Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Шценьне 218 Плот Піціньне, я, н.—питьё. Хватая яму i ядзэньня i піценьня. В. Старина. Шць, дзс.—пить. Пі ты ўсю чарку, ня пакідай. Піця, госьцікі, ды закусвайця. Піма, хлопцы, ды пойдам парою дамоў! В. Старина. Шшчом, пре.— насильно с писком, с криком иногда. Парасята пішчом лезуць у хату. Вот пішчом лезя: дай яму ету цацку дый годзя! В. Старина. Шшчык, а, м. — дудочка (из гусиного пера, кости) для подражания писку птенцов и приманивания их с целью ловли или стреляния. Пішчыкам прыманіў сіўцоў. В. Старина. Плаксун, &, м. (ж. плаксуха)— плакса. Плаксун еты вечна плача ды плача. Нечага глядзець на ету плаксуху: паплача ды сьціхня. В. Старина. План, а, м.— 1) план-карта небольшого участка земли в увеличенном масштабе. Па плану ў нас зямлі павінна быць боляй. Па плану тут дарогі німа.—2) географическая карта. Зірні ў план, дзе тая Сібір. В. Старина. Планэта, ы, ж.—планета. Мусіць, ня Ў добраю планэту ён радзіўся, што такі няшчасьлівы. В. Старина. Пласконны, прм. — посконный. Надзеў пласконнаю сарочку. В. Старина. Пласконьне, я, «.—посконь. 1с пласконьня наткала пасьцелак. В. Старина. Пласкуха, i, ж.—рыба плотва. Налавіў торбачку пласкухі. В. Раўнапольле, Сьміл. р. Пласт, а, м. — пласт. Пазыч, кум, мне сена пласта два. Пластамі пярабірай салому ды падавай на стог. В. Старина. Плацша, ы, ж.—небольшой кусок полотна, тряпки. Каб якою плацінаю абвязаць руку. В. Старина. Плацьце, я, н.—бельё. Пастуху пашыла асобянная плацьця. Плацьця сохня пад страхою. В. Старина. Плашка, i, ж. — половинка от полена дров. Пакалоў тры плашкі ў печ. В. Старина. Пл£валка, i, ж. — плевательница. У плевалку ты смаркайся, а ня на падлогу. В. Забалоцьце, Сьміл. р. Пленка, i, ж.—силок. Злавіў сініцу ў плёнку. От папоўся ў плёнку! (говорят насмешливо про того, кто в затруднительном, безвыходном положении). В. Старина. Лл£скі, пром.—плоский. Падай плёскі каменчык падлажыць пад вугал. Лякарства ў плескай пляшачца. В. Старина (Пр. Пляскаты). Плесьці, дзс.— плесть. Макар умея плесьці ёмкія кошьпсі. Пляту сабе лапці. Каму пляцеш еты бізун? В. Старина. Плуткі, так, мн. — сплетни. Ета-ж ня проўда—плёткі! В. Старина. Пл£ўка, i, ж. (пам. плгвачка)— 1) перейоночка. Якоя ета мяса— адны плеўкі!—2) пенка, пленка, как накипь на жидкости. Усе плеўкі пацягоў з малака ды пажроў. Дай дзіцяці ету плевачку. В. Старина. Пл£хацца, дзс.—плескаться Мыйся ты хутчэй, ня плёхайся, седзячы ў вадзе. В. Старина. Пл£хнуць, дзс.— плеснуть в воде. У рацэ плёхнаў шчупак. В. Старина. Шпскаўка, i, ж.—трясогузка (Виdytes). Вунь ск&ча пліскаўка. С. Д укора, Сьміл. р. Плісьн/к, а, м.—гл. Плюшчай (Sparganium ramosum L). У сеня адзін плісьнік. В. Слопішна, Шацк. p. Плітаваць, дзс.—обтёсывать камень в виде плитки. На, во плітуй гэты камянь. В. Слопішча, Шацк. р. Плойма, ы, ж.—уйма. Ета ня жарты: етакая плойма курэй—дзіва што выдзяруць грады! В. Старина. Плот, а, м.—забор из жердок. У гумне трэба новы плот ставіць, а то сьвіньня лазяць ды рыюцца, Нехта йз нашага плота выцяг дзьве жэрдкі. В. Старина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пл^ткі
4 👁
 ◀  / 330  ▶