Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Прыгарка 228 Прыйціся тага ня трэба; ён добры работнік. Ты за прыганятага ня стой, а бярыся сам рабі! В. Старина. Прыгарка, i, лс. — пригоревшая часть картофеля, сала или каши. Дзеці паелі ўсе прыгаркі. Выбірая ўсё, каб дзе прыгарачку. Скваркі парабіліся на прыгаркі. В. Старина. Прыгарнуць,-цца, дзс,—1) пригрести,-тись. Прыгарні картоплю бліжай к цяплу, хай добра выпякаяцца. Галавешка прыгарнулася ў цялешнікі.—2) прижать, приласкать,-ться. Прыгарнуліся дзеці да маткі. Прыгарнуў яе да сібе. В. Старина. Прыгаршчы, аў, мн. — пригоршни. C прыгаршчы пасыпаў курам ячменю. В. Старина. Прыгарзняць, дзс.—о пище: приобресть горьковатый вкус во время варки. Прыгарэнялі бураке, аж нельга есьці. В. Старина. Прыгатаваць,-цца, дзс. — приготовить,-ться. Прыгатавоў трушанкі на'зоўтра. ПрыгатаваліСя гасыдей прьінімаць, але яшчэ нікога німа. В. Старина. Пр&гаць, дзс.—жадно пить. Сялядца йзьзеў, дык прыгая ваду ды прыгая. В. Старина. Прыгна/ць, дзс.—унавозить землю. Дзе прыгнаілі, дык там лепшая жыта. В. Старина. Прыгоркнуць, дзс. — пригоркнуть. Вот прыгорклі яблыкі, дык саўсім ня той смак! В. Старина. Прыгруніць, дзс. — принудить. Ня хацеў сам, дык сілаю прыгрунілі, каб ішоў. В. Старина. Прыгубіць, дзс.—только взять рюмку в губы, но не выпить вина. Яна-ж ня выпіла гарэлкі, толька прыгубіла чарку. В. Старина. Прыгуменьне, я, «. — край гумна, — место, поросшее травой и занятое постройками. Навязоў каня на прыгуменьні. В. Старина. Прыдаб&ць дзщя,—гл. Дабыць дзіця. Хадзіў, хадзіў да яе, пакул ь ня прыдабыў дзіцяці, а патом i кінаў. В. Старина. Прыдача, ы, ж.—придача. Ашчэ ў прыдачу ўзёў рубля. В. Старина. Прыдбаць, дзс.—доставить на место. Ледзь прыдбоў тую крошку сена дамоў. В. Старина. Прыдзіраць, дзс. (зон. прыдрацьу— обозначать линии паза в бревне „драпачом". Я буду прыдзіраць бярвеньня, а ты бартуй пакуль. Ня гэтак ты прыдраў бярвяно. В. Слопішча9 Шацк. р. Прыдзе крута— придут, настанут стеснительные (крутые) обстоятельства. 1к прыдзя крута, дык папросісься ты ў міне! В. Старина. Прыдзяўоц/, дзс.—заклевать. Курыца прыдзяўола пылянё. В. Старина. Прыдрапаць, ў. —припереть. Чуць прыдраяаў да хаты. В. Старина. Прыдушыць, дзс.—гз&рзвтъ. Яго ў леся прыдушыла калодаю. В. Старина. Прыжмурыць,-цца, дзс. — прижмурить,-ться. Прыжмурыўся,!К той кот. Адно вока прыжмурыць, а другім пазірая. В. Старина. Прызапасіць, дзс.— наготовить на запас. Прызапасіў корму на ўсю зіму. В. Старина. Пршба, ы, ж.—заваленка. Абсыпалі на зіму прызбу, каб цяплей было ў хаця. В. Старина. Прызначаць, дзс. (зак. прызначаць, прм. прызначаны)—ўпредназначать, определять. Так яму судзьбою прызначана: ня мець шчасьця на сваём вяку. Так яму бог прызначыў: пахаваць другую жонку. Хай сабе тоя й бярэ, што яму ў су дзе прызначылі, а што мне прызначана, — то я ня папушчу. В. Старина. Прызырыць, дзс. — принудить. Як прызырыла, дык выпіў зельля, а так ня хацеў. В. Клятное, Пух. р. Прызыў, зыву, м.— призыв на военную службу, Сяголята нашаму Алёксу трэба йці на прыеыў. В. Старина. Прыйщся, дзс. безас. — прийтись. Прыдзяцца, мусіць, самому ехаць у Сьмілавічы ды зрабіць, што трэба. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

назоўтра, прыгнаіць, прыдзяўбла, прыдзяўбц, прыдзяўоці, прызначаны)—^предназна, сти,-тйсь
4 👁
 ◀  / 330  ▶