Старонка 264
◀ / 330 ▶
Рэч, ы, ж.—1) разговор. С першай страчы ды ня добрыя рэчы. Прык. На печы — добрыя рэчы. Прык.— 2) предмет вообще. Усякая рэч у хаця патрэбна: тапор, вілкі, качарга... В. Старына. Рэчыцца, дзс. — случиться. Мо' дзе рэчыцца дастаць у людзей лепшага насеньня, а сваім пакуль сеяць ня буду. В. Старына. С. Сабака, і, м.—1) собака, пёс. Брэша, ік той сабака. — У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы),— делать что-нибудь без стыда. Хіба ў сабакі вачэй пазычыць ды йці к ім прасіць хлеба.—2) переносн., скверный человек. Слухай ты етага сабакі!—3) мерка для равномерного набивания на крышу — решетин. Памерай сабакам, як класьці лаціну. В. Старына. Сабакар, а, м. — тот, кто дразнит собак. Ведама сабакар: ні'днаго сабакі ня прапусьціць, каб ня выцяць чым. В. Старына. Сабаччая мята, — мята полевая (Mentha arvensis L). На, панюхай сабаччай мяты!. Х. Самін, Пух. р. Сабаччы, прм. — собачий. Сабаччая будка. Сабаку й сабаччая сьмерць. Прык. В. Старына. Сабачы вузел, — неправильно завязанный узел, когда он легко развязывается. Завязоў вяроўку на сабаччы вузял, дык яна сама й разьвязалася. В. Старына. Сабаччы рамон, — пупавка вонючая (Anthemis Cotula L). Вот дурань: нарвоў сабаччага рамону ды носіцца. В. Старына. Сабрацца, дзс. — собраться. Народу сабралася, аж німа дзе й яблыку ўпасьці. В. Старына. Савець, дзс. — опускаться, ослабевать от сна. Чаго ты савееш, ідзі спаць. В. Старына. Саглас, у, м.—согласие. Німа ў іх сагласу: усё спорацца ды спорацца. В. Старына. Садавіна, ы, ж. — фрукты. Сяголята нешта садавіна ня ўрадзіла. Леташні год быў добры на садавіну. В. Старына. Садзіць, дзс. — итти на кого напролом. Мядзьведзь проста так і садзіць на яго. В. Старына. Садок, дка, м. (пам. садочак)—сад. Трэба свой садок завесьці, каб дзеці па чужых ня лазілі. Добра мець хоць маленькі свой садочак. В. Старына. Садрыгнуцца, дзс. — содрогнуться, поколебаться. Аж зямля садрыгнулася! В. Старына. Сажа, ы, ж.—1) сажа. У коміня загарэлася сажа.—2) головня. У ячмені шмат сажы. В. Старына. Сажалка, і, ж. — яма с водою. Намачыў пяньку ў сажалца. В. Старына. Сак, а, м. — рыболовная снасть. Паўлюк пашоў рыбу лавіць сакам. В. Старына. Сакавік, у, м. — древесны сок березы, клёна. Зрабіў лоцік, каб спусьціць сакавік. Накапала вядро сакавіку. В. Вострава, Сьміл. р. Сакатаць, дзс. — кричать подобно курице. Курыца сакоча: мусіць, хоча несьціся. В. Старына. Сакатлівая (жанчына), — женщина, склонная к брани или любящая много и быстро поговорить. Ох, якая яна сакатлівая! В. Старына. Сакатуха, і, ж.—1) курица, которая много „сакоча“. Пусьці ў хату ету сакатуху: мо з яйцом.— 2) женщина много и быстро говорящая. От дзе сакатуха: вечна лапоча й лапоча языком! В. Старына. Сакрэт, у, м. — секрет. Нейкія ў іх там сакрэты завяліся. В. Старына. Сакун, а, м. — белорус, который возвратное местоимение ся выговаривает, как са (напр., паваліўса). От сьмешныя гэтыя сакуны: купілі абаранкаў ды с хлебам ядуць! С. Амельна, Пух. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 330 ▶