Старонка 23
◀ / 330 ▶
Адважнік, а, м.—отважный человек. Знойдзяцца на яго атважнік,—правучыць. В. Старына. Адважны, прм.—отважный, смелый. Ой ня кажы, ён атважны чалавек, гатоў на ўсё пайці. В. Старына. Адважыцца, дзс.—решиться. Хто з ім атважыцца чапацца, з благім чалавекам. В. Старына. Адвакат, а, м.—адвокат, насм.—защитник кого. Й адвакат ня памог на судзе. Найшоўся адвакат етакі, бяз цібе абойдамся. В. Старына. Адвальваць, -цца, дзс. (зак. адваліць,-цца) — 1) отмыкать,-ться. Ня ўмею я етым ключом атвальваць. Лёгка атвальваюцца сенцы. Ці хто атваліў, ці самі атваліліся ўночы дзьверы.—2) отваливаться, отставать. Ат прыпячку атвалілася цагліна. Ляпі, а яно атвальваяцца.—3) ослабевать (о морозе). Ня'твальваяцца, ліха на яго, мароз: ужо с тыдзянь трымая. Каб хаця троха атваліўся мароз, ато й с хаты ня вылязьці. В. Старына. Адварачваць,-цца, дзс. (зак. адвярнуць,-цца)— отворачивать,-ться. Чаго ты атварачваясься ат міне? Бяжыма атварачуваць коні ат шкоды. Атвярні там і майго каня. В. Старына. Адвесьціся, дзс.—отойти в сторону. Во аж куды атвёўся с канём. В. Старына. Адведкі, дак, мн.—навещение родильницы. Арына пашла с пірагом к куме на'тветкі. В. Старына. Адводзіць, дзс. (зак. адвесьці)—отводить. Усё атводзіць яго ў бок ды нешта шэпча на вуха. Даляй трэба атвесьці дзіця ат печы. В. Старына. Адвозіць, дзс. (зак. адвезьці)—отвозить в смысле отдавать долг. Зоўтра будам атвозіць Ігнату акалот. Німа часу атвезьці брацяніку салому, што пазычоў. В. Старына. Адгаварвацца, дзс. (зак. адгаварыцца) — отговариваться, отказываться. Ня'дгаварвайся: ета твая работа! В. Старына. Адгаварваць, дзс. (зак. адгаварыць) —отбивать. Я адгавар(у)ваць ня буду: купляйця сабе. У дзеўкі адгаварылі жаніха. В. Старына. Адгадваць, дзс. (зак. адгадаць)— отгадывать. Сам й адгадвай сваю загадку, а я ня хачу. В. Старына. Адгадзіць, дзс.—отблагодарить. Пазыч грошай, ня бойся, некаліся адгаджу. Ня ведаю, як і адгадзіць вам за ласку. В. Старына. Адганашыць, дзс. — весьма много нарвать чего. Вот адганашылі хлопцы дуль, ік залезьлі ў садок! В. Старына. Адгарадзіць, -цца, дзс.—отгородить, -ться. Цялятам адгарадзілі асобянна. Ат етакіх суседзяў лепяй адгарадзіцца. В. Старына. Адгасьціць, дзс.—хорошо, долго погостить. Пара й дамоў, адгасьцілі добра. В. Старына. Адгрызацца, дзс.—резко отвечать. Вот дзе сынок—адгрызаяцца з бацькам! В. Старына. Адгрызаць, дзс. (зак. адгрызьці)— отгрызать. Хай конь тут адгрызая траву. Етага зубамі ня'дгрызьці. В. Старына. Адгрымець, дзс.—отгреметь (о громе). Ня будзя боляй грому: адгрымеў сваё. В. Старына. Адгырквацца, дзс.—грубо отвечать. Як табе ня сорам адгырквацца с старым чалавекам! В. Старына. Аддаваць, дзс. (зак. аддаць)—1) отдавать. Куды ўзёў нож: аддай назад.—2) резонировать. У вялікум пакоі добра аддае голас. Скрыпка ня'ддае голасу. В. Старына. Аддалеч, прс. — издали. Аддаляч стань ды глядзі. В. Старына. Аддохці, дзс.—издохнуть (о многих). Аддохлі ўсе куры. В. Старына. Аддратаваць, дзс.—сильно избить нагайкой, кнутом или веревкой. От аддратавоў я свайго малога бізуном! В. Старына. Аддрэнчыць, дзс.—отстегать. Маўчы, ато аддрэнчу, ік ката. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 330 ▶