ўрабіў зямлю, дык i радзіць стала. В. Старина. Ураджэнец, нца, м. — уроженец. Ён з другоі губэрні ўраджэняц. В.Старина. Урадл/вы, прм. — урожайный. Урадлівы сяголята год. Наша картопля ўрадлівая. В. Старина. Ураз, пре. — сразу, моментально. У раз ізьдзелаў i гатова. В. Старина. Уракаць, дзс. (зак. уракнуць)—изурочивать. Вы-ж глядзіця на маю карову, ды хаця ня ўракайця. Параеючка нехта урок, дык І прапоў. Каб хаця-ж ня ўракнуць яго! В. Старина. Уранку, пре. — рано утром. Уранку малацілі. Уранку паказвала на дождж, а посьля распагодзілася. В. Старина. Урас/цца, дзс. — обмочиться росой. Аж па кален! ўрасіўся. В. Старина. Уратаваць,«цца, дзс. — защитить, -ться. Людзі найшлі ды ўратавал! ат ваўкоў карову с целям. Чуць уратаваліся ат пажару. В. Старина. Уробіць,-цца дзс. (прм. уробленыў — обпачкать,-ться. Урабіў рук! ў дзёгаць. Уробіўся нейдзя ў гразь. Кажух уробляны ў цеста. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ліш, упдўніць,-цца, урасіцца
3 👁
 ◀  / 330  ▶