Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Рублёўка 248 Рухнуцца Рублуўка, і,ж. — рублёвая бумажка. На стале палажыў рублёўку. B. Старына. Рудзгць, озс. — рыжеть, темнеть. Сена мокня на дажджы, рудзея, — посьля яго й сабака ня возьмя есьці. B. Слопішча, Шацк. p. Руды, прм. — темнорыжий. Руды цюцька. В. Старина. Ружа, ы, ж.—гл. Рожа 2 зн. У йго на назе вельмасярдзітаяружа.В.Ояарына. Ружжо, а, «. — ружье. Дастоў сабе ружжо, — буду хадзіць зайцоў страляць. В. Старына. Ружовы, пря. — розовый, Набрала сабе ружовага на гестку, В. Старына. Рука, i, ж. — 1) рука. Рукі твае, браця, ік граблі. Ат нас у Дукоршчыну блізінька, ік рукою падаць.— 2) сподручно. Мне ня рука туды йці. — 3) линия родства. Ета-ж Аньціп з бабінай рукі радия мне. В. Старына. Рукаў, ва,м. (пая. рукавиц) — 1) рукав. Уся жакетка ашчэ цэлая, толька рукавэ троха па'брываліся. У дзяцінаю сарочачку ащчэ засталося адзін рукавец ушыць. — 2) мешочек из рукава рубашки. Ігруш насушыла два рукавэ. Мак усыпала ў рукавец. В. Старына. Рукаўка, i, ж. (пая. рукавачка) — рукавица. Прышоў Іспас — гатуй рукаўкі ў запас. Прыказка. В. Скрылъ, Пух. р. Цёплыя мае рукавачкі. Згубіў адну рукаўку. В. Старына. Рук! залажыць, зацяць,—ўут приложить (к работе). Беднаму чалавеку німа за што й рук залажыць. Сядзіць бяз хлеба, гаруя, німа за што й рук зацяць. В. Старына. Рукою, пре.— удачно. Усё ік пойдзя рукою, дык будам добра жыць. Рукою пашлі мае парасяткі. В. Старына. Рул i, лёй, ян.— тюря со сладкой или засоленой водой. Налейця рулей — есьці хачу. В. Даішава, Пух. р. Руля, i, ж. — дуло. 1з жменю ўсыпаў шроту у рулю. В. Старына. Рум, у, я. — место на берегу реки, куда свозят лес для сплава. Завёз на рум тры вазы бярвеньня. С. Аяельна, Пух. р. Румза, ы, аг. — плакса. Румза еты толька ўмея румзаць. В. Старына. Румзаньне, я, н. — плач навзрыд. Ну й надаела тваё румзаньня! В. Краяяні, Пух. р. Румзаць, румаць, дзс. — плакать навзрыд. Сьціхні, даволі ўжо румзаць! В. Краяяні, Пух. р. Румая, чорт ведая чаго, цэлаю раніцу! В. Старына. Рунцо (воуны), а, я. — количество овечьей шерсти с одной стрижки. У мяне ўсяго адно рунцо воуны. В. Краяяні, Пух. р. Рунь, i, ж. — озимые всходы. Добрая рунь парасла. В. Старына. Рунець, дзс. — зеленеть, становиться пушистым (о всходе засеянного хлеба). Зямля прасохла, жытцо стала руняць добра. В. Старына. Рупасьлівы, рупл/вы, рупны, пря. — заботливый. Рупасьлівы гаспа дар ня ўпозьніць свае сяўбы. Нябось, калі руплівы, дык хоча» каб екарэй кончыць работу. В.Старына.. Рупны гаспадар ня будзя табе ляжаць да сьнеданьня. В. Слопішча, Шацк. р. Рупасьць, i, ж. — заботливость. Рупасьці німа ў яго ані. В. Старына. Рупесьнік, а, я. — заботник. Які з яго рупясьнік, калі ён вечна сьпіць. В. Краяяні, Пух. р. Pj/скі, як ія. — великорус. Замуж вышла за рускага, В. Старына. Рупіцца, дзс. — заботиться. Чалавек усё рупіўся, староўся, каб як лепяй жыць. В. Старына. Рупіць, дзс. безас. — заботить. Яму нішто ня рупіць. В. Старына. Рута, ы, ж. — рута пахучая (Ruta graveolens L). Дзеўкі нарвалі руты. В. Старына. Рухавы, пря. — подвижной. Ён — хлопяц рухавы. В. Слопішча, Шацк. р. Рухнуцца, дзс. — шевельнуться, двинуться. Ляжыць i ня рухнецца. В. Старына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

pjіскі, пабрываліся, рубл^ўка
4 👁
 ◀  / 330  ▶