Аграда, ы, ж.—ограда. Кругом двара камянная аграда. В. Старына.
Агроднік, а, м.—огородник. Хіба ў агродніка трэба дастаць расады. В. Старына.
Агрыб(е)яць, дзс.—сильно состариться. Саўсім агрыбяў чалавек. В. Старына.
Агрызак, зка, м.—огрызок. Выкінь вон агрызак з яблыка. В. Бор, Сьміл. р.
Агрызацца, дзс. (зак. агрызнуцца)—огрызаться, грубо отвечать. Вот сынок: агрызаяцца з бацькам. Сабака агрызнуўся ды даў драла. В. Вострава, Сьміл. р.
Агрэст, у, м.—крыжовник (Ribes grossularia L). У садку пасадзілі агрэсту й малін. В. Старына.
Агрэх, у, м.—пропущенные бороною ряд или плугом борозда на пашне. Ік на сьмех пабаранована: адны агрэхі. В. Старына.
Агулам, прс.—1) вообще. Агулам чалавек нічога ня робіць.—2) оптом. Агулам купляй—дзяшавей будзя. В. Старына.
Агульна, прс.—огулом. Агульна німа чаго вінаваціць усіх. В. Старына.
Агульны, прм.—общий. У нас сянакос з братам агульны. В. Старына.
Агурковы, прм.—огуречный. Пайдзі вырві агурковага цьвету. В. Слопішча, Шацк. р.
Агурок, рка, м. (пам. агурочак)—огурец. (Cucumis sativus L.) Сяголята зарадзілі агуркe. Улетку добра йзесьці й агурочка с цыбулькаю. В. Старына.
Агурочнік, у, м.—огуречные листья и стебли. Наламала гаспадыня агурочніку ў квас. В. Старына.
Агурочны расол—просоленая накисшая вода, в которой квасились огурцы. Удоўся агурочны расол—смашны. В. Старына.
Ад (ат), прыйм.—от. Атайдзі ты ад мяне. В. Вострава. Ат каго йдзеш? В. Старына.
Адазвацца, дзс.—откликнуться. Калі клічуць, дык трэба адазвацца. В. Слопішча, Шацк. р.
Адаткаць, дзс.—закончить ткать. Я ужо ататкала адно палатно. В. Турэц, Сьміл. р.
Адбалабаніць, дзс.—с криком поговорить; поговорить вздорное, неправду. Адбалабаніў сваё ды пашоў. В. Старына.
Адбараніцца, дзс.—защититься. Чуць адбараніўся ат ваўкоў. В. Старына.
Адбівацца, дзс. (зак. адбіцца)—1) отделяться, отставать. Ягнё адбілася ат чарады.—2) отвыкать. Саўсім ён адбіўся ат свае сям'і. 3) отбиваться (от рук). Адбіўся ат рук: нічога ня хоча рабіць. Кот адбіўся ат рук: і блізка ня патходзіць. В. Старына.
Адбіваць, дзс. (зак. адбіць)—1) отбивать в смысле отнимать. Хлопцы адбілі ат Лаўрэна дзеўку.—2) клеймить дрова, бревна. Лясьнік ужо адбіў дрова: можна вазіць.—3) сильно удариться. Усе грудзі адбіў, ік скінаўся с печы. В. Старына.
Адбіраць, дзс. (зак. адабраць)—1) отнимать. Нашто адбіраць, нашто атаброў у дзіцяці цацку?—2) отбирать, брать меру чего. Атаброў шаснастку грэчкі. В. Старына.
Адбой, ю, м.—1) ответный удар. Ік доў адбой, дык аж кацёлка разьбілася.—2) клеймо для дров и др. лесного материала. Нешта й ня відаць адбою на дровах. В. Старына.
Адбягаць, дзс. (зак. адбегчы, -чыся) отбежать. Трэбала ў бок адбегчы. Надта-ж ужо далёка адбегся. Ня ўсьпеў адбегчыся. В. Старына.
Адвага, і, ж.—отвага. Ета-ж трэба атвага: аднаму ўночы пайці на могілкі. В. Старына.
Адважлівы, прм.—отважный, смелый. Атважлівы ты чалавек: хоць у мора лезяш. В. Скрыль, Пух. р.
Адважваць, дзс. (зак. адважыць, прм. адважаны)—отвешивать. Атважця мукі с пуд. Атважця солі хунтаў з дзісятак. Што атважана, забірайця проч. В. Старына.
83 👁