Абхарчавацца, дзс.—потравить весь корм. Хай пазьней будзя восянь: ня так абхарчуюцца людзі с кормам. В. Старына. Абхвастаць, дзс.— 1) отхлестать. За што абвхастоў хлапцё? В. Старына.—2) вымолотить зерно, обивая снопы. Снапоў дзісятак абхвастоў жыта. В. Старына. Абхлё(ю)паць,-цца, дзс. (прм. абхлё(ю)паны) — обрызгать,-ться грязью. Добра абхлёпаўся ў гразь. В. Бор, Сьміл. р. Абхлюпала спадніцу, што й ня пазнаць. Абхлюпаная сьвіта. В. Старына. Абходзіцца, дзс. (зак. абыйціся)— 1) обходиться с кем. Ніхто так ня'бходзіцца з бацькам.—2) обходиться без кого. Абыйдуся, абойдамся й бяз цібе. В. Старына. Абходзіць, дзс. (зак. абыйці)— 1) обходить мимо. Усім доў па чарца, а міне абышоў.—2) обходить кругом. Кругом абходзьця. В. Старына. Абцас, у, м.—каблук. Ад бота атарваўся абцас. Паваліў ды давай абцасам гнесьці. В. Бор, Сьміл. р. Абцерабіцца, дзс.—с трудом освободиться от неприятности. Вот дзе напасьць: чуць абцярабіўся ат етых судоў! В. Старына. Абцерабіць дзс. (прм. абцярэблены) —очистить дерево от сучьев. Адзін і сьсек і абцярабіў увесь дуб. Абцярэбляна бярозка да'днанаго сучка. В. Старына. Абцінаць, дзс. (зак. абцяць, прм. абцяты) — общипывать. Жарабётка абціная сабе авёс. У курыцы абцяты хвост. В. Старына. Абцугё, оў, мн. (пам. абцужкё),—клещи. Падай, сынку, абцугё вырваць цьвіх. Заваліліся нейдзя нашы абцужкё. В. Старына. Абцягваць, дзс. (зак. абцягнуць)— 1) обтягивать рукой или граблями висящие на возу или на стоге клочки сена или соломы. Абцягні троха салому на возя. Шмат абцягваць стога ня трэба.—2) оправлять одежду. Абцягні спадніцу, каб лепяй вісела. В. Старына. Абцяць, дзс.—обрезать в разговоре. Так абцёў яго, што атразу змоўк! В. Старына. Абчыканіць, дзс.—осадить в разговоре. Нябось, скора цябе абчыканіў прадсідацяль! В. Бор, Сьміл. р. Абшарыць, дзс.—хорошенько кругом обыскать. Трэба добра абшарыць, дык знойдам. В. Старына. Абшмальцаваць, дзс. (прм. абшмальцованы)—засалить, залоснить. Чыста ўсю адзежу абшмальцавоў. Абудва рукавэ ў сьвіця абшмальцованы. В. Старына. Абшмараваць, дзс. (прм. абшмараваны)— обтереть. Ік відзіш абшмаравоў новаю вяроўку. Абшмарованыя штанэ надзеў. В. Старына. Абшмуляць, дзс. — ссаднить, ободрать. Да крыві абшмуляў пальцы важкямі. В. Старына. Абшморгаць, дзс. — обтереть. Абшморгаў усе рукавэ аб стол. В. Старына. Абшуканства,а,н.—гл. Ашуканства. Німа праўды на сьвеця: адно абшуканства. С. Дукора, Сьміл. р. Абшукаць, дзс.— 1) обыскать вокруг. Абшукоў усе куткё і нідзе ня нашоў тапара.—2) обмануть. Хацеў абшукаць міне, але ня на таго нарвоўся. В. Старына. Абшчыпаць, дзс.—ощипать. Абшчыпалі да'днае вішанькі. В. Старына. Абы, прыстаўка ў злучэньні з іншымі часьцінамі мовы—лишьбы. Абы-дзе кіня, а посьля шукая. Абы каго ні папоў, дык і давай гаманіць. Абы-калі можна зайці да нас. Абы-куды пайду, толька ня тут буду. Абы-чыё, толька ня сваё. Плявузгая абы-што, а ўсе слухаюць. Абы-як зрабіў—і баста. В. Старына. Абы, злуч.— 1) лишь-бы. Абы здароўя, грошы будуць.—2) потому что. Пухня з голаду, абы хлеба німа. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁