Ай, выкл.—ой. 1) пры выражении испуга, боли. Ай ратуйця! Ай баліць!—2) при выражении брезгливости. Ай, які гадкі хлапёц! Ай, кінь ты лепяй плявузгаць. В. Старына.
Акалечыць,-цца, дзс. (прм. акалечаны)—искалечить,-ться. Ня кідай бараны на дварэ; ашчэ скаціна акалечыцца. Акалечаная каніна ня гадзіцца ў работу. В. Старына.
Акалот, у, м.—снопы ржи, вымолоченные посредством обивания,—идут на кули. Маю акалоту на кулё капы са тры. В. Старына.
Акамянелы, прм. — окаменевший. Ляжыць акамянелы, ік памёршы. В. Старына.
Аканіца, ы, ж.—ставня. Раман парабіў вокна з аканіцамі. В. Старына.
Акаціцца, дзс.—об'ягниться. Акацілася наша адна авечка. В. Старына.
Акаянны, прм. — окаянный. Пагадзі-ж ты, гад акаянны, акаянная твая сіла! В. Старына.
Акзамент, у м.—экзамен. Акзамянт здоў за сельскаю школу, будзя падавацца ў сямілетку. В. Старына.
Акіян, а, м.—океан. Аж дзіва, як ехалі праз акіян у Амэрыку. В. Старына.
Акладня, і, ж.—отвал плуга. У плузі прашмаравалася акладня. В. Вострава, Сьміл. р. (Пр. Накладня).
Акоп, у, м.—окоп. 3 месяц сядзеў у вакопах на вайне. В. Старына.
Акорак, рка, м.—пробка. Згубіўся з бутэлькі акорак В. Скрыль, Пух. р.
Акот, у, м.—волоски из колосков хлебных злаков. Набраласі за сарочку акоту. В. Кромяні, Пух. р.
Акравак, акраўка, м.—обрезок лыка или материи. Дзед спляў нейкія лапці з акраўкаў. В. Старына.
Акраз, прс. (літ. якраз)—как раз, в меру. Мне шавец пашыў акраз добрыя боты. В. Вострава, Сьміл. р.
Акраец, акраіца, м.—краюха (хлеба). Падарылі старцу акраяц хлеба. В. Старына.
Акрыўдзіць, дзс.—обидеть. Нихто ня хоча свайго брата акрыўдзіць. В. Старына.
Акрыяць, дзс.—окрепнуть силами, воспрянуть духом. Акрыёў посьля хваробы, дык ізноў за сваё. В. Старына.
Акуляры, аў, мн.—очки. Акуляры пачапіў на нос. Ходзіць, ік пан, у вакулярах. В. Старына.
Акурат, прс.—как раз. Чый ета конь? —акурат, ік наш. В. Старына.
Акуратны, прм.—1) аккуратный в работе. Відаць,-што акуратная гаспадыня.—2) исполнительный. Акуратны чалавек: што сказоў, то й зрабіў. В. Старына.
Аксаміт, у, м.—бархат. Купіла аксаміту на блямоўку. В. Старына.
Акцызьнік, а, м.—акцизный чиновник. Акцызьнік аштрапавоў Гіляра за гарэлку. В. Старына.
Акэшкаць,-цца, дзс.—очистить,-ться. Троха акэшкаліся ад гразі. Акэшкала сенцы ат сьмецьця. В. Старына.
Але, злуч.—да, но. Прыдзяш к нам? Але! Прыду, але каб дома былі. Але—паехаў на валё. В. Старына.
Алей, ю, м.—постное масло. Патпраўця капусту алеям. Каша з алеям. В. Старына.
Алехавы, прм.—ольховый. Насек воз алехавых дроў. С. Дукора, Сьміл. р.
Алешнік, у, м.—ольховый лес. Поля стала зарастаць алешнікам. В. Старына.
Алешневы, прм.—ольховый. Зрабіў алешнявы коўш. Высяк алешнявы кол. В. Турэц, Сьміл. р.
Алешына, ы, ж.—ольховое дерево. Ета алешына гадзіцца толька на дрова. В. Старына.
Аліва, ы, ж.—масло. Трэба купіць алівы на малатарню. В. Старына.
Алігант, а, м.—франт, форсун. Ых, надзеўся Сідар у новая—алігант В. Старына.
90 👁