Ручаіна, ы, ж., ручай, я, м. — ручей. А ладная ручаіна цячэ. Там трэба пяраяжджаць цяраз ручай. Ручаём з яго пот леяцца. В. Старына. Ручайка, і. ж. (пам. ручаечка) — мера льна, пеньки, пучок волокон, которые можно захватить в одну руку. Абтрапала ручайкі са тры лёну. Каб дзе дастаць ручаячку пянькі на пута В. Старына. Ручачка, і, ж. — рученька. У дзіцяці маленькія ручачкі. В. Старына. Ручыцца, ручыць, дзс. безас. — вестись удачно (рукой). Нешта ня ручацца нам сьвіньня. 'Мяльляну ня ручыць на скаціну, усё здыхая: то конь, то карова. В. Старына. Ручышча, ы, ж. — ручища. Ручышча тая, ік лапа ў мядзьведзя. В. Старына. Рушаць, дзс. (зак. рушыць) — 1) трогаться с места. Ну, рушай, паедам! Калі мая рушыць маладзік? — 2) трогать что. Ня руш на стале нічога. В. Старына. Рушнік, а, м. — полотенце. Дайця чысты рушнік уцерціся. В. Старына. Рыгаць, дзс. — 1) рыгать. Рыгая ік тая карова. — 2) блевать. Ік стоў рыгаць, дык усю хату запаскудзіў — 3) сильно рыдать. Годзя табе ўжо рыгаць, сьціхні! — 4) скрипеть. Варота рыгаюць. В. Старына. Рыдаць, дзс. — подавать признаки к какому-либо действию. Употребляется с отрицанием не(ня). Зруб і ня рыдаў гнісьці. Авёс тут і ня рыдаў расьці. В. Старына. Рыдлёўка, і, ж. — железная лопата. Рыдлёўка паламалася, капаючы гліну. В. Старына. Рыжавацца, дзс. — разгораться (о пламени). Ну й пожар: агонь рыжуяцца, і рады ня даць, каб утушыць яго! В. Старына. Рыжок, жка, м. — гриб рыжик. Мала грыбоў назьбіроў; толька падрашэтнікаў троха, а рыжка дык і аднаго ня папалася. Чырвоны ён, — ік той рыжок. В. Старына. Рызіна, ы, ж. (пам. рызінка) — тряпка. Німа ў хаця ніякаі рызіны, чым стол сьцерці. Падай во ету рызінку гаршчок узяць. В. Старына. Рызман, а, м. — одна порванная одежда. Якая ета сарочка — рызман нейкі, ня хочу надзяваць яе. Ходзіць у рызманох. В. Старына. Рызы, рыз, мн. — отрепья. Скідай етыя свае рызы. В. Старына. Рызыка, і, ж. — хвастовство, заносчивость. Аткуль тая рызыка ў яго бярэцца?! І ўся рызыка яго прапала, ік засудзілі. В. Старына. Рызыкаваць, дзс. — форсить, хвастаць. Лішняя ты ўжо рызыкуяш! В. Старына. Рызыкант, рызыканьцік, а, м. — форсун, хвастун. Слухай ты етага рызыканта, што ён табе будзя маніць!.. Ого, які знашоўся рызыканьцік! В. Старына. Рызыкоўны, прм. — форсистый, заносчивый. Ня будзь етакі рызыкоўны, дык лепяй будзя. В. Старына. Рызьзё, я, н. зб. — лохмотья. Рызьзё паскідалі ў кучу. В. Старына. Рызьняк, а, м. — порванная верхняя одежда. Начапіў на сібе нейкі рызьняк, ік той старац. В. Старына. Рык, у, м. — рык, рычание. Усяго там было, на пажары: і плачу, і крыку, і рыку. В. Старына. Рыкаць, дзс. — рычать. Карова галодная стаіць у хлевя, рыкая. В. Старына. Рыла, а, н. (пам. рылца) — 1) горлышко бутылки. У пляшца адбілася рыла. Што ета за пляшка: рылца нейкая маленькая, што нельга й вады наліць? — 2) рыло, морда. А ты куды лезяш с сваім рылам? В. Старына. Рылаты, прм. — толстомордый, с полными, отвисшими губами. Дурань ты рылаты! В. Слопішча, Шацк. р. Рымар, а, м. — шорник. У рымара купіў гатовы хамут. В. Старына. Рымарнічаць, дзс. — заниматься шорничеством. Ён нічога ня робіць, толька рымарнічая. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁