залі, хто набіў майго Васіля. В. Старына. Рассабачыцца, дзс. — распуститься, потерять стыд. Рассабачыўся ён да пасьледняга: людзей ня саромяяцца, робіць, што хоча. В. Старына. Рассасульваць, дзс. — рассказывать с прикрасами. Пакінь ты лепяй рассасульваць пра свае салдаты: служыў, ік усе—дый толька. В. Старына. Расстарацца, дзс. — раздобыть, приобрести. Каб дзе расстарацца дваццатку рублёў — трэба сына жаніць. Расстароўся сабе бярвеньня на хату. В. Старына. Рассупоньваць,-цца, дзс. (зак. рассупоніць,-цца)—развязывать супонь. Рассупоньвай ты каня. Ня ўмеяш ты добра завязваць супонькі, што ў цібе хамут рассупоньваяцца. Рукі пакрэплі—ня магу каня рассупоніць. В. Старына. Растванець, дзс. безас. — разлиться жидкой, непролазной грязи. На дарозя растванела: нельга й прайці, ня то што праехаць. В. Старына. Растрасаць, дзс. (зак. растрэсьці)—растрясывать, терять дорогою от тряски: сено, солому. Ня ўціснаў добра воза, ды растрасая сена дарогаю. Трошка ўскінаў саломы на воз і тую хоча растрэсьці, етак хутка едучы. В. Старына. Растрыбушыць, дзс. — растребушить, раскідать. Конь растрыбушыў бабку аўса. В. Старына. Расходзіцца, дзс. (зак. разыйціся)—расходиться. Во калі ён прышоў на сход, ік усе сталі расходзіцца. Ужо нікога німа: усе разышліся. В. Старына. Расходзіцца, дзс. (зак. расхадзіцца) —1) входить в азарт. Ня расходзься вельма: ніхто цібе ня баіцца! Ік расхадзіўся, дык чыстая бяда з ім! — 2) разбушеваться (о буре). Расхадзілася бура, аж стрэхі ірве! В. Старына. Расхвастаць, -цца, дзс. — разбить, -ться. Ужо ўсьпеў расхвастаць новы люстэрак. Расхвастоў галаву. Расхвасталася талерка. В. Старына. Расхіліць, дзс. — раздвинуць. Расхілі калэ ды сунь жэрдку. В. Старына. Расхінуць, дзс. — раскрыть, развернуть что. Расхіні кніжку да пачытай. В. Старына. Расхістаць, дзс.—расшатать. Расхістоў ножкі ў заслоне. В. Старына. Расхіхатацца, дзс.—расхохотаться. Расьхіхатаўся, як Сідар на базары. Прык. В. Белая, Пух. р. Расхлюпацца, дзс. — сильно расплакаться. Расхлюпаўся, ік па нябожчыку. В. Старына. Расхрыстацца, дзс. (прм. расхрыстаны) — раскрыть грудь. Холад, а ён расхрыстаўся. Ходзіць расхрыстаны. В. Старына. Расхутаць,-цца, дзс. (прм. расхутаны)—раскутать,-ться. Холадна, а яна расхутала малога. Дзіця расхутана. В. Старына. Расчыняць,-цца, дзс. (зак. расчыніць,-цца, прм. расчынены)—растворять,-ться. Расчынілі варота, дык поўны двор сьвіней набегла. Лёгка расчыняяцца ваша брама. Вакно ўсю ноч было расчыняна. В. Старына. Расчырванецца, дзс. — раскраснеться. Расчырванелася яна, дык аж гарыць. В. Старына. Расшалопаць, дзс. — уразуметь, раскусить. Ніяк дурань етага ня расшалопая. В. Старына. Расшчэпліваць, дзс. (зак. расшчапіць)—1) раскрывать, разнимать. Расшчэплівайця яму рот вады ўліць, мо'ачнецца. Ня расшчапіць яго рук—вот крэпка сашчапіў.— 2) расколоть (о дровах, голове). Ік хвазануў яму калом—дык і расшчапіў галаву! Расшчапі палены са два дроў у печ. В. Старына. Расшы(э)ўка, і, ж. — кружева, вшиваемые в средину скатерти или простыни. Яўгіньня зрабіла ў скацярсьць нейкаю моднаю расшэўку. В. Матарова, Сьміл. р. Вот харошая пасьцелка твая — з расшыўкаю! В. Турэц, Сьміл. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁