Рымка, і, ж. — первая струна в скрипке-„ми". Удалася ета рымка: із кішкі, але моцная. В. Старына. Рынак, нку, м. — рынок. Купляй на рынку, а прадавай дома. Прык. С. Дукора, Сьміл. р. Рынуць, -цца, дзс. — 1) броситься. Ня лезь сюды, абы рынясься галавою. Рынаў галавою вобзямлю. — 2) устремиться. Рынаўся уцякаць, але яго тут жа затрымалі. В. Старына. Рыпацца, дзс. (зак. рыпнуцца) — намериваться йтти. Сядзі і ня рыпайся нікуды, Рыпнаўся пайці, ды прыастанавіўся. В. Старына. Рыпаць, дзс. — скрипеть чем. Ня рыпай ты дзьвярамі! В. Старына. Рыпець, дзс. — скрипеть (об обуви). Надзеў новыя боты, — дык рыпяць. На назе галёш рыпіць. В. Старына. Рыса, ы, ж. (пам. рыска) — черта. Правядз! добра рысу, каб знаць было. Я ня бачу, дзе тут тая рыска. В. Старына. Рыхтаваньне, я, н. — сборы, подготовка. Доўгая тваё рыхтаваньня, аж абрыдала ждаць. В. Слопішча, Шацк. р. Рыхтаваць, -цца, дзс. — готовить, -ться, собираться. Пайду рыхтаваць калёса. Рыхтуйся ў дарогу, — зараз паедзям. В. Слопішча, Шацк. р. Рыхтык, -тыкам, прс. (яўрэйск. rychtyk, з ням. richtig) — точь в точь. Чый ета сабака — рыхтык ік наш. А ён-жа рыхтыкам бацька. В. Старына. Рыцына, ы, ж. — касторка. У бальніцы мне далі ад жывата рыцыны. В. Старына. Рыцьвіна, ы, ж. — яма от дождей или воды. Калёса залеяліся ў рыцьвіня. В. Старына. Рыштаваньне, я, н. — леса при постройке. Скінаўся з рыштаваньня ды на сьмерць забіўся. В. Старына. Рышчыцца, дзс. — о суке, бегать с собакою — самцом. Сука некуды пабегла рышчыцца. В. Старына. Рэбры, аў, мн. — ребры. Кабыла худая, толька тыя рэбры тырчаць. В. Старына. Рэдзька, і, ж. — редька огородная (Raphanus sativus L). Што яны ядуць: рэдзьку ды картоплю. В. Старына. Рэз, у, м. (пам. разок) — полоса пахоты или сенокоса. С аднаго разу наброў пудоў пяцьдзісят сена. Ашчэ асталося скасіць адзін разок у Быстрыцы. В. Старына. Рэзнуцца, дзс. — удариться (собственно головою) об что -н. острое или торчащее. Рэзнаўся галавою аб вушак. В. Старына. Рэзьгіны, н, мн. — приспособление для носки корма скоту; состоит из двух сетчатых полукругов. Прынёс жарабку нанач рэзьгіны мурагу. В. Старына. Рэйка, і, ж. — рэльса. Каб дзе дастаць мне кавалак рэйкі. Рэйкі паклалі, зараз і машына будзя хадзіць. В. Старына. Рэкнуць, дзс. — сказать, проговорить. Рэкні ты мне ашчэ слова!.. І рэкнуць каб мне ня сьмеў! В. Старына. Рэпа, ы, ж. — репа огородная (Brassica rapa L). Бельма ж удалая наша рэпа: вялікая да салодкая! В. Старына. Рэпка, і, ж. — 1) репка. Маленькая рэпка парасла. — 2) маленькое толстое сплошное колесо в машине. Пас скідаяцца з рэпкі (у малатарні). В. Старына. Рэха, а, н. — эхо. Палеся пакацілася рэха. В. Старына. Рэхва, ы, ж. (пам. рэхвачка) — небольшой железный обруч, надеваемый на колесную ступицу, а также на конец палки, рукоятки и проч. для скрепления их. Уперад трэба рэхвы набіць на калёса, тады стаў іх сушыць, а так паколюцца. Рэхвачку набіў на полаз, каб ня калоўся боляй. В. Старына. Рэхт! выкл. — достаточно, довольно. Рэхт, я больш ня буду чапаць! В. Старына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁