Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Угары Узахвоціцца Угары, npc. — вверху. На яблынца толька ўгары штук пяць яблыкаў вісіць. В. Старика. Угатавацца, дзс.—хорошо сварится. Кру пнік добра ўгатавоўся. В. Старыш. У гіраваць, дзс. — суметь у править лошадью. Ён ашчэ ня ўгіруя каня. В. Старика. Угледзець, дзс.— увидеть, заметить. І ня ўгледзяў, калі ён вышаў с хаты. В. Старина. Угнойваць, дзс. (зак. угнащь, прм. угноеныў— удобрять. Мала ў іх гною, німа чым угнойваць поля. Добра ўгнаілі адну палоску. Угнояная поля дык i родзіць. В. Старина. Угняв/ць, дзс. — разгневить. Ціпер, ік угнявілі яго, дык лепяй ня падхадзі к яму. В. Старина. Угодкі, аў, мн. — годовина. Справілі па бацьку ўгодкі. В. Старина. Угрэцца, дзс. — сильно согреться, разогреться. За работаю так угрэўся, аж пот пашоў. В. Старина. Удалы9 прс. (прм. удалаў— ловкий, красивый, удачный. Удалая яна дзяўчынка: i работніца, i стройная... Удалы яго плужок: роўна йдзе й добра сьцеля. Так удала пяе, аж люба слухаць! В. Старина. Удар, у, м. — недомогание от ушиба. Лечат заговорами. „Сіні - камянь разьбівайся, i удар мінайся!". 3 загавору С. Навасёлкі, Пух. раён. Удорнік, а, м. — колючник обыкнов. (Carlina vulgaris L.); парят в нем побитые места на теле. Трэба ўдарніку назьбіраць ды вы пары ць ў ём руку, што пабіў, ато баліць. В. Старина. Удача, ы, ж.—1) удача. Hi ў чом німа ўдачы.—2) неудачник. От дзе ўдача сынок: ні ён табе араць, ні ён табе касіць—нічога ня ўмея i ня здалея! В. Старина. Удвая, прс.—вдвойне. Удвая злупілі з міне за работу. В. Старина. Удвух, прс. — вдвоем. Пойдам мы ўдвух. В. Старина. Удзельнік, а, м.—соучастник. Як! ты тут удзельнік — тут нічога твайго німа. В. Старина. Удзень, прс. — днём. Удзень прыходзь ка мне, абы ўвечара я ня буду дома. В. Старина. Удоуж, прс. — вдлину. Удоўж пабаранавоў па два разы, а ўпапярок па разу. В. Старина. Удражнщь, дзс. — раздражить болячку, нарыв. Удражніў скулу, дык яна аж есца! В. Старина. Удрызшу, прс.— вдребезги. Патапталіся мае лапці ўдрызіну. В. Крамяні, Пух. р. Удубальт, прс. — вдвойне. Удубальт заплаціў навалю, што плуг настроіў, В. Старина. Удушша, а, н.—удушье, астма. Вот удушша— ніяк ня дасыдь здыхацца! В. Старина. Удырыдь, дзс. — ударить; употребляется редко, преимущественно, когда говорится о холоде, морозе. Удырыў холад, аж ня вытрымаць! В. Старина. Уісьціся, дзс.—і) врезаться. Вяроўка ўелася ў цела.—2) сильно надоить. Уеўся ён мне ў косьці!..— 3) с аппетитом есть что; в данном скучае слово употребляется с отрицанием не. Капуста смашная, аж ня ўесьціся! В. Старина. Уехаць, дзс. — проехать. Сягоньня я здорава ўехаў на кані — вёрст сорак. В. Старина. Уж о, прс.— уже. Ужо й ты тут! Ужо ўсб кончана. В. Старина. Ужываць, дзс.— употреблять. 1к пастарэў Язэп, дык меняй стоў ужываць гарэлкі. Яны ўжываюць яду! (Знач., хорошо едят). В. Старина. Уз, прийм. з еін. скл. — возле. Ідзі так уз дарогу. Пілуй уз рысу. В. Старина. Узапасіць, дзс. — призапасить. Узапасілі дроў на зіму. В. Старина. Узараць, дзс. (прм. узораны) — вспахать. Да полудню ўзароў усю палоску. За гумном аж да тары ўзорана, В. Старина. Узахвоціцца, дзс.— из'явить желание. Сам узахвоціўея паехаць, я яго ня гноў. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

изявить, угнявіць
8 👁
 ◀  / 330  ▶