Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Тулінь, 281 Тыцкацца Туліш»,-цца, дзс. — 1) укрывать, -ться. Дзіця туліцца за матку.— 2) Ён вока ня туліць (в глаза ие стыдясь говорит правду). В. Старина. Туляцца, дзс. — таскаться без дела. Туляяцца гультай еты па сяле, дома нічога рабіць ня хоча. В. Старина. Туляя, I, аг. — бездельник. Тул яя ета цягаяццы па суседзях, дома цяжка рабіць. Туляі есьці ня трэ* даваць. В. Крамяні, Пух.р. Тумак, а, м. — удар по затылку. Доў яму добрага тумака! В. Старина. Туманець, дзс. безас.— появляться туману. Як вечар, дык i пачыная туманець. Ужо туманея. В. Слопійіча, Шацк. р. Туманіць, дзс. — одурманивать. Папа етыя толька людзей туманяць. Што ты туманіш мне вочы! В. Старина. Тупля, i, ж. (мн. туплі/— туфля. Тацяна с прав! л а сабе туплі. Парвалася адна мая тупля. В. Старина. Тураваньне, я, н. — аккомпанирование. Якоя яго тураваньня: ня ўмея ён добра тураваць! В, Старина Тураваць, дзс. (польск. wtorować)— аккомпанировать. Адзін музыка йграя на скрыпку, а другі туруя на басэтлю. В. Старина. Турбаваць,-цца, дзс. — беспокоить, -ться. Ня хочацца не'к чалавека дарам турбаваць. Ня турбуйся, дзядзька: я й сам зраблю! В. Старина. Турбаца, ы, турбота, ы, ж.—беспокойство. Толька турбацы вам нарабіў. А, ня вялікая там турбота! В. Старина. Турыць, дзс. (аднакр. турнудьу—быстро гнать. Пастух турыць кароў, аж пыл курыць! Глядзі, ато так турну цібе, што й ног пад сабою ня ўбачыш! В. Старина. Турзччына, ы, ж, —Турция. Мой дзядзька Адам Гвардзеяц хадзіў у Турзччыну ваяваць. В. Старина. Тут, тугака, тутачка, пре.— здесьТут быў, тут яго німа. (Говорится для выражения быстроты отбытия кого). Тутака табе ня места. Я тутачка! В. Старина. Тухнуць, дзс. — гаснуть. Нешта ўсё тухня лянпа. В. Старина. Тхлявы, прм.—тухлый. Тхлявы твой квас. В. Слопішча, Шацк р. Тхнуць, дзс. — дохнуть. За работаю німа калі й тхнуць. Заганёў сваю жонку работаю й тхнуць ёй ня дае. В. Старина. Тыкаўка, i. ж. — гл. Мачаньне. Тыкаўкі наеўся з блінамі. В. Востpaea, Сьміл. р. Тылаваць, дзс.—1) отсаживать лошадь назад. Тылуй каня назад, каб завярнуцца.—2) отходить задом. Цімох тылуя назад, убачыўшы ваўка. В. Старина. Тыл/каць, дзс. (гукаперайманьне) неумело играть на скрипке. Ат, нешта сам сабе тылікая! В. Старина. Тыл! - тыл!! викл. — междометие, передающее звук игры на скрипке. „Тылі - тылі, скрыпачка, сядзіць баба на прыпячку!? Припеуна. В. Старина. Тым часам, — тем временем. Ты папас вай троха каня, а я тым часам аддыхну. Тым часам — добра й рыбка с квасам. В. Старина. Тынк, у, м. — штукатурка. Блага тынк палажылі мулярэ: нешта ён атразу атстоў ат сьцяны ды й асыпаўся. В. Старина. Тынкаваць, дзс. — штукатурить. Налета й мы будам тынкаваць сваю хату. В. Старина. Тых! викл. — междометие, передающее звук от биения сердца. Сэрца тыхкая: тых, тых, тых!.. В. Старина. Тыхкаць, дзс. — биться (о сердце). Утаміўся, аж сэрца тыхкая. В. Старина. Тыц! викл. — сунь! Тыц яму кукіш пад нос! В. Старина. Тыцкацца, дзс. — соваться в чужое дело. Хаця ты ня тыцкайся сюды с сваім носам! В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дохнўть, нек, тупліі, турнудь^—бы, тылікаць
2 👁
 ◀  / 330  ▶