Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Сом 261 Спакон-вякоў Сон, сну, м.— 1) сон. Сну німа на яго, цэлу ноч смаліць газу. Дзіця выбілася са сну—усб крычыць.— 2) сновидение. Сьніўся мне страшны сон. В. Старина. Сонца, а, н.— солнце. Сонца ўжо стала падбірацца пад паўдня. В. Старина. Соня, i, аг. — сонливый - вая. Вот соня—цэлы дзень сьпіць ды сьпіць! B. Старина. Сопель, пля, м. (мн. соплі)—сопля Падатры свой сопяль. В. Крамяні, Пух. р. У яго ашчэ сопліц якуць із носа. В. Старина. Сопкі,. прм.—рассыпчатый. Сопкая наша картопля. Сопкія дулі. У мароз сопкі сьнег. В. Старина. Сорам, сарами, м.—стыд. Сорам ня дым—у вочы ня лезя. Прик. C. Дукора, Сьміл. р. I сарама німа яму. В. Старина. — 2) в знач. наречия— стыдно. Сорам яму стала, ік таму цюцьку. В. Старина. Сорамна, пре. — стыдно. Сорамна етак рабіць. В. Старина. Сотка, І, ж.—сотня. Чаму, каб медь сотку рублей, дык добра-б было. В. Старина. Соўгацца дзс.—гл. Снудацца. Соўгаяцца па дварэ цалюткі дзень, ік бы ён што робіць. В. Старина. Соўгаць, дзс.—совать, двигать толкая. Нашто ты еты зуслон соўгаяш па хаця? В. Старина. Соўнейка, а, н.— солнышко. Каб хаця трошка паказалася соўняйка. В. Старина. Сохці, дзс.—сохнуть. Сягоньня наўрад ці будзя добра сохці сена: нешта хмурна. В. Старина. Соцкі, ага, м.—сотский. Даўней Лявон усё часта служыў за соцкага. В. Старина. Сошк!, ебшак, мн,—столбики ткацкого станка. Паставілі сошкі— будам кросна снаваць. В. Старина. Спавядаць,~цца, дзс.—1) исповедывать,-ться. У ету нядзельку поп будзя спавядаць. Пайду спавядацца.—2) читать нотацию, бранить. 1 пачоў яго спавядаць!.. В. Старина. Спаганяць, дзс. (зон. спагнаць)— 1) отомщать. Дарма, я яму спаганю за ета!—2) взыскивать следуемое. Во калі ён уздумаў спаганяць даўнейшы доўг. Спагноў з яго ўсе свае грошы да капеячкі. В. Старина. Спад, у, м.—сток. На маёй палося самы спад вады. В. Старина. Спадзявацца, дзс.—надеяться. Німа мне на каго спадзявацца: трэба самому рабіць. В. Старина. Спадкі, зу,мн.—наследство. Ён ашчэ жыве дзедаўскамі спадкамі. В. Старина. Спаднща, ы, ж. спаднлк, й, м.— юбка. Набрала сабе на спадніцу ў кветкі. Надзену суконны спадняк, абы на дварэ халаднавата. В. Старина. Спадцішка, пре.—исподтишка. Зладзюк, ета ён нейдзя спадцішка сьцягнуў сала! В. Старина. Спадылба, пре.—из подлобья. nasiрая спадылба, ік тоя ваўчанё. В. Старина. Спадыспаду, пре.—из-под-низу. Спадыспаду цягні палена. В. Старина. Спажываць, дзс. (зак. спажыцьу— употреблять, расходовать приобретенное. Хай здаровяняк сваё спажывая—завідаваць німа чаго. Дабра таго—за ўвесь век свой ня спажыве! В. Старина. Спаймаць, дзс.—поймать. Калі спаймаю каго ў сваём гарося, дык придушу! В. Старина. Спаквала, пре.—исподволь. Спаквала сабе робіць,—дык ня падарвецца й ня ўтоміцца. В. Старина. Спакладаць, дзс. (прм. спакладаны/ — выхолостить. Спакладалі свайго баранчыка. Купіў спакладанага жарэбчыка. В. Старина. Спакой, ю, м. — спокойствие. За дурною галавою німа нагам спакою. Прик. X. Самін, Пух. р. Спакон-вякоў, пре.—испокон. Спакон-вякоў тут была сьценка, i ніхто ня мая права яеразорваць. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сарамй, спакладаныі
9 👁
 ◀  / 330  ▶