Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Ручаіна Рымарнічаць Руча/на, ы, ж., ручай, я, ў. — ручей- А ладная ручаіна цячэ. Там трэба пяраяжджаць цяраз ручай. Ручаём з яго пот леяцца. В. Старина. Ручайка, i. ж. (пам. ручаечкаў) — мера льна, пеньки, пучок волокон, которые можно захватить в одну руку. Абтрапала ручайкі са тры лёну. Каб дзе дастаць ручаячку пянькі на пута В. Старина. Ручачка, i, ж. — рученька. У дзіцяці маленькія ручачкі. В. Старина. Ручыцца, ручыць, дзс. безас. — вестись удачно (рукой). Нешта ня ручацца нам сьвіньня. 'Мяльляну ня ручыць на скаціну, усё здыхая: то конь, то карова. В. Старина. Ручышча, ы, ж. — ручища. Ручышча тая, ік лапа ў мядзьведзя. В. Старина. Рушяць, дзс. (зак. рушыць)— 1) трогаться с места. Ну, рушай, паедам! Калі мая рушыць маладзік?— 2) трогать что. Ня руш на стале нічога. В. Старина. Рушнік, š, м. — полотенце. Дайця чысты рушнік уцерціся. В. Старина. Рыгаць, дзс. — 1) рыгать. Рыгая ік тая карова.— 2) блевать. Ік стоў рыгаць, дык усю хату запаскудзіў— 3) сильно рыдать. Годзя табе ўжо рыгаць, сьціхні!—4) скрипеть. Варота рыгаюць. В. Стси рина. Рыдаць, дзс.— подавать признаки к какому-либо действию. Употребляется с отрицанием не(ня). Зруб І ня рыдаў гнісьці. Авёс тут i ня рьідаў расьці. В. Старина. Рыдл£ўка, i, ж. — железная лопата. Рыдлёўка паламалася, капаючы гліну. В. Старина. Рыжавацца, дзс. — разгораться (о пламени). Ну й пожар: агонь рыжуяцца, I рады ня даць, каб утушыць яго! В. Старина* Рыжок, жкё, м. — гриб рыжик. Мала грыбоў назьбіроў; толька падрашэтнікаў троха, а рыжка дык 1 аднаго ня папалася. Чырвоны ён, —!к той рыжок. В. Старина. Рызша, ы, ж. (пам. рыз/нка)—тряпка. Німа ў хаця ніякаі рызіны, чым стол сьцерці. Падай во ету рызінку гаршчок узяць. В. Старина. Рызман, а, м. — одна порванная одежда. Якая ета сарочка—рызман нейкі, ня хочу надзяваць яе. Ходзіць у рызманох. В. Старина. Рызы, рыз, мн. — отрепья. Скідай етыя свае рызы. В. Старина. Рызыка, i, ж. — хвастовство, заносчивость. Аткуль тая рызыка ў яго бярэцца?! 1 ўся рызыка яго прапала, ік засудзілі. В. Старина. Рызыкаваць, дзс. — форсить, хвастаць. Лішняя ты ўжо рызыкуяш! В. Старина. Рызыкант, рызыканьцік, a, м. — форсун, хвастун. Слухай ты етага рызыканта, што ён табе будзя маніць!.. Ого, які знашоўся рызыканьцік! В. Старина. Рызыкоўны, прм. — форсистый, заносчивый. Ня будзь етакі рызыкоўны, дык лепяй будзя. В. Старина. Рызьз#, я, н. зб. — лохмотья. Рызьзё паскідалі ў кучу. В. Старина. Рызьняк, 4, м. — порванная верхняя одежда. Начапіў на сібе нейкі рызьняк, ік той старац. В. Старина. Рык, у, м. — рык, рычание. Усяго там было, на пажары: І плачу, i крыку, i рыку. В. Старина. Рыкаць, дзс. — рычать. Карова галодная стаіць у хлевя, рыкая. В. Старина. Рыла, а, н. (пам. р«лца— 1) горлышко бутылки. У пляшца адбілася рыла. Што ета за пляшка: рылца нейкая маленькая, што нельга й вады наліць?—2) рыло, морда. А ты куды лезяш с сваім рылам? В. Старина. Рылаты, прм. — толстомордый, с полными, отвисшими губами. Дурань ты рылаты! В. Слопішча, Шацк. р. Рымар, а, м. — шорник. У рымара купіў гатовы хамут. В. Старина. Рымарнічаць, дзс.—заниматься шорничеством. Ён нічога ня робіць, толька рымарнічая. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рызінка
3 👁
 ◀  / 330  ▶