Старонка 24
◀ / 330 ▶
Аддзел, у, м. — двор, образовавшийся после раздела семьи. Брат жыве на'дзьдзеля. В. Дукарка, Сьміл. р. Аддзякаваць, дзс. — отблагодарить. Ня ведаю, чым і адзьдзякуваць за вашу ласку. В. Старына. Аддубасіць, дзс. — сильно побить. Аддубасілі Мікітку добра, — век ня забудзя. В. Старына. Ад(н)дыхаць, дзс.—(зак. ад(н)дыхнуць)—отдыхать. За работаю німа калі й аддыхнуць. Аддыхніма троха. В. Старына. Утаміўсі, трэ' андыхнуць. В. Крамяні, Пух. р. Аджарыць, дзс.—довольно сильно побить. Здорава аджарыў хлапца папружкай. В. Старына. Аджон, у, м.—отработка жатвою. Пазычылі хлеба на'джон. В. Старына. Аджымаць плацьце — мыть отмокшее за ночь белье в первый раз. Матка аджымая плацьця. В. Старына. Аджынаць,-цца, дзс. (зак. аджаць)— 1) отрабатывать долг жатвой. Жонка пашла аджынаць пазыку.— 2) прожинать часть полосы. Во аж куды ўжо аджаліся бабы! В. Старына. Аджыць, дзс.—выжить, поправиться. Была саўсім прыбілі ката, але аджыў. В. Старына. Адзежа, ы, ж.—одежда, платье. Шмат наспраўлёў сваім дзеўкам адзежы. Ні адзежы, ні ежы нічога. В. Старына. Адзежына, ы, ж. (пам. адзежынка)— одежина (одна вещь). Каб хаця якая адзежына была ў хаця, нічога німа. В. Старына. Адзеньне, я, н.—одеяние, одежда. Адзеньня й грошай чоршта навёз з Амэрыкі. В. Старына. Адзеты, прм.—одетый. Ашчэ пакуль адзеты, абуты й ня галодны. В. Старына. Адзёнак, нка, м.—гл. Адонак. Пад стог зрабілі новы адзёнак. В. Вострава, Сьміл. р. Адзёр, адру, м.—корь. Хлопчык хварэя на адзёр. Дзіця ляжыць у вадры. В. Старына. Адзінакавы, прм. — одинаковый. Адзінакавая наша багацьця: маё й тваё. В. Старына. Адзінанцацяра—собир. числ. адзінанцаць. Вывялася толька адзінанцацяра пылянятак. В. Старына. Адзінанцаць, ліч. — одиннадцать. Хлапцу адзінанцаць год. В. Старына. Адзініца, ы, ж.—единица. Адзініцы адгулёў, а ціпер буду двойкі гуляць. (З гульні ў каменчыкі). В. Старына. Адзінота, ы, ж.—одиночество, уединение. Жыве на'дзіноця й ня баіцца нікога. В. Старына. Адзінюткі, прм.—одинешенек. Адзін адзінюткі й стаіць наш ячмень. В. Старына. Адзічаць, дзс.—одичать. Адзічоў наш кот. В. Старына. Адкавуліць, дзс.—отрезать большой кусок хлеба. Пастух аткавуліў сабе ў вярэньку с паўбулкі хлеба. В. Старына. Адказ, у, м.—ответ. Ні атказу, ні прыказу. Прык. Ня вядома, які дадуць мне атказ на маё прашэньня. В. Старына. Адказаць, дзс.—завещать что на словах пред смертью. Бацька атказоў сыну ўсе грошы В. Старына. Адкалоць, дзс.—заколоть (поросёнка). Аткалолі парасята, каб ня цягнулі сьвіньні. В. Старына. Адкалупіць, дзс.—отковырнуть. Аткалупі сабе троха масла на хлеб. В. Старына. Адкамячыць, дзс.—хорошенько помять, побить кого. Аткамячылі яму хлопцы добра, ня будзя боляй рызыкаваць. В. Старына. Адкараскацца, дзс.—отвязаться от кого. Чуць аткараскаўся ат яго. Ня'ткараскацца ад благаты етаі. В. Старына. Адкасаць, дзс.—отвернуть засученные рукава рубахи или штанов. Аткашы рукавэ ды кідай работу. Аткасоў штанэ: там німа вады. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 330 ▶