Старонка 274
◀ / 330 ▶
Сон, сну, м.—1) сон. Сну німа на яго, цэлу ноч смаліць газу. Дзіця выбілася са сну—усё крычыць.—2) сновидение. Сьніўся мне страшны сон. В. Старына. Сонца, а, н.—солнце. Сонца ўжо стала падбірацца пад паўдня. В. Старына. Соня, і, аг.—сонливый-вая. Вот соня—цэлы дзень сьпіць ды сьпіць! В. Старына. Сопель, пля, м. (мн. соплі)—сопля Падатры свой сопяль. В. Крамяні, Пух. р. У яго ашчэ сопліц якуць із носа. В. Старына. Сопкі, прм.—рассыпчатый. Сопкая наша картопля. Сопкія дулі. У мароз сопкі сьнег. В. Старына. Сорам, сарама, м.—стыд. Сорам ня дым—у вочы ня лезя. Прык. С. Дукора, Сьміл. р. І сарама німа яму. В. Старына.—2) в знач. наречия—стыдно. Сорам яму стала, ік таму цюцьку. В. Старына. Сорамна, прс.—стыдно. Сорамна етак рабіць. В. Старына. Сотка, і, ж.—сотня. Чаму, каб мець сотку рублей, дык добра-б было. В. Старына. Соўгацца дзс.—гл. Снудацца. Соўгаяцца па дварэ цалюткі дзень, ік бы ён што робіць. В. Старына. Соўгаць, дзс.—совать, двигать толкая. Нашто ты еты зуслон соўгаяш па хаця? В. Старына. Соўнейка, а, н.—солнышко. Каб хаця трошка паказалася соўняйка. В. Старына. Сохці, дзс.—сохнуть. Сягоньня наўрад ці будзя добра сохці сена: нешта хмурна. В. Старына. Соцкі, ага, м.—сотский. Даўней Лявон усё часта служыў за соцкага. В. Старына. Сошкі, сошак, мн.—столбики ткацкого станка. Паставілі сошкі—будам кросна снаваць. В. Старына. Спавядаць,-цца, дзс.—1) исповедывать,-ться. У ету нядзельку поп будзя спавядаць. Пайду спавядацца.—2) читать нотацию, бранить. І пачоў яго спавядаць!.. В. Старына. Спаганяць, дзс. (зак. спагнаць)—1) отомщать. Дарма, я яму спаганю за ета!—2) взыскивать следуемое. Во калі ён уздумаў спаганяць даўнейшы доўг. Спагноў з яго ўсе свае грошы да капеячкі. В. Старына. Спад, у, м.—сток. На маёй палося самы спад вады. В. Старына. Спадзявацца, дзс.—надеяться. Німа мне на каго спадзявацца: трэба самому рабіць. В. Старына. Спадкі, аў, мн.—наследство. Ён ашчэ жыве дзедаўскамі спадкамі. В. Старына. Спадніца, ы, ж. спадняк, а, м.—юбка. Набрала сабе на спадніцу ў кветкі. Надзену суконны спадняк, абы на дварэ халаднавата. В. Старына. Спадцішка, прс.—исподтишка. Зладзюк, ета ён нейдзя спадцішка сьцягнуў сала! В. Старына. Спадылба, прс.—из подлобья. Пазірая спадылба, ік тоя ваўчанё. В. Старына. Спадыспаду, прс.—из-под-низу. Спадыспаду цягні палена. В. Старына. Спажываць, дзс. (зак. спажыць)—употреблять, расходовать приобретенное. Хай здаровяняк сваё спажывая—завідаваць німа чаго. Дабра таго—за ўвесь век свой ня спажыве! В. Старына. Спаймаць, дзс.—поймать. Калі спаймаю каго ў сваём гарося, дык прыдушу! В. Старына. Спаквала, прс.—исподволь. Спаквала сабе робіць,—дык ня падарвецца й ня ўтоміцца. В. Старына. Спакладаць, дзс. (прм. спакладаны)—выхолостить. Спакладалі свайго баранчыка. Купіў спакладанага жарэбчыка. В. Старына. Спакой, ю, м.—спокойствие. За дурною галавою німа нагам спакою. Прык. Х. Самін, Пух. р. Спакон-вякоў, прс.—испокон. Спакон-вякоў тут была сьценка, і ніхто ня мая права яе разорваць. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 330 ▶