Старонка 25
◀ / 330 ▶
Адкаснуцца, дзс.—отойти, отвязаться. Аткасьніся ат міне, чаго вяжасься! В. Старына. Адкачацца, дзс.—проболеть. У бальніцы аткачоўся з месяц. В. Старына. Адкідаць, дзс. (зак. адкінуць)—1) отбрасывать. Трэба аткінуць сьнег ад ганку.—2) раскрывать весною „копец“ с картофелем. Бацька аткідае капец на'гародзя.—3) лечить огневицу (простудные прыщи), омывая их водой, в которой мочат руки при посадке хлеба и в которую еще нарочно кладут горящие угли с печи, когда садят хлеб. Зьбегай, Міхалька, к дзядзіня, хай аткіня табе вогнік. В. Старына. Адкідзік (ч), а, м.—полное веретено пряжи; два аткідзікі(чы) свиваются в один пачынак. Наста напрала два аткідзікі. В. Вострава, Сьміл. р. У Вагапы нейкія маленькія аткідзічы. В. Старына. Адкірмашаваць, дзс.—побывать на базаре. Добра аткірмашавоў і гарэлкі выпіў. В. Старына. Адклад, у, м.—отлагательство, отсрочка. Атклад ня йдзе ў лад. Прык. В. Старына. Адклейваць,-цца, дзс. (зак. адклеіць,-цца)—отклеивать,-ться. Атклейваяцца сама папера ат сьцяны. Боляй дай клею, ато атклеіцца. В. Старына. Адкрасаваць, дзс.—отцвесть. Жыта ўжо аткрасавала. Аткрасавала ўжо лецячка сваё. В. Старына. Адкрасьці, дзс.—своровать что, незаметно снося в сторону. Аткралі торбачку с салам. В. Старына. Адкрасьціся, дзс.—незаметно отделиться от товарищей. Аткроўся ад гурту ды пашоў адзін. В. Старына. Адкуль, прс.—откуда. Аткуль ідзеш? Аткуль?—С пад кур. В. Старына. Адлазіць, дзс. (зак. адлезьці)—1) отставать от чего. Атлезла падашва.—2) отходить. Атлезь ты ат міне. В. Старына. Адлега, і, ж.—оттепель. На дварэ атлега: можна й слабей пратапіць. В. Старына. Адлічаць,-цца, дзс. (зак. адлічыць, -цца) русізм—отличать, -ться. Сянакос Яўхімавых нічым ня'тлічаяцца ад другіх. Атлічыўся наш сынок добра В. Старына. Адлічваць, дзс. (зак. адлічыць, прм. адлічаны)—отсчитать. Атлічвая грошы. Атлічыў сваё, дык і бяры. Адна залатоўка ўжо атлічана. Бяры атлічанаю капу снапоў. В. Старына. Адлупіць,-цца, дзс.—отодрать,-ться. Атлуплю, ік таго ката. Ад бота атлупіўся падносак. В. Старына. Адлупцаваць, дзс.—побить. Добра атлупцавоў хлапца, хай ня дурэя. В. Старына. Адлюдзкаваць, дзс.—гл. Людзкаваць. Ну й атлюдзкавоў раз я ў Мінску! В. Старына. Адма(у)ляваць, дзс. (прм. адма(у)лёваны)—1) нарисовать красками. Атмалявоў карцінку—аж глядзець! Вот атмулёван паніч на патрэцы,—ік жывы стаіць!—2) удачно сделать что. Сталяр так добра вырабіў стол, ік адмулявоў усяроўна. В. Старына. Адмяньціць, дзс.—хорошенько побить. Атмяньцілі, дык атмяньцілі—больш ня будзя чапацца. В. Старына. Адмясіць, дзс.—здорово намять бока. Атмясіў яму паленам ня шкадуючы. В. Старына. Аднавор, у, м.—один раз паханое поле. Авёс пасеяў у аднавор. В. Старына. Аднадзіць, дзс.—отучить. Чуць атнадзілі карову лазіць у вагарод. В. Старына. Аднакава, прс. одинаково. Усюдых мне аднакава. Зямлі-ж аднакава ў нас і ў вас. В. Старына. Аднастайны, прм.—одного качества, одинаковый. Ат абедзьвіх кароў малако аднастайная. В. Старына. Аднекуль, прс. откуда-то. Атнекуль прывалокся кот у хату. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 330 ▶