Працьверазіцца, дзс.—протрезвиться. Хай паляжыць на дварэ, дык хутчэй працьвярэзіцца. В. Старына.
Працярэбліваць, дзс. (зак. працерабіць). делать просеку для дороги. Працярабілі лазу на сынажаці. В. Старына.
Прачнуцца, дзс.—проснуться. Ня крычы, ато малоя прачнецца. Толька што прачнуўся. В. Старына.
Прачухацца, дзс. — протрезвиться. Ік напіўся, дык аж на другія суткі толька прачухаўся! В. Старына.
Прачуць, дзс.--узнать по слухам. Прачуў, што будуць лес даваць на бедных. В. Старына.
Прачыніць, дзс.—немножко приотворить. Прачыніця троха дзьверы, хай дым сойдзя. В. Старына.
Пра(ы)чыстая,—праздник 15 авг. К прачыстай напяклі пярапечак. В. Старына. На прычыстую паедам у Пухавічы. В. Клятное, Пух. р.
Прашмараваць, - цца, дзс. — протереть,-ться насквозь. Прашмаравоў калені ў штанох. Патэльня не'к прашмаравалася. В. Старына.
Прашыкацца, дзс. — промотаться. Прашыкаўся наш Халімонка, німа за што боляй гуляць. В. Старына.
Праява, ы, ж. — необыкновенное происшествие. Ці чулі вы етакаю праяву: у Пудзіцку дзіця радзілася с хвастом? В. Старына.
Продаж, а, у, м.—продажа. Што сабе пакінам дабра, а што будзя на продаж. В. Старына.
Продаць, дзс. (зак. прадаць)—продавать. Пяраціў будзя продаць муку толька на кніжкі. Прадоў асьміну аўса. В. Старына.
Прозьвішча, а, н.— фамилия. Усіх мужчын пярараклікалі па прозьвішчу. Як тваё прозьвішча? В. Старына.
Прокляць, і, ж.—проклятие. Прокляць нейкая еты сабака: жраць жарэ, а брахаць дык ня хоча. В. Старына.
Проскурка, і, ж.—просфора. У цэркві купіў сьвянцонаю проскурку. В. Старына.
Проста, прс. — прямо. Проста йдзі етаю дарогаю, дык і пападзеш. В. Старына.
Протар, а, м.—игла с отломанным ушком; служит для прокалывания. Протарам пракалола скулу, дык яна ашчэ горай нарвала. В. Старына.
Проўда, ы, ж=літ. праўда—правда. Проўду табе кажу. Проўда твая, ік у рэшаця вада. Прык. Проўда твая, ік на вярбе ігрушы. Прык. В. Старына.
Проўдзіць, дзс. — говорить правду, истину. Ня проўдзіць твой каляндар: пісалі, што будзя пагода, а на табе—дождж! Вот тая гадалка проўдзіць. В. Старына.
Проціў, прс. — против, насупротив. Яны жывуць проціў нас. В. Старына.
Проціў, ва, м.—тот, кто противится, упрямец. Проціў еты халерны толька наругаяцца, а йці рабіць ня хоча! В. Старына.
Процьма, ы, ж.—пропасть. У хлеў падсьцілай салому, ік у процьму: усяроўна мокра. Ета-ж процьма, што пашло тых дошчак на шчыкет! В. Старына.
Проша, (польск. proszę)—пожалуйста. Проша, сядайця! Проша за стол! В. Старына.
Прошлы, прм.—прошедший. Прошлы год быў лепшы, ік сяголята: ня вельма што сухі і ня мокры В. Старына.
Прошча, ы, ж.—место с камнем, или иконой обыкн. около родника или в лесной чаще, признаваемыми чудодейственными, куда стекаются богомольцы и происходят крестные ходы. У маладзікову нядзельку пайду к прошчы. В. Старына.
Пруге, оў, мн.—кресты для напяливания холста в кроснах. Пруге выскачылі іс палатна. В. Старына.
Пруд, а, м.—мельница. Павезьлі ў пруд сьвіньням малоць. В. Старына.
105 👁