папала! Сьляпандзяка ты, ты-ж прыгледзься лепяй, што ты робіш! В. Старына.
Сьлепет, у, м. — ветренница тенистая (Anemone nemorosa L.). Каровы пашлі на сьлепят. В. Запярыньне, Пух. р.
Сьліва, ы, ж. — слива (Prunus domestica L.). Урадзілі сяголята вішні й сьлівы. В. Старына.
Сьліза, ы, ж.—слеза. Маці памерла, а ў яго й сьліза ня капнула. В. Старына.
Сьлізка, прс.—скользко.—На дварэ сьлізка — разэ са два паваліўся йдучы. В. Старына.
Сьлізорык, а, м. (польск. scyzoryk)— перочинный ножик. Згубіў я свой сьлізорык, што быў з двума зялязкамі. В. Старына.
Сьліна, ы, ж. — слюна. У яго аж сьліна з рота цячэ. В. Старына.
Сьлініць, дзс. — 1) смачивать что слюной. Ня сьлінь ты ніткі.— 2) плакаться. Чаго ты сьлініш вельма, сьціхні! В. Старына.
Сьліхота, ы, ж. — снег с дождем, слякоть. Сьліхота на дваре, аж ня'хвота йс хаты вылазіць. С. Амельна, Пух. р.
Сьлюз, у, м. — гнойная жидкость, в которой половина воды. Слюз пашоў іс скулы. В. Старына.
Сьляпак, а, м.—слепец. Аксеня ўзяла к сабе нейкага сьляпака ў прымы. В. Старына.
Сьляпец, пца, м.—игра в жмурки. Давайця будзям гуляць у сьляпца. С. Амельна.
Сьлясак, а, м.—особый крючок для забрасывания щеколды, вбиваемый в косяк. Сьлясак выкінаўся йз вушака,—нельга дзьвярэй зашчапіць. В. Старына.
Сьметнік, а, м. — 1) навозная куча. Занясі еты друз на сьметнік. В. Старына.—2) воробей. Сьметнік зрабіў гняздо пат хлявом. В. Скрыль, Пух. р.
Сьмецьце, я, н.—сор. У хаця чоршта сьмецьця. В. Старына.
Сьмешкі, шак, мн. — шутки, смех в беседе. Яму ўсё сьмешкі, што ні скажы. Вот нашоў сьмешкі! Старына.
Сьмешна, прс. — смешно. Сьмешна ён не'к гаворыць: ды-ды-ды... В. Старына.
Сьмягнуць, дзс. — гл. Смагнуць. Сьмягня дзіцянё. В. Старына.
Сьмялець, дзс.—становиться смелее. Цыган, як галея, дык сьмялея. Прык. Х. Самін, Пух. р.
Сьмярдзець, дзс.—смердеть, вонять. У яго йз рота сьмярдзіць. В. Старына.
Сьмярдзюка, і, ж.—бран. вонючка. Сьмярдзюка ты, убірайся ат'етуль! В. Старына.
Сьмярдзючы, прм. — вонючий, зловонный. Якая-ж твая болька сьмярдзючая! Падла ты сьмярдзючая! В. Старына.
Сьмярканьне, я, н. — сумерки. На сьмярканьні прышлі дамоў. В. Старына.
Сьмяркацца, дзс. безас.—смеркаться. Пачало ўжо сьмяркацца. В. Старына.
Сьмяротны, прм. — смертный, относящийся к смерти. Сьмяротная сарочка. В. Старына.
Сьмяртэльны, прм. — смертельный, Ета-ж сьмяртэльны грэх! В. Старына.
Сьнед, а, м.—отверстие для дверки в улье-колоде. Сяголята пчолы толькі па сьнед зацягнулі. В. Лядцо, Пух. р.
Сьнеданьне, сьняданьне, я, н. — завтрак. На сьнеданьне будуць блінэ. Просім к нам на сьняданьне. В. Старына.
Сьнедаць, дзс. — завтракать. Пара ўжо сьнедаць. Ня сьнедаўшы пашоў на работу. В. Старына.
Сьнежка, і, ж.—снежок—ком снега. Хлапцэ б'юцца сьнежкамі. В. Старына.
Сьнежкі, жак, мн. — игра в снежки. Хадзім гуляць у сьнежкі. В. Старына.
Сьнягур, а, м.—снегирь. Злавіў сьнягура ў гумне. В. Старына.
Сьпёка, і, ж.—зной. У самаю сьпёку вышлі на поля. В. Старына.
Сьпеліць, дзс. — держать до полного созревания. Даволяй ужо сьпеліць еты ячмень, трэба жаць, ато зараз будзя сыпацца. В. Старына.
78 👁