Спаласкаць, дзс. (зак. спаласнуць), —1) смыть. Чыста ўсё сена спаласкала дажджом. — 2) выполоскать. Спаласьні міску.—3) свалить, ссечь. За Смолянкаю спаласкалі ўвесь лес — 4) в бранном см. Каб твая маць спаласкала! Хай твая маць спалошча! В. Старына. Спалох, у, м.—испуг. Ат спалоху трэба дзіця лячыць. В. Старына. Спалохацца, дзс.—испугаться (внезапно). Дзіця спалохалася сабакі. В. Старына. Спамкі, прс.—из памяти. Мне й спамкі ета сышло! В. Старына. Спанараўны, прм. — приходящийся по нраву, по вкусу. Што табе спанараўна, то й бяры. Яму спанараўна вэнь тая дзеўка В. Старына. Спапялець, дзс. — превратиться в пепел, в прах. Усё згарэла, спапялела, і галавешачкі ня'сталося. Каб яно спапялела такоя гразкая балота! В. Старына. Спарадкаваць, дзс. (прм. спарадкаваны) — привести в порядок, упорядочить. У таку трэба снапэ спарадкаваць, ато й павярнуцца німа дзе. Ну, сена наша спарадкавана, ціпер спакайней будзя. В. Старына. Спарадку, прс. —по порядку. Спарадку капай гной, а ня то што па ўсяму хляву. В. Старына. Спарахнець, дзс. — обратиться в прах, сгнить. Чыста ўсе падрубы спарахнелі ў стопца. В. Старына. Спарней, прс. — спорнее. Спарней работа пашла, ік падрос сын. В. Старына. Спарыжаваць, дзс. (прм. спарыжованы, (польск. sparaliżować).— хватить параличем. Спарыжавала яму руку. У Мікіты спарыжованы ўвесь левы бок. В. Старына. Спарыш, а, м. (пам. спарышык)— двойные плоды (колосья ржи, жолуди, огурцы, яблоки и др.). Знашоў вялікі спарыш арэхаў. Часам і ў жыця бываюць спарышэ. В. Старына. Спас, а, м. — праздник 6 августа. На спаса будам сьвяньціць яблыкі. В. Старына. Спасеньне, я, н.—спасение. Ня думайся, за ета спасяньня ня палучыш. В. Старына. Спаскудзіць, дзс. —испортить работу. Ня зрабіў, а спаскудзіў. В. Старына. Спасоб'е, я, н.—пособие. Яе мужык на вайне, дык даюць спасобя. В. Старына. Спасьціць, дзс. (прм. спашчаны)— потравить. Нехта ўночы спасьціў нашу віку на клінку. На етум кавалку мала чаго й набяром канюшыны—ведама, спашчаная. В. Старына. Спатайка, прс.—тайком. Спатайка выскачыў з-за вугла. В. Старына. Спаткі, спатачкі (дзіцяч.)—означачает приглашение спать. Хадзі, Сьцёпка, спаткі! Хлопчык хоча спатачкі. В. Старына. Спачатку, прс.—сначала. Спачатку змалацілі пшаніцу, а патом ячмень. В. Старына. Сплужыць, дзс. — соединить в упряжку лошадей двух хозяев для пахоты. Іван с Андрэям сплужылі коняй араць канюшынішча. С. Навасёлкі, Пух. р. Спод, у, м.—низ. У кадушца на самум сподзя горшая мука. В. Старына. Сподак, дка, м.—блюдечко. На сподак палажыла масла. Іс сподка п'е чай. В. Старына. Сподні, прм.—нижний. Даставай сподні мяшок. Надзень сподняю сарочку. В. Старына. Спопараску, прс. — впопыхах. Спопараску ік ляцеў—дык проста аж у канаву! В. Старына. Спорны, прм.—1) спорый. Спорный дожджык прайшоў. Спорная работа.— 2) спорный. Спорная іх дзела, трудна яго й разабраць. В. Старына. Спорыцца, дзс.—спорить. Німа чаго з ім спорыцца: хай будзя так, як ён хоча. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁