Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Сьлепанда Сьветкаваиь ощущаемый зрением. Чаго-6 плакаў сьлеп, каб бачыў сьвет? Прик. X. Самін, Пух. р,—3) люди, общество. Увесь сьвет з етага дурня будзя сьмяяцца. В. Старина. Сьветкаваиь, дзс. — праздновать. Людзі сьвяткуюць, а ён ня глядзіць, усё робіць, В. Старина. Сьвічка, i, ж. — свеча. Ён-жа ўжо памірая—дайця яму сьвечку ў рукі! В. Старина. Сьвіннапас, a, м.—пастух свиньей. Ня хочаш вучыцца—будзяш сьвіннапасам. В. Старина. Сьвіннарка, i, ж.—гриб свинюха, свинюшка. Знашоў цэлаю кучу сьвіннарак— кошыкі два наброў. В. Старина. Сьвінчо, чаці, н. — поросёнок. Аткуль-жа тоя будзя сала, калi ў нас німа й жаднага сьвінчаці. Чыё ета сьвінчо етакая сытая? В. Старина. Сьвгрань, рня, м. (нам. сьвіронак)—амбар. Цэлы сьвірань завалілі дабром. У сьвіронку паставілі грэчку. В. Старина. Сьвірдлаваць, дзс. — сверлить. Тут сьвірдлуй дзірку. В. Слопішча, Шацк. р. Сьвфкаць, дзс. — сверчать. Сьвіркун за печчу сьвіркая. В. Старина. Сьвіркун, а, м. — сверчок. Убіўся ў хату сьвіркун ды ня дае спаць: сьвіркая ўсю ноч. В. Старина. (Пр. Цвыркун). Сьвірзлка, i, ж.—сурепица (Brassica campestris L.). У ваўсе адна сьвірэпка. В. Старина. Сьвірэць, дзс.—еле светиться. Газьніца чуць сьвірыць. Прыкруціў лянпу, дык яна чуць стала сьвірэць. В. Старина. Сьвістун, ś, м.—мот, гуляка. Сьвістун усю сваю гаспадарку прасьвістоў. В. Старина. СьвІсьц&лка, i, ж.—самодельный свисток из липовой коры или из дерева,—свирель. Спусьціў з ліпы сьвісьцёлку. Умея добра сьвістаць на сьвісьцёлку. В. Старина. Сьвгга, ы, ж. (пан. сьвіткаў—верхняя одежда, в роде пальто; шьется из домашнего сукна, обыкнов. серого цвета. Надзеў на места новаю сьвіту. Хлапцу трэба пашыць сьвітку, ато німа ў чом хадзіць. В. Старина Сьвішцца, дзс.—просвечивать. Сукно ня зваляна добра, дык сьвіціцца. В. Старина. Сьвякруха, i, лс.—свекровь. Благая мая сьвякруха: пастаянна грызецца ды грызецца. В. Старина. Сьвяньцщь, дзс. (прм. сьвянцоны— освящать. Тата павёз пірагё сьвяньціць (на вяліканьня). Дай яму сьвянцонаі вады выпіць, дык мо Й паправіцца. В. Старина. Сьвяросць, дзс. — чесаться, зудеть. Усё цела нешта сьвярбіць—трэба У лазьню схадзіць папарыцца. В. Старина. Сьвята, а, н.— 1) праздник. Ведаям i бяз папа, што ў нядзелю сьвята. Прик.—2) особа. Ня вялікая ён у міне сьвята! В. Старина. Сьвятласьць, i, ж.~ святыня,—церковные иконы, хоругви и кресты. Дзеўкі пашлі па сьвятласьць: бацюшка будзя па сяле хадзіць. В. Старина. Сьвятлща, ы, ж.—чистая, лучшая половина избы. Іван Базылёў выстраіў сабе хату ic сьвятліцаю. В. Старит. Сьвяточны, прм. — праздничный. І сьвяточная, i будзённая—адна ў міне адзежа. В. Старит. Сьвятыя вячарз,—вечера от рождества до крещения, когда крестьяне считают всякие работы грехом. Ціпер сьвятыя вячарэ—нічога ня можна рабіць. В. Старина. Сьледам, пре.—в след. Сьледам за ім i пашоў. Сьледам—за дзедам. Прик. В. Старит. Сьлепавокі, прм. — слеповатый. Вымяняў.ён сабе нейкага сьляпавокага каня. Пятрок сьляпавокі за які шаг-два ат сібе дык нічога ня бачыць. В. Старина. Сьлепанда, ы, сьлепандзлка, i, аг.— бранное, слепец. Сьляпанда ета нічога ня бачыць, прэцца куды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сьвярбсць, сьвітка^—верх
4 👁
 ◀  / 330  ▶